Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Крычалі "Пракоцім Машу!", а пракацілі Ганну



З чым гэта лепш параўнаць, з цыркам альбо тэатрам? Маю на ўвазе цяперашнюю “выбарчую кампанію”? Думаю, што з аднолькавым поспехам ў ёй легка знайсці і тое, і другое.
Кожны з нас ведае, ёсць як шчырыя прыхільнікі ўдзелу, так і не менш шчырыя крытыкі, агітатары байкоту.
Удзельнічаць для чаго? – гучыць пытанне. А каб паказаць гніль, цвіль, беззаконне і амаральнасць!
Для чаго байкот, таксама зразумела: каб не замурзацца ў брудзе, каб не спрыяць легітымнасці фальшывага працэсу.
Давайце будзем сачыць за падзеямі кожнага дня, што бачыць грамада, якую інфармацыю атрымлівае з усіх бакоў? Дзе разбіваецца ўшчэнт гніль, цвіль іамаральнасць?!
Відавочна, пакуль што няма радасці ад нейкіх незвычайных падзей з “выбарчага” фронту. Мільгануў парад блогераў паддэвізам “Пракоцім Машу!” Яшчэ не пркацілі, але ўжо супакоіліся. Хаця адной лыжачкай гарбаты смагу не натоліш.
Адкрылася сесія палаткі.
Састарэлы спікер Уладзімір Андрэйчанка прамовіў па сваіх паперах, што кампанія вядзецца “канструктыўна”. Хаця менавіта для яго, як кажуць, у выніку “ператрахіванія”, нічога канструктыўнага не адбудзецца, бо ў крэсла старшыні палаты сватаюць кіраўніка афіцыйных прафсаюзаў Міхаіла Орду. Хваліць неіснуючы канструктывізм будзе другі чалавек.
Яшчэ адна інфармацыя на сягоння: Нібыта Лідзія Ярмошына выказалася крытычна супраць вылучэння (чытай, прызначэння) ў дэпутаты дзяўчыны з  групы суправаджэння самога Аляксандра Рыгоравіча. Маўляў, у дэпутаты трэба ісці больш сталым і дасведчаным у жыцці. А гэтай кандыдатцы усяго 22 гады.
Трэба мець вакуум, каб такую нязначную рэпліку выдаваць за сенсацыю. Хаця сама Ярмошына, падумаўшы, магла да крызу напужацца сваёй гаварлівасці.
Вось з гэтых куртатых паведамленняў і складваецца бурлівы струмень кампаніі. Бурлівы, у дадзеным выпадку, дзікі сарказм, гэта я тлумачу сам сабе.
Мо к вечару нешта адбудзецца. Пачакаем.
Сітуацыя з вылучэннем Ганны Канапацкай на з’ездзе АГП паспела пакрыцца мохам, не свежая ўжо. Пішуць, што яна днямі з’ехала ў Заходнюю Еўропу, каб асабіста засведчыць шум і тлум тамтэйшых парламентарыяў у яе абарону.
Калі пазнаёмішся з пазіцыяй дэлегатаў з’езда АГП, якія галасавалі супраць вылучэння Ганны Канапацкай, то разумееш: нічога экстраардынарнага не здарылася. Не ўціск дэмакратыі, а наадварот, яе праява. Сябры па партыі чакалі ад Ганны не тое, каб нечага большага ў палатачным крэсле, а другога, іначай  акрэсленых дзеянняў і выступаў,  з платформы партыі, а не ўласных уяўленняў, скажм, пра бізнэс.
У дадатак пасля таго, як пані Ганна заявіла, што яна самая-самая апазіцыянерка ў Беларусі, і што пра гэта вядома ўсяму свету, захацелася параіць ёй перачытаць парады аб элементарнай сціпласці, вядомымі са школьнай парты.
Дзе тут тэатр, а дзе цырк? Усюды – лялькі, аднымі маніпулююць, другія  чакаюць чаргі. Дзейнічаюць адно – карабасы-барабасы. У іх не цырк і не тэатр, а змаганне за ўтульныя службовыя крэслы і камфортнае асабістае жыццё.
Мікола АНДРЭЕЎ


02.10.2019











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X