Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Дзе лепшае сала?



НЕ РАЗУМЕЮ...
Не разумею. Зусім не разумею, што адбываецца ў Беларусі з цэнавой палітыкай на мясныя вырабы. Хто ўстанаўлівае шалёныя і непад'ёмныя кошты на мяса?
Чаму вараныя кілбасы падскочылі ў кошце да 10 рублёў, а кілаграм салёнага сала дасягнуў адзнакі 18 рублёў за кілаграм?
Ды і ці можна назваць мясам сучасныя вараныя кілбасы, калі іх нават перажаваць нельга? Соевая мука, вада і смакавыя спецыі, якія знішчаюць чалавечы арганізм сваімі шкоднымі хімічнымі злучэннямі, сталі трэндам многіх несумленных айчынных вытворцаў.
Учора не паленаваўся і наведаў крыты мясны павільён гандлёвага рынка "Лебядзіны". У 15 гадзін дня за прылаўкамі стаялі амаль адны прадаўцы. Пакупнікоў можна было палічыць на пальцах адной рукі. Многія гандляры збіраліся дадому. Ці не таму і кошты на мяса былі больш чым прывабнымі.
Пярэдняя парсюковая рулька -- 3 рублі за кілаграм, сала і мяса ад -- 6.70 да 7 рублёў, гавяжыя рэбры -- 3.50, паляндвіца 6.70 -- 8 рублёў, парсюковая шчокі 3 -- 3.50, ногі парсюка - 1.50, пячонка парсюка -- 3.50. І ўсё ў разы танней, чым у дзяржаўных крамах!
Набыў сабе паляндвіцу, смаленага вясковага сала, парсюковых шчокаў. Ледзь прыцягнуў усё дахаты. Нешта адразу засаліў, нешта прыгатаваў у шалупінні цыбулі. Цяпер у краму можна не хадзіць некалькі месяцаў. Хіба толькі па хлеб ды малако, якія я набываю раз на тыдзень...
Што я гэтым постам хачу сказаць? Ды тут усё зразумела: мы павінны перастаць карміць дармаедаў дзяржаўнага гандлю. Падтрымаць тых, хто вырошчвае і прадае сельскагаспадарчую прадукцыю сам.
. Эканомце свой час і грошы.
07.04.2021. Заслаўе




08.04.2021











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2020


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X