Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



"А навошта вам ведаць?"



перадвыбарчы анекдот са Жлобіна

 

Мясцовых актывістаў партыі левых “Справядлівы свет”  (многія з іх з’яўляюцца членамі Свабоднага прафсаюза металістаў) не задаволіла  рашэнне Жлобінскага райвыканкама. Чынавенства раённага органа ўлады не ўключыла  ў склад выбарчай камісіі прадстаўніка партыі Валянціна Яўзрэзава. Актывісты вырашылі абскардзіць дыскрымінацыйны факт у раённым судзе.
 
На пачатку судовага паседжання кіраўнік раённай партыйнай арганізацыі  Валеры Рыбчанка, які прадстаўляў на судзе інтарэсы Яўзрэзава, паспрабаваў зрабіць адвод суддзі Стэфановіч.  Яна  ў ліпені 2011 года пакарала Рыбчанку арыштам на 15 сутак за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, а па сутнасці – за раздачу інфармацыйных лісткоў, але адвод быў адхілены.
 
Прадстаўнікі райвыканкама, якія выступалі на судзе як зацікаўленыя асобы, катэгарычна не згадзіліся  са скаргай Рыбчанкі і яго паплечнікаў па партыі.
Іх аргументы выглядалі анекдатычна:
–Ужо той факт, што Рыбчанка мог прысутнічаць пры фарміраванні камісіі, кажа пра тое, што працэс быў галосным і адкрытым.
У разуменні  кіраўніка юрыдычнага сектара раённай адміністрацыі Ганна Курпакова гэта было “звышказырнай картай”.  Хаця Рыбчанка, у сваю чаргу, заявіў, што фарміраванне выбарчай камісіі адбывалася ў кулуарах, а таму нават прозвішчы тых, хто ў яе ўвайшоў, не былі аб’яўлены.
Што ж гэта за галоснасць, што ж гэта за адкрытасць?! Дарэчы, далейшая хада судовага пасяджэння толькі падцвердзіла сумную анекдатычнасць дзеянняў мясцовага чынавенства.
–А навошта вам гэта ведаць? – не саромеючыся, задавала  пытанне  юрыстка з райвыканкама. – Можа, людзі не хочуць, каб хтосьці ведаў, што яны ўвайшлі ў камісію?
Можа тыя людзі і сапраўды не хочуць, каб хтосьці  ведаў, бо магчыма ў іх захаваліся рэшткі сумлення. Але гэтыя акалічнасці дадаткова пераконваюць, што чэсных  выбараў і на гэты раз ніхто з улады праводзіць не збіраецца
 
У выніку суд адмовіў у задавальненні скаргі сябраў “Справядлівага свету”, што нікога не здзівіла.
 
 Арсен ВАЛОВІК


08.01.2014











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X