Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



УЛАДУ ПРАФСАЮЗАМ: ГЭТА І ВЫ ВІНАВАТЫ!




Рэжыму начхаць на арміі Козіка.  Хаця прафсаюзны верхавод часта выхваляецца іх колькасцю. Армій ніякіх і няма, ёсць маса  люду ў чатыры з лішнім мільёны чалавек, якія па звычцы і па прымусу плацяць дань у выглядзе членскіх унёскаў Федэрацыі прафсаюзаў.

УЛАДУ ПРАФСАЮЗАМ: ГЭТА І ВЫ ВІНАВАТЫ!
СТАРШЫНЯ БРЭСЦКАГА АБЛВЫКАНКАМА КАНСТАНЦІН СУМАР  СТАВІЎ ЗАДАЧЫ
Рэжыму начхаць на арміі Козіка.  Хаця прафсаюзны верхавод часта выхваляецца іх колькасцю. Армій ніякіх і няма, ёсць маса  люду ў чатыры з лішнім мільёны чалавек, якія па звычцы і па прымусу плацяць дань у выглядзе членскіх унёскаў Федэрацыі прафсаюзаў.
Свежы яскравы прыклад. Відавочна, па нейкаму казённа-ідэалагічнаму плану праходзяць сустрэчы кіраўнікоў абласцей з так званым прафсаюзным актывам, дакладней, проста прафсаюзнымі функцыянерамі. Дайшла чарга да Брэста. Калі б гэтая сустрэча была не дэкаратыўнай, а сапраўднай, асэнсаванай, то старшыні аблвыканкама Канстанціну Сумару (вядомаму лісліўцу, які ставіць для сябе Лукашэнку вышэй за бога) прыйшлося б мласнавата. Было заяўлена ўслых, что по “достіженіям” Брэстчына знаходзіцца на першым месцы, а па заробках – на чацвёртым.
Але гаварыць пра напружанасць сустрэчы (яшчэ б, гэта  ж проста здзек нейкі эканамічны!) не выпадае. Пан Сумар ставіў задачы і рабіў папрокі. Так, у сітуацыі на прадпрыемстве дывноў вінаватымі ён лічыць і прафсаюзы, маўляў, не даглядзелі, не білі ў званы і гэтак далей.
 У яго б спытацца, якія званы?! Калі і дзе вы бачылі, каб прафсаюзныя чыноўнікі нечага сур’ёзнага шукалі, дамагаліся, ставілі свае ўмовы?!
Хаця пан Сумар, магчыма, сказаў гэта проста, каб адвесці іскры крытыкі ад сябе.
Бо, калі далей пачалі называць лічбы, якія павінны пераканаць, што ўлады дбаюць пра стан спраў дываноўшчыкаў, то была сфармулявана задача прафсаюзу: шукайце кваліфікаваных работнікаў на прадпрыемства! А што ім яшчэ скажуць, каб пікетавалі, каб страйк абвяшчалі, каб патрабавалі свайго, законнага? Не! Шукайце новых рабоў!
У канцы засядалаўкі функцыянеры дружна пляскалі ў ладкі, яны засталіся задаволенымі. Мерапрыемств  ўдалося, кіраўнік вобласці не гневаўся.



21.03.2013





  Ваше имя
 
 
 
Пожалуйста, решите эту задачу Задача:     =  


 







spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи >>



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2016


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570