Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



СМЯРДЗЮЧЫ СОРАМ ФЛАГМАНА



 
У ЛІЦЕЙНЫМ ЦЭХУ № 2 МІНСКАГА ТРАКТАРНАГА ЗАВОДА ГРЭБУЮЦЬ ЗДАРОЎЕМ ЛЮДЗЕЙ


 
 
Той, хто хоць аднойчы ехаў па вуліцы Ваупшасава паміж трактарным і маторным заводамі, не забудзе страшнага смуроду, якім проста перанасычана паветра ў гэтым кутку сталіцы.  Гэта своеасаблівы сігнал трывогі, але на  яго ніхто не хоча рэагаваць па-сапраўднаму. Прывыклі.
Смурод  дае ў асноўным ліцейны цэх нумар 2 трактарнага завода. У наш час сорамна спасылацца на спецыфіку вытворчасці, на немагчымасць змен, на адсутнасць грошай,  бо здароўе людзей каштуе даражэй, чым усе спецыфікі і грошы  разам узятыя. Справа ў тым, што ў названым падраздзяленні МТЗ вядзецца мадэрнізацыя, а мо яна ўжо лічыцца  завершанай. Толькі праводзяць яе тыя, каму, як кажуць, абсалютна да лямпачкі, якім чынам умовы працы будуць уздзейнічаць на здароўе работнікаў.
У мяне адбылося некалькі размоў з работнікамі ліцейкі. Яны не ведаюць дакладна  усіх тэхналагічных назваў, тэрмінаў, бо гэта па-за межамі іхняй кампетэнцыі. Але тое, што яны адчуваюць на сваёй скуры, і не толькі на скуры, а і сваімі  бронхамі, лёгкімі, вачмі, і ўсім арганізмам,  ацэньваецца імі дакладна. І тое, што бачна з кабінета старшыні прафсаюзнага камітэта Аляксандра Карцава і яго шматлікіх памагатых, не супадае з бачаннем маіх суразмоўцаў.
Апошняя сустрэча з ліцейшчыкамі адбылася літаральна ўчора.  Яны яшчэ раз падцвердзілі, што ў цэху ўстаноўлена такая тэхналагічная лінія, ад якой у Заходняй Еўропе адмовіліся даўным-даўно, менавіта з-за шкоднага ўздзеяння на экалогію і здароўе  людзей. Рабочыя перакананы, што на заводах Заходняй Еўропы персанал атрымліваў якасныя рэспіратары. На МТЗ пра іх, калі і ўзгадвалі  то прыблізна так: “Вы рэспіратараў не бойцеся, вам ніхто іх не збіраецца даваць, бо яны вельмі дорага каштуюць!”
Па цэху ходзіць пагалоска, што ў тэхналогіі выкарыстоўваюцца рэчывы, якімі травілі вязняў канцлагераў.
Жудаснае параўнанне, але гэты рабочы фальклор курылак – адзіны сродак, які ўтрымлівае пакуль што людзей ад бунту. Хвалявацца ёсць ад чаго! Самая  аператыўная рэакцыя на яды – у вачэй. К канцу змены зрок значна пагаршаецца, у вачах то туман, то жоўтыя палосы, то ўсё мітусіцца… Работнікі вымушаны сядзець пэўны час , калі стане лягчэй, бо ісці ў такім стане проста немагчыма. Пакутуюць не толькі вочы, а ўвесь арганізм.
Ад рабочых, якія пасля змены вяртаюцца дахаты, пасажыры у транспарце стараюцца адыйсці далей, настолькі смурод пранікае ва ўсе поры чалавека. Не ратуе ні душ, ні розная парфума.
У тым жа ліцейным цэху апошнім часам з многіх кранаў цячэ незразумелая вада: пры награванні яна чарнее. Піць яе страшна, хаця яна завецца пітной.
Прафсаюзныя бонзы трактарнага завода наводзяць на членаў прафсаюза гіпнатычны сон, баюць байкі пра высокі сярэдні заробак і свае тытанічныя высілкі пра складванні калектыўных дамоў.  Хаця любому чалавеку, нават калі ён шматкроць паранены дырэктывамі Федэрацыі прафсаюзаў, зразумела, што аніякія сярэднія заробкі не варты смяротных удараў па  здароўю людзей.
Андрэй ВАСІЛЕВІЧ



14.05.2013





  Ваше имя
 
 
 
Пожалуйста, решите эту задачу Задача:     =  


 







spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи >>



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2016


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570