Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Мінск загудзе альбо прамаўчыць?



 
Прыслухаемся, Беларусь, ці хаця б Мінск, гудзе пасля ўчарашняга мітынгу ў чаканні чарговай сустрэчы? Баюся, што гудзенне слабае.
Вядома, што з 2006 года падобнай масавасці  не назіралася. Многіх натхніла рамантычна-эстэтычная атмасфера і знешняя прывабнасць галоўных гераінь. Драматычнасць сітуацыі, пагрозы арыштамі і кайданкамі.
Мінск дэлегаваў на Бангалор натоўп неакрэсленай палітычнай арыентацыі. Боўтаўся чырвона-зялёны, луналі і некалькі бел-чырвона-белых, аднак, на перыферыі.
Бангалор – гэта не плошча, па статусу – парк Дружбы народаў, у самім народзе не так даўно яго называлі “выгулам для сабак”.
Улады абралі яго, як самае зручнае месца для выпуску пратэстнага пару.
Увогуле, плошча толькі аднойчы дапамагла дабіцца рэальных змен. Улада схапілася за памперсы (якіх мо яшчэ і не было, дзякуючы гнілому Захаду) пасля масавага выхаду рабочых сталічных заводаў, беспартыйных у большасці  і беспрафсаюзных. На змену штрэйкбрэхерскай ФПБ сталі з’яўляцца страйкавыя камітэты і Свабодныя прафсаюзы.
Усе астатнія гісторыі з Плошчы – праява годнасці і смеласці. Адначасова і выніковыя паразы.
Чаму многім прымроіўся сцяг перамогі са стартавай кропкі ад Бангалора?
Чаму неспрактыкаваныя ні ў стратэгіі, ні ў тактыцы кабеты пераконваюць, што мэта – перамога Ціханоўскай у выбарах, следам – імгненна новыя выбары пасля вызвалення вязняў і ўсталявання законнасці.
Сіроп настолькі густа замешаны, што аддае стоадсоткавай горыччу.
Калі мы такія моцныя і здольны перамагаць, то давайце дамагацца спынення фальшывага працэсу і вызвалення палітычных вязняў цяпер, каб наладзіць сапраўдныя выбары.
Не можам, не гатовы, то не трэба утопій.
Фантазіі з белымі бранзалетамі, каляровымі стужкамі, наладжаным паралельным чэсным падлікам з некім фантастычна абсталяваным цэнтрам  раструшчацца ў першыя хвіліны сутыкнення з рэаліямі беларускага дзікунства.
Хто кіруе пратэстным працэсам? Кабеты, якія толькі-толькі пачынаюць вучыцца чытаць па паперцы на публіцы?
У рэшце рэшт, Мінск сабарў на першы пікет, дазволены, мірны, вылегчаны наконт сімволікі і лозунгаў, усяго сем-дзесяць тысяч
Мы кажам, і маем на тое падставы, што ў Лукашэнкі – 3%, а колькі, панове і спадары дэмакраты, у нас у такім выпадку?
Рэжым працягвае прадукаваць новыя і новыя доказы поўнай вычарпанасці рэсурсаў, маральнай дэградацыі, эканамічнай няздольнасці.
Закрытыя нарады з дэсантнікамі – гэта вам не селектар на тэмы жніва.
За выкіды фрагментаў з гэтых нарад хочацца падзякаваць пульшчыкаў, не толькі ж лухту распыльваць.
Калі кіраўнік краіны кажа: “Этот зарыдал!” (гэта пра Бабарыку), -- то лепшага доказу палітычнасці арышту, асаблівай зацікаўленасці ў крымінальным пераследзе суперніка не трэба. Столькі нянавісці ў двух словах, што ад паветра загараецца.
“Вор должен сідеть в тюрьме!” – гэту цытату часцей паўтараюць, чым прынцыпы канстытуцыі.
Вор должен сідеть, а забойцы?!
Чаму пад справу Бабарыкі запрашаюцца эксперты, кансультанты, кантралёры, а пад справу Захаранкі, Ганчара і другіх за доўгія гады не запрасілі нікога?!
Да 9 жніўня – кароценькая дыстанцыя, карацей 100 метраў.
Мы падыходзім да яе ў стане падвышанай эмацыянальнасці групы грамадзян, якія спакойна драмалі на канапах у мінулыя гады; і ў раз’яднанасці, незадаволенасці,  разбэрсанасці групы, якая вяла бескампрамісную барацьбу многія гады і зараз не бачыць свайго месца ў пратэсце.



20.07.2020











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2020


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X