Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Дык хто ў нас больш за ўсіх балбоча?




Трапіў на радыёперадачу з удзелам Мікалая Беланоўскага выпадкова, але вырашыў выслухаць да канца.
Захацелася пачуць, пра што ж цяпер гаворыць  былы ліцейшчык з аўтазавода, былы паплечнік Уладзіміра Ганчарыка. Так, так,Мікалай Беланоўскі вёў мітынгі, на якіх кандыдат у прэзідэнты Ганчарык бэсціў уладу, крытыкаваў Лукашэнку.
Мінулі тыя часы, шмат было розных выбарчых кампаній. Уладзімір Ганчарык зараз на пенсіі, але калі-нікалі трапна аналізуе гаротны стан эканомікі і сацыяльнага заняпаду Беларусі. А што ж Беланоўскі, паплечнік і трыбун?
Цяпер  ён  умантаваны ва ўладную структуру, даўно займае значную пасаду, а прафсаюзы Федэрацыі трывала занялі месца ў сумна вядомай вертыкалі. Яно ў іх, калі выкарыстаць грубаватую лексіку, каля ўнітаза, можна было напісаць яшчэ больш груба, але не будзем.
Беланоўскаму на казённым радыё задалі пытанне пра ўдзел сталічных прафсаюзаў у плануемых выбарах.
Спачатку  ён пачаў гаварыць красиво, перадаў усім прывітанне ад гарадскога прафсаюзнага брацтва. Дзе яно, тое брацтва, пан Беланоўскі?! Назавіце прыклад сваяцкай любові!
Потым пайшла прыземленая гутарка.
Адметнасць такіх прамоўцаў з вертыкалі: яны не могуць гаварыць, што ў нас усё цудоўна, людзі ж на смех падымуць. І вось яны вінавацяць некіх істот без імёнаў і прозвішчаў, якія многа балбочуць, але мала працуюць, не выконваюць сваіх абяцанняў. Таму і кепскія вынікі. Вунь у суседзяў і кошты меншыя, і даходы большыя.
Тут жа, як заведзена, гаворыцца пра мудрасць дырэктыў прэзідэнта, які далёка бачыць, усё ведае, але нейкія невядомыя сілы перашкаджаюць яму дасягаць жаданага.
Рэцэпт ад Беланоўскага традыцыйна просты, як ва ўсіх дзеячаў такога кшталту: “Нужно навесті во всём порядок!”
Чаго ж вы, панове ад улады, не можаце яго навесці за 25 гадоў знаходжання ў высокіх крэслах.
Беланоўскі вымушаны прызнаць, што нават у сталіцы процьма праблем з узроўнем заробку, аховай працы, што ёсць цэлыя прадпрыемствы, дзе сярэдняя месячная зарплата далёка ад абяцаных “папяцьсот”. Асабліва прыкметна беднасць у працоўных вытворчых калектывах.
Слушна гаварыў Беланоўскі, напрыклад, пра тое, што, безумоўна, заробак павінен залежыць ад прадукцыйнасці працы (расце яна – растуць і выплаты). Але ў нас даволі часта сустракаецца такое, канстатаваў Беланоўскі, калі заробленае размяркоўваецца не на карысць тых, хто зарабіў сваёй працай тыя грошы.
Цяпер самы час пагаварыць пра ролю прафсаюзаў. Яна, і гэта відавочна з выступу Беланоўскага, нулявая. Ціўканне пра значныя праблемы з трыбун, прызнанне ганебных фактаў – і нічога далей. Перасылка папер з адных кантор у другія – і нічога больш. Прафсаюзы – гэта імпатэнтныя арганізацыі, якімі кіруе чынавенства з прэзідэнцкіх арганізацый.
І таму даволі смешна чуць развагі немаладога чалавека пра важнасць выбараў, пра неабходнасць галасаваць за тых, хто справай, а не балбатнёй даказаў сваё права займаць месцы ў парламенце.
Калі б была магчымасць, спытаў бы ў Беланоўскага, а колькі рабочых, брыгадзіраў, майстроў, шэраговых інжынераў трапляла за ўсе гады лукашызму ў парламент? Сталі дэпутатамі, абаронцамі правоў сваіх калег? Што няма сярод іх талентаў, самародкаў, трыбунаў, знаўцаў сваёй справы пры адметных маральных якасцях?
Колькі заўгодна!
Чаму ж тады Федэрацыя разам з тым жа Беланоўскім падтрымлівае не іх, а начальнічкаў рознага калібру, якіх, як правіла, сплаўлялі на хлебные месцы ў палату?
Я не ведаю, што адказваў бы Беланоўскі, але ведаю, што ўся гэта шумная кампанія, распачатая Федэрацыяй прафсаюзаў, нічога асэнсаванага не дае, прадстаўнікі яе зоймуць месцы ў камісіях, назавуцца наглядальнікамі. І будуць шырмай для чарговага падману.
Нейкія развагі пра наказы дэпутатам, пра ўзмацненне патрабавальнасці да іх дзейнасці – наіўнае лапатанне, не больш таго.
Шкада, канешне, што чалавек, які сам зведаў цяжкую працу ў ліцейцы, выходзіў на ўзровень сапраўднай прафсаюзнай дзейнасці па кар’еры ўзнёсся высока, а насамрэч апусціўся ў балота, якім сталі афіцыйныя прафсаюзы.
Мікалай Андрэеў
 



18.08.2019











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X