Свободный Профсоюз Металлистов


http://www.spm-by.org/news/1/84/kal-koz-k-p-mae/

Версия для печати / Оригинальная версия






КАЛІ КОЗІК ПРЫМАЕ



рэпліка

 
Застаецца разгадаць, якую ўстанову адукацыі (цяпер  жа мала сказаць: універсітэт, каледж, інстытут) скончыў аўтар інфармацыі, што размешчана днямі на сайце Федэрацыі прафсаюзаў? Прафсаюзны інстытут, які лічыць за лепшае называць сябе міжнародным альбо  акадэмію пры прэзідэнце? Думаю, што ўсё-ткі не  ў БДУ, там традыцыйна студэнтаў-журналістаў вучаць элементарным навыкам лепш.
Інфармацыя, пра якую ідзе гаворка, вельмі кароткая, хаця тычыцца яна падзеі, варта думаць, значнай. Старшыня Федэрацыі Леанід Козік правёў прыём грамадзян. “В ходе встречи, -напісана на сайце, - он ответил на вопросы людей и отметил те проблемы, которые ФПБ необходимо взять на контроль. Напомним, Леонид Козик традиционно проводит приём граждан в первых числах месяца».
Кранула, што Леанід Козік адказаў на пытанні людзей, а не быкоў ці свінаматак. Колькі было на прыёме тых людзей і якія-такія праблемы яны ўздымалі, што іх старшыня даручыў узяць на кантроль, засталося невядомым. Хаця менавіта ў гэтым і павінен быў складвацца змест інфармацыі. Нам проста нагадалі, што Леанід Козік не дрэмле, а спускаецца з прафсаюзнай верхатуры і на грэшную зямлю. Нам гэта трэба, нам гэта цікава?!
Недарэчна выглядае і заключны сказ інфармацыі пра тое, што Леанід Козік традыцыйна прымае грамадзян у першых чыслах месяца.  Паспрабуй разгадаць, калі ён прымае традыцыйна: першага, трэцяга альбо дзесятага чысла? І дзе ён прымае?
Перад намі практыкаванне, за якое выкладчык на факультэце журналістыкі паставіў бы “двойку”.

Андрэй ВАСІЛЕВІЧ



Copyright © 2009 - 2012 Status-X All rights reserved | Powered by CMS Status-X 1.04