Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Хто там у Сочы за шырмай?



 
Вынікі ўчарашняга дня перамоваў Лукашэнкі і Пуціна засакрэчаны. Пасля доўгіх пяці-шасці гадзін сядзення аніводнага слова для прэсы, што азначае для нас, для грамадзян, -- знявага. І яна не можа не выклікаць падазрэнняў у магчымай злачыннасці працэсу так званага паглыблення інтэграцыі.
Чым маглі займацца Пуцін і Лукашэнка сам-насам? Абменам аргументамі? Пошукам новых рэзонаў? Пужаннем адзін аднаго? Хітрыкамі? Выпрабаваннем цярпення?
А мо яны там падкіднога раскідвалі? Ці на моц рук спаборнічалі, хто каго перацісне? Альбо ў настольны хакей гулялі?
 
Мы не ведаем, хто  Аляксандру Лукашэнку дапамагае ў перамовах? Не жартачкі, стаўка – лёс краіны.  І тут мала аднаго умення з апантанай любоўю сачыць за кожным словам боса і пляскаць у ладкі. Хутчэй за ўсё, менавіта такія персанажы хаваюцца за шырмамі.
Хто можа там быць па статусу?
Румас – спецыяліст у вайсковых фінансах, выпускнік правінцыйнай расійскай вучэльні.
Андрэйчанка – аграрнік з дыпломам расійскага правінцыйнага інстытута (Вялікія Лукі). За плячыма – кіраўніцтва Віцебскай вобласцю, якую сам Лукашэнка называў зруйнаванай.
Качанава – спецыяліст па вадаводах і каналізацыі з дыпломам правінцыйнай вну. Пакінула пасаду ў адміністрацыі і асвойваецца ў суседнім будынку. З радасцю распавядала пра віншаванне ад расіянкі Мацвіенка і яе пажаданне, мы, маўляў, мужыкам пакажам. Што яны будуць паказваць, невядома.
Мясніковіч – таксама выпускнік правінцыйнага інстытута, спецыяліст з ухілам у камунальную гаспадарку. Апошнімі гадамі займаўся па даручэнню Лукашэнкі праблемамі баваўнянага прадпрыемства ў Баранавічах. З рэзка адмоўным вынікам.
Шэйман. Вайсковец. У апошні час вядомы толькі колькасцю ўзнагарод на парадным кіцелі.
 
Першая адукацыя – гэта як першае каханне. Пагэтаму нездарма ўзгадваецца першая спецыяльнасць.
У камандзе Аляксандра Лукашэнкі ніколі не заўважаліся філосафы, культуролагі, сацыёлагі, паэты і пісьменнікі. Давыдзька, як актор у мінулым, можа, канешне, выканаць ролю, але ў яго роля інтэлектуала выглядае парадыйна.
Дэпутаты ўсіх масцей – маўчанне ягнят, калі не сказаць горш. Былая міністарка інфармацыі, накіраваная ў палату, не магла сказаць журналісту НН, апроч таго, што кіно пра Лукашэнку яна не глядзела, але асуджае, бо нельга ліць бруд на прэзідэнта.
Можна доўга гадаць і ўсе гаданні толькі ўмацуюць у сумнай здагадцы, лёс краіны ў руках аднаго чалавека.
МІкалай Галко


08.12.2019











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2020


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X