Візіт і вынікі наведвання "Гарызонту" пакінуў больш пытанняў, чым даў адказаў. Вытворчасць беларускіх тэлевізараў хутчэй зруйнавана, чым існуе. Падарунак Лукашэнку лазернага тэлевізара выглядае анекдатычным: спецыялісты ўбачылі ў прэзенце кітайскі выраб.
Між тым, Лукашэнка анансаваў светлую будучыню прадпрыемству: нібыта яно здольнае выконваць функцыю рухавіка электроннай прамысловасці замест парка высокіх тэхналогій.
Пагэтаму сюрпрызам стаў пошук кандыдатаў на пасаду генеральнага дырэктара "Гарызонта".
Як адзначае Office Life, аб'ява аб пошуку дырэктара з'явілася 6 студзеня, то-бок на наступны дзень пасля візіту Аляксандра Лукашэнкі на «Гарызонт».
На гэты момант генеральным дырэктарам кіруючай кампаніі холдынга «Гарызонт» з'яўляецца Юрый Прадко. Менавіта ён падарыў Лукашэнку кітайскі праектар пад брэндам «лазерны тэлевізар Гарызонт».
Юрый Прадко