Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



ДАПЯКАЕ!



З УСІХ ДЗІРАК ВЫПАЎЗАЕ ДЭГРАДАЦЫЯ


Пакацілася кволая інфармацыйная хваля: спыняецца вытворчасць на Мінскім аўтазаводзе, пачынаецца страйк на Мінскім трактарным…Насцярожвае адна акалічнасць: у матэрыялах больш пытальнікаў, чым сцвярджэнняў, аўтары публікацый не ўпэўнены ў  поўнай праўдзівасці таго, аб чым нам паведамляюць, і вымушаны асцерагацца.
Заробкі на МТЗ нібыта снізіліся на мільён-паўтара рублёў. Па неафіцыйных звестках на тэрыторыі асноўнага прадпрыемства і на тэрыторыях ягоных філіялаў прастойваюць больш за 20 тысяч новых трактароў, якіх ніхто не хоча купляць. Ветэраны-трактаразаводцы не памятаюць, калі быў такі крызіс са збытам тэхнік.
 
Пра МАЗ ўвогуле пішуць, што славуты завод чакае катастрофа.  Па ананімных паведамленнях рабочых склады перапоўнены аўтамабілямі. Няма рэалізацыі – знікаюць фінансы. Прадпрыемства страчвае магчымасць набываць метал і другія матэрыялы.
Нікога не здзіўляе, што афіцыйныя асобы абодвух буйнейшых заводаў альбо хаваюцца ад журналістаў, альбо адно цвердзяць, што ў іх усё ў парадку.
Мы можам зрабіць дзве высновы. Першая: беларускае машынабудаванне перажывае моцны крызіс. Другая: прамысловыя рабочыя захварэлі (і моцна!) на дэградацыю. Большасць гатова цярпець любую трасцу, абы не гнявіць майстра, начальніка цэха.
Немагчыма не заўважыць, што на каментар вострых сітуацый згаджаецца, як правіла, з двух шматтысячных калектываў толькі адзін чалавек – Сцяпан Паўловіч з аўтазавода, кіраўнік пярвічнай суполкі Свабоднага прафсаюза металістаў.
Толькі адзін! І гэта на флагманах прамысловасці, якія ў дзевяностых гадах вылучылі дзесяткі яркіх лідэраў рабочага руха.
Віна ў гэтай відавочнай дэградацыі ляжыць на сумленні рэжыму, які толькі і робіць, што страшыць на словах і карае рэальна. Карае нават за чытанне інфармацыйных лісткоў дэмакратычных прафсаюзаў.
Страх ніколі не дапамагаў плённа працы. Наадварот. І той, хто сеяў і сее страх, прывядзе да жудаснай разрухі.
Кепскі стан прамысловасці, глухую незадаволенасць работнікаў скосна падцвярджае і газета Мінскага трактарнага завода. Увогуле гэта выданне пустое, хаця аб’ём яго ладны. Друкуюцца матэрыялы аб усім і гэта азначае, што ні аб чым. Бо пра жыццё рабочых калектываў інфармацыі няма. Адно – суцэльныя замалёўкі пра ветэранаў, пра гераічную моладзь…
Але праўду, як і тое шыла, у мяшку, якім бы ён моцным ні быў, не схаваеш.
Пад час справаздач і выбараў у афіцыйных прафсаюзах у газеце пачалі з’яўляцца заметкі, рэпартажы з  цэхавых сходаў. Матэрыялы падгаблёваныя, з высновамі, як актыўна, “чётко і по-деловому” праводзіцца кампанія. Але ўсюды вытыркаецца пытанне, чаму мала плацяць. І практычна ва ўсіх падраздзяленнях, куды заносілі ногі рэпарцёраў шматтыражкі, гаварылі аб кепскіх умовах працы. Канешне, больш пісалася пра цудоўныя ўмовы. Але ўсюды вылязала і тое, што не ўсё даведзена да ладу.
Страх фактычна знішчыў суполкі дэмакратычных прафсаюзаў. Страх не дае выявіць сучасных лідэраў. Можна толькі здагадвацца, што яны могуць быць, але пакуль сядзяць пад венікамі.
Афіцыйныя прафсаюзы са шматлікімі штатамі вызваленых работнікаў, якія вырадзіліся ў чыноўнікаў, заняты чыста рытуальнымі маніпуляцыямі: нібыта змагаюцца за калектыўныя дамовы, нібыта адстойваюць правы рабочых, нібыта нясуць у масы юрыдычныя веды… На самой жа справе: абы адседзець дзень, з раніцы да вечара.
У тых жа справаздачах шматытражнай газеты МТЗ старшыня прафкама Аляксандр Карцаў выглядае камічнай фігурай. Ён на справе – прадстаўнік адміністрацыі, а павінен выконваць ролю свайго хлопца. Але гэтаму хлопцