Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Хто ў нас галоўны "разгільдзяй"?!



У дадатак да "атмароскаў", "свядомых", "з-пад плінтуса", "шалудзівых" выдзелены яшчэ адзін пласт такога паняцця, як "народзец" -- "разгільдзяі".

Хто ж такія "разгільдзяі"? Чым яны заслужылі саноўную ўвагу, праславілі саміх сябе і краіну?
Мне падаецца, што некаторых "разгільдзяеў" я ведаю.
Версія 1. Будаўніцтва лядовых палацаў з прагнозамі і абяцаннямі ўзвысіць хакей і другія віды спорта.
У выніку лядовыя палацы сталі ярмом для мясцовых бюджэтаў, у тым ліку, і знакамітая "Мінск-Арэна" для сталіцы.
Хакей развалены. Фігурнае катанне, якім не было, такога і няма.
Версія 2. Будаўніцтва завода газетнай паперы ў Шклове. Рэкламавалася, як прарыў у будучыню. Насамрэч, атрымалася вытворчая трагікамедыя.
Галоўную вытворчую лінію закупілі ў Петразаводску з-пад плоту, ад яе адмовілася нейкая афрыканская краіна.
Падалося, што так удасца значна зэканоміць.
Электроннае прычындалле збіралі па ўсёй Еўропе. Не адразу, але зразумелі, што італьянскае кепска стыкуецца з венгерскім, а германскае канфліктуе з бельгійскім.
Доўгімі месяцамі, з непасрэдным выездам у Шклоў працэсам кіраваў сам Сямашка.
Колькі спалілі пры гэтым грошай, КДК лічыць не асмеліўся.
Версія 3.Падшыпнікавы завод у Мінску хацела выкупіць сусветна вядомая шведская фірма. За вялізныя грошы, з гарантыяй інвестыцый у развіццё вытворчасці. Уладзе праект не спадабаўся. Трэба было аддаць дзіцячыя садкі гораду, скараціць штат.
У выніку -- інвестыцыі не прыйшлі. Штат скарацілі ў большай колькасці, чым прасілі шведы.
пасля наведвання завода Аляксандрам Лукашэнка працэсам мадэрнізацыі заняўся зноў-такі непасрэдна Сямашка. Злыя языкі сцвярджалі, што дырэктарам прызначылі ягонага швагруся.
У любым выпадку, мадэрнізацыя завяршылася дзікунскімі стратамі. Заводу, каб вяргуць усе даўгі трэба было на працягу трох гадоў не траціць нікуды ні капейкі, не выплочваць заробку, не аплочваць газ, электрычнасць, матэрыялы, -- толькі на даўгі.
І зараз завод у занядбанні. Хаця попыт на падшыпнікі ёсць.
Версія 4. Паўднёвая Карэя ў знак развіцця супрацы ў прамысловасці прапануе пабудавацьзавод аўтамабільных дызеляў найноўшых мадыфікацый. Бясплатна. З перпектывай вывесці аўтамабіль МАЗ на рынкі Азіі.
Адмова.
Версій яшчэ шмат. Можна абыйсціся, назваўшы іх адным словам: апрацоўка драўніны, вытворчасць цэменту, электронная прамысловасць, лясная гаспадарка...
Многае, што выглядала пазітыўным, рабілася насуперак дырэктывам.
Знакамітая будаўнічая Круглянская ПМК (стваральнік славы Мікалай ПАтрончык) дабівалася поспехаў, набываючы механізмы выключна замежныя, лепшыя ў сваіх класах. Другім гэтага не дазвалялі.
Мікалай ПАтрончык загінуў фактычна ў турэмнай камеры. Убачыўшы, што ён, інвалід пасля аўтакатастрофы, памірае, яго хуценька вывезлі са сцены астрогу. Праз некалькі гадзін яго не стала.
Адкуль жа поспехі ІТ?
Вярхушка ўлады не магла туды ўмешвацца, адна справа паказваць падначаленым на абас-аных кароў, зусім другое ІТ-сфера.
Сам Лукашэнка неяк прызнаваўся, што вай-фай -- для яго гучыць, як лаянка.
Аляксандр Лукашэнка часта гаворыць пра некага, як пра самога сябе, толькі не хоча асэнсоўваць гэтага і не хоча саступаць дарогу. Хаця народ усё настойлівей патрабуе, улічваючы спартовыя жарсці Лукашэнкі: "Лыжню! Лыжню! Лыжню!"





22.06.2020











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2020


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X