Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



"Ребята, надо давать дорогу другім!"



 
“Ребята, надо давать дорогу другім!”
Аляксандр Лукашэнка любіць гаварыць падоўгу, магчыма, пагэтаму не заўсёды заўважае, што асобныя фрагменты гучаць геніяльна.
19 і 20 лістапада ўсе дзяржаўныя СМІ дружна пачыналі (і яшчэ пачынаюць) выпускі навін спартовай тэмай. А як жа ш! Аляксандр Лукашэнка, захапіўшы аднойчы тытул старшыні Нацыянальнага Алімпійскага камітэта, не выпускае яго са сваіх учэпістых рук. З дня ў дзень прапагандысты паўтараюць надакучлівую тэзу: “Ад перамог спартсменаў залежыць прэстыж Беларусі!”
Спорт як бы uber alles!
Гэты пасыл варта было б дэталёва прааналізаваць: а які гэта прэстыж, з чаго ён у выніку складваецца і што дае народу?
І ці той гэта прэстыж, які нам патрэбен у першую чаргу?
Над гэтымі пытаннямі ніхто не збіраецца напружваць мазгавыя звіліны. Бо дадзена каманда каваць медалі, то і куй!
У сваёй прамове на прайшоўшай нарадзе Аляксандр Лукашэнка супярэчыў сам сабе, дакладней, даваў падставы для сумных скептычных высноў.
Пахваліўшыся, што Еўрапейскія гульні прайшлі цудоўна, на высокім узроўні, што іх правядзенне ў Мінску прымусіла гаварыць усю Еўропу і ўвесь свет, даў адзнаку іх узроўню. Маўляў, Алімпійскія гульні – гэта космас! Аніякага параўнання, выходзіць, з нашым дарагім спартовым святам няма.
Калі быць дакладным, то аўтарытэтная спартовая прэса і ў дні гульняў адводзіла ім мінімум месца, а пасля іх – і падаўна.
Чаму ж тады з падачы Аляксандра Рыгоравіча падхалімы недарэчна і ўпарта называлі тыя гульні еўрапейскай Алімпіядай?!
Процьма заваяваных медалёў беларускімі спартоўцамі сведчыла не столькі пра іх сілу, колькі пра слабы ўзровень удзельнікаў з другіх краін. У тых відах, дзе на кану стаялі пуцёўкі ў Токіа, перамагалі замежнікі, а ў астатніх, малапатрэбных, п’едэстал займалі нашы.
У выніку, усе хатнія трыумфатары  ад Беларусі на першынствах свету і кантыненту ў далейшым правальваліся, што і вымушаны быў прызнаць старшыня Алімпійскага камітэта.
Для чаго тады уляляшчана столькі грошай?
Вопыт Беларусі паказвае, што для поспеху ў спорце мала мець толькі годную матэрыяльную базу.
Бачым жа самі: пабудавалі класны велатрэк у сталіцы. А дзе новыя Цылінскія? Увялі ў эксплуатацыю палац мастацкай гімнастыкі. Тых медалёў, што заваёўваліся раней, аднак, няма.
Пра хакей увогуле гаварыць не хочацца – адзін сорам.
 
На гэтай жа нарадзе Аляксандр Лукашэнка, што праблемамі спорту займаюцца не толькі адпаведныя функцыянеры, але і намеснікі, як любяць гаварыць, губернатараў, і віцэ-прэм’ер, і сама кіраўніца адміністрацыі, федэрацыямі ў большасці кіруюць міністры, генералы (вясельныя-то яны вясельныя, але ж лейцамі тузаюць).
А на піку піраміды – сам Аляксандр Рыгоравіч.
Многія з гэтых функцыянераў рэальна паправальвалі галіны эканомікі, сацыяльныя праблемы. Чаму ад іх чакаюць перамог у спорце?
Як заўсёды, Аляксандр Лукашэнка аддаў належнае сіле пагроз, маўляў, калі не будзе перамог у Токіа, то мала не пакажацца!
Дарэчы, характэрна, што колькасць атлетаў у алімпійскай камандзе Беларусі з кожнымі гульнямі прыкметна скарачаецца. Такі вось прэстыж!
Аляксандр Лукашэнка  прамовіў адну слушную фразу: “Ребята, надо давать дорогу другім!”
Безумоўна!  Не ведаю, як цяпер, а ў нашы часы мацнейшы лыжнік крычаў таму, каго даганяў: “Лыжню! Лыжню!” І той, слабейшы, абавязан быў саступіць і даць дарогу.
 
 Мікалай Андрэеў



20.11.2019











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2020


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X