Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



прагулкі з венікам і сеанс гіпнозу



ПРАГУЛКІ З ВЕНІКАМ І СЕАНС ГІПНОЗУ
ДЗВЕ ТЭМЫ МІНУЛАГА ТЫДНЯ


Пачнем з суботніка.  Бадай, што ўпершыню гэта традыцыйнае вясенняе мерапрыемства ( а як яшчэ яго назваць?) атрымала нязвыкла горкую адзнаку: прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч  сказаў, што суботнік ператварыўся ў прагулку з венікам. Абсалютная праўда.  І што далей? Што парэкамендаваў  прэм’ер-міністр сваім падначаленым? Забыцца пра савецкую традыцыю наладжваць чарговую паказуху? Ды не! Наадварот, Мясніковіч лічыць, што гэты дзень усім трэба шчыраваць на сацыяльных аб’ектах, паказваць там узоры старання, а заробак, рэальны заробак пералічваць на спецыяльны рахунак. Карацей, тое ж самае свята працы, толькі пад больш пільным наглядам дырэктаратаў. І з гэтай мэтай Савет міністраў будзе клапаціцца аб лепшай арганізацыі суботнікаў.
Самі ж начальнікі вышэйшага, так бы мовіць, эшалону пакінулі свае кабінеты і лімузіны, дружна памянялі шыкоўныя касцюмы на рознакаляровыя робы і ўзяліся, хто за што. Хто за лапату, хто за лом, хто за трамбоўку… Старшыню Мінскага гарвыканкама Ладуцьку з першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта  Радзьковым сфатагравалі з жалезабетоннай  плітой у руках. Асілкі, што і казаць – у той дзень на будаўнічым аб’екце пад’ёмныя краны маглі прастойваць. І кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Кабякоў насіў туды-сюды цяжкія рэчы па стадыёне “Дынама”. Сам Лукашэнка трамбаваў і раўняў бетон.
Начальнікі дэманстравалі добрую фізічную форму перад аб’ектывамі фота і тэлекамер.
Пачаў праглядваць падборкі здымкаў з іх удзелам і міжволі падумалася: нейкі маскарад: незапэцканыя спяцоўкі, ненамазоленныя рукі, важна-сур’ёзныя твары.
А ў цэлым жа па краіне з гэтага маскараду атрымаўся поўны “пшык”, сам прэм’ер-міністр прызнаўся, можна сказаць, аж узвыў ад роспачы. Тое, што суботнік пераўтвараецца  ў поўнае абышто, было бачна яшчэ ў стабільныя савецкія часы. Скажам, на такім прадпрыемстве, як мінскі трактарны завод, загадзя рыхтавалі звышпланавыя трактары, каб потым запісаць іх у лік зробленых падчас свята працы. Думаю, тое ж самае рабілася паўсюдна.  Паказуха  і крывадушша панавалі, але ў газетах з усхліпамі захаплення пісалася пра надзвычайны працоўны настрой, жаданне ставіць рэкорды. Карацей, як у байцы: нам сонца не трэба, нам партыя свеціць, і хлеба не трэба – работу нам дай!
Негледзячы на адмоўнае стаўленне прэм’ер-міністра да суботніка, у афіцыйным паведамленні пануе  бадзёры аптымізм.  Суботнік прынёс каля 50 мільярдаў рублёў. Праўда, калі падзяліць суму на колькасць удзельнікаў, то атрымоўваецца, то заробку хопіць на пару кубачкаў чаю  са скарынкай чорнага хлеба. Такое вось свята працы.
Што тычыцца рэкамендацый кіраўніка ўрада, то яны вытрыманы выключна ў інтанацыях рэжыму: прымусіць усіх выйсці, прымусіць адпрацаваць ад раніцы да вечара, а грошы аддаць немаведама куды. Бо што, напрыклад, азначае такі выраз: частку заробленых на суботніку грошай накіраваць на мерапрыемтсы, звязаныя з Годам беражлівасці. Рэбус!
