Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Гродна: дэвіз -- салідарнасць!



Фота Tut.by

Больш за 70 работнікаў «Гродна Азот» напісалі заявы на звальненне. У асноўным гэта тэхналагічны персанал цэха «Аміяк-3».

Як тлумачыць кіраўнік стачкама Юрый Рававы, з такім недахопам кадраў працаваць цэху будзе немагчыма. Больш за тое, без іх працы можа стаць увесь завод, паколькі цэх выдае прадукты, неабходныя для іншых вытворчасцяў.

Заявы работнікі яшчэ не аддалі — яны ляжаць у цэху.

«Людзі найперш хочуць спыніць ціск на сваіх калег. З 30 верасня павінны пачацца суды над затрыманымі ў канцы жніўня на шэсці. Рабочыя хочуць не дапусціць судоў над сабой і калегамі», — кажа кіраўнік стачкама.

Адзін з супрацоўнікаў цэха, Ігар Рубцэвіч, ужо быў асуджаны на 5 сутак, што выклікала абурэнне рабочых.

Раней азотаўцы казалі, што раптоўна паралізаваць працу прадпрыемства небяспечна, гэта прывядзе да экалагічных праблем.

«Ніхто не кажа пра экстранае спыненне працы, таму ніякіх пагроз экалогіі і абсталяванню няма. Размова пра ўзгодненае нармальнае спынення цэху бліжэй да канца месячнага тэрміну, — супакойвае Юрый Рававы. — Работнікі па законе павінны папярэджваць наймальніка за месяц да звальнення. Калі людзі не здадуць назад, то наймальнік сам вымушаны будзе выдаць рапараджэнне аб спыненні цэха. Вельмі спадзяюся, што рабочыя вытрымаюць ціск».





29.09.2020











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2020


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X