Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Маскі скінуты, на чарзе -- памперсы



Як бы ні кавэркаў Аляксандр Лукашэнка знаёмыя многім назвы, кшталту Інстаграм -стограм, без іх інфармацыйная прыслуга абыйсціся ўжо не можа.
Дуркаваты "клуб рэдактараў" дэманструе, што казённая інфармацыйная сфера дэградавала.
Ролік аб сустрэчы ў Брэсце на Тэлеграм-канале, безумоўна, цікавы.
Можна меркаваць, што ў вярхушцы рэжыму занепакоіліся, занерваваліся.
Не включана, што наступным хітом вытворчасці пасля масак могуць стаць памперсы.
А народ яшчэ толькі злёгку шавяльнуў плячыма-рукамі-нагамі.
Толькі дзеяннем грамада здольна ўплываць на верхаводаў.
1. Лукашэнка называе сябе дзеючым прэзідэнтам. Хаця насамрэч ён -- дзеючы ўзурпатар.
2. Ён моцна пакрыўджаны абразлівымі мянушкамі, слоганамі. Хаця сам пастаянна, і беспакарана, дае шалёную волю языку. Нават першых ахвяр каронавірусу палічыў патрэбным зняважыць. "Народзец" - гэта апазіцыя прыдумала, шалудзівая, дарэчы, па вызначэнню Лукашэнкі, побач з вашывымі блохамі. Некалі ж бумеранг вымушаны варочацца.
3.Абяцанні Лукашэнкі нічога не вартыя. Нвпрыклад, ён абяцаў, калі быў яшчэ сапраўдным прэзідэнтам, свабоду слова і друку!
Мы памятаем пра абяцанні заробкаў у тысячу долараў. І сумна вядомыя, маладасяжныя ўсім па500.
Таму абяцанкі-цацанкм пра экалагічны рэферэндум у Брэсце выглядае кепскім жартам. Па-першае, пакуль пануе ярмошынізм, аніякім выбарам і рэферэндумам няма веры. Менавіта праз рэферэндумы знявечана Канстытуцыя.
Навошта апытанне цяпер, калі Брэст дэманструе сваю пазіцыю ўжо шмат месяцаў. І ўсе пратэстуючыя зведалі смак рэакцыі ўлады на свабоду выказванняў. Зведалі праз рэпрэсіі, праз цкаванне.
Ды і экспертыўжо не адзін раз выказвалі пазіцыю.
3. Агідна чуць паловупраўды ці ўвогуле няпраўду, ману.
У Бабарыкі знайшлі не толькі грошы, кажа дзеючы, але і флэшкі, дыскі з інфармацыяй. Мо і знайшлі. НЕ ў гэтым справа.
А якая інстанцыя будзе шукаць, аналізаваць і ацэньваць усё знойдзенае ў палацах Лукашэнкі. Тыя ж флэшкі, дыскі, зліткі, рахункі, сховішчы?
Калі шукаць, то ва ўсіх, перад законам не павінна быць недатыкальных.
4. Хто там прадстаўляў апазіцыю Брэста, невядома. У любым выпадку, зводзіць сур'ёзныя праблемы да смяшлівых пздрыкавых кампліментаў у выніку, неабачлівая памылка.




23.06.2020











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2020


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X