Другая падзея – зачытванне паслання народу.  Уідэале там павінны былі прагучаць адказы на ўсе пытанні, якія зараз хвалююць грамадзян. Але хто ж апытваў тых самых грамадзян,  ці давалі, хаця б на тэлебачанні слова тым, хто бачыць нямала хібаў у дзейнасці прэзідэнта і ўрада? Не, канешне ж, не.
Традыцыйнае пасланне набыло статус своеасаблівага сеанса гіпноза альбо наркоза. Супакоіць лёгкаверных, паабяцаць ім, што ўсё будзе добра. Будзе добра, а што кепска цяпер, то ў гэтым замежжа вінавата, якое спіць і  марыць, як бы праглынуць Беларусь.
Некаторым здаецца, калі прэзідэнт гаворыць доўга, то ён скажа многа змястоўнага і выключна па справе. Многія даўно пазбавіліся гэтай ілюзіі.
Можна ўсё лішняе пакінуць за кадрам і засяродзіць увагу на некалькіх прынцыповых момантах.
  1. Чаму толькі цяпер так узяліся за тэму мадэрнізацыі? Што рабілі ў гэтым накірунку 19 гадоў? Хіба гэта сакрэт, што многія і многія спецыялісты лічаць: па асноўных накірунках беларусь адстае ад Захаду не на 10, не на 20 гадоў, а назаўсёды.
  2. Калі так усё добра, то чаму велізарная колькасць вырабленага асядае на складах? Ясна, што найгалоўнейшая прычына  схавана ў тым, што вырабляецца шмат абы чаго.
  3. Курс на развіццё сельскай гаспадаркі ўхвалены і расхвалены, а колькасць стратных гаспадарак катастрафічна ўзрастае. Шматкроць растуць і страты.
  4. А пра каго гэта сказана: “покупает себе любимому дорогие иномарки, обустраивает шикарные служебные кабинеты”? Сказана пра чынавенства, сказана Аляксандрам Лукашэнка. А чаму не сказана, хто ім паказвае прыклад? У пасланні варта было б растлумачыць, для каго і для чаго будуецца звышшыкоўны комплекс на беразе ракі Свіслач? Чаму прэзідэнты Літвы і Фінлядныі могуць лятаць на звычайных самалётах, а беларускаму патрэбен залаты “боінг”? Калі не беражэ народных сродкаў прэзідэнт, то  ідэя правесці год беражлівасці становіцца звычайнай фікцыяй.
 Перад кім гучала гэтая  прамова? Перад нібыта дэпутатамі, бо ў нас няма сапраўднага парламента. І яны, гэтыя асобы, яшчэ раз паказалі нам сваё стаўленне да бясконцых прамоў с пагрозамі і грознымі фармулёўкамі задач. Стаўленне абсалютна абыякавае, абы мяне не зачапілі – і ўсё на гэтым. Нейкая псеўда-дэпутатка вылезла з прапановай зарабляць грошы на развіцці банкаў. Бо бачыце банкі на кіпры прагарэлі, то давайце мы зоймем тое месца. Доўга, відаць, думала няшчасная …
Карацей, ніводнага пытання на сапраўды надзённыя тэму ад дэпутатаў не прагучала.
Дарэчы, дзіўны было чуць,  што ўсе тут веруючыя… Пра тое, што ўсе ў руках трымаюць свечкі і гатовы ілбом біцца аб падлогу…  Вывад больш чым сумніўны. Яны вераць не ў сілу нябёсаў, а ў сілу  любімага імі правадыра, любімага мо і не па душы, а з-за жадання быць багаценькім, быць пры пасадзе. А ілбамі біцца аб падлогу яны сапраўды гатовыя, няхай толькі загадаюць. Абы пасаду не адабралі.
З пасланнем нас, грамадзян, зноў паслалі. Паслалі ў ціхі куток: сядзіце і не рыпайцеся, галоўны ведает і без вас, што рабіць. Абыйдземся без еўрапейскіх стандартаў …



22.04.2013





  Ваше имя
 
 
 
Пожалуйста, решите эту задачу Задача:     =  


 







spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи >>



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2016


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570