Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Вош на службе ў карнікаў



Вечарам раздаюць пазлачона-падсалоджаныя пернікі і прамаўляюць мноства прыхарошаных слоў аб духоўным адраджэнні. А назаўтра запускаюць механізм, які дэманструе праявы той духоўнасці на практыцы.
Сімвалы таго, пра што гаворыцца, на сцэне. Аляксандр Лукашэнка – увасабленнне ўвогуле ўсяго -- хакею, конкурсаў прыгажосці, кітайскіх заводаў, прыгнечанай канстытуцыі...
Разанскі поп Павел – цяжкі выпадак: сімвалам чаго ён з’яўляецца? Разані? Патрыярхату? Няўжо духоўнасць і духоўнае адраджэнне можна ўціснуць у сцены царквы, царквы сучаснай, якая больш гаспадарчая будыніна, жытло Мамоны, чым менавіта асяродак духоўнага жыцця?
Тым не менш, галоўным стрыжнем  цырымоніі, дзе галоўным распарадчыкам з’яўляецца сам Лукашэнка, з’яўляецца ўслаўленне альбо непасрэдна служак культа, альбо асоб, набліжаных да іх.
 
Дзіўнаватая, да экзатычнасці, праява сціпласці ў Аляксандра Лукашэнкі. Раней ён з маўклівай згодай прымаў панегірыкі ад лізаблюдаў, якія ўзносілі свайго верхавода вышэй бога. А цяпер пры раздачы чарговай порцыі прэмій сказаў толькі, што ”бог дал возможность на белорусской земле без кровопролития «построить, заложив основу с нуля, оставшись на обломках, осколках огромной империи, суверенное и независимое государство»: «Он нам помог, если действительно существует. Без него не обошлось».
Выходзіць, што з усімі сваімі міласцямі для Беларусі Бог чакаў з’яўлення Аляксандра Лукашэнкі са Шклова?
Аснова з нуля?! Старт з ямы?!
Ад такога пытання можна і прытомнасць страціць. Што ж такое нуль? Што такое духоўнасць? І што яны збіраюцца адраджаць?
На зямлі, над якой вітае дух Гусоўскага, Скарыны, Каліноўскага, Касцюшкі, Ластоўскага, Купалы, Коласа, Караткевіча, Быкава (пералік можа быць нашмат даўжэйшым), узяліся зацямняць названых і ўслаўляць свежанькіх --  Лукашэнка, Чаргінец, Ціцянкоў, Шэйман, Давыдзька, Кісель (і тут пералік можа быць значна даўжэйшы).
Шалі вагаў непатрэбныя. Сапраўды духоўнае блішчыць і ў самы моцны туман, і ў самую лютую цемру. Падробкі таксама відаць пры першым жа сутыкненні з рэальнасцю. Яго няма патрэбы адраджаць, бо яно ніколі не памірае, як бы ні душылі яго.
У дзяржавы адносіны з духоўнасцю вельмі кепскія.
Лукашэнка ўсё часцей нагадвае нам пра сваю нібыта незвычайную і надзвычайную ролю ў Сусвеце.
 
 
 
“Он выразил мнение, -- піша СБ, -- что бог помог ему стать первым президентом Беларуси и, «извините за нескромность, сыграть главную роль в строительстве этого государства».
 

Далей – больш. “Я совсем недавно почитал закрытый отчет для Президента, как нас оценивают в мире. Я не буду все пересказывать, но что мне понравилось (это говорят не просто люди, которые к нам приехали в хоккей поиграть, туристы и так далее, а профессионалы и специалисты) — говорят, да, в Беларуси есть коррупция, но она или на минимуме, а если наверху, то ее вообще местами нет».
Чаму справаздача нейкая закрытая? Абы з понтам? У вас ва ўсіх адкрытая інфармацыя, а ў мяне закрытая, спецыяльна для мяне напісаная!

“О белорусах они говорят (цитирую), что «это образованные, трудолюбивые люди», и что меня впечатлило, «это люди, которые не возьмут то, что им не принадлежит, в отличие от украинцев, россиян и других соседей». Мне было приятно читать этот отчет из закрытых источников, где люди вслух не говорят, а просто вырабатывают политику, советуют своим правительствам».
Таксама дзіўнаваты тэзіс. Украінцы, расіяне і другія суседзі толькі і глядзяць, каб што-небудзь украсці! І гэта пра тых, да каго ён пішчом набіваецца ў сваякі, у браты!

Ну, і зусім ужо вычварэнства: буйнамаштабная карная аперацыя супраць грмадзян, якія актыўна выказвалі сваю пазіцыю ў абарону незалежнасці. Найвышэйшая, практычная, так бы мовіць, праява казённай  духоўнасці. Аўтазакі, дручкі, краты.
 
У выніку пасля дэмагагічнага вечара  аб высокай духоўнасці была наладжана беспрэцэдэнтна буйнамаштабная карная акцыя. Мабілізаваына ведамства Караева на складванне фальшывых пратаколаў, ілжэсведчанне, у стадыю поўнай гатоўнасці прывялі і судовыя інстанцыі Сукалы. Штрафы, арышты і другія здзекі. Людзям, якімі ў адрозненне ад многіх лаўрэатаў, можна ганарыцца, не даюць продыху. Някляеў, Арлоў, Садоўскі, Баршчэўскі, Севярынец…
У сталіцы, якая задзірае нос ад чысціні ішырыні вуліц, пнецца ў еўрапейшчыну з венскім балем, поўна вошай. Вошай! Як у акопах на фронце, як у зямлянках у вайну.
. Вош на службе ў карнікаў. Вош – вось сімвал казённай


10.01.2020











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2020


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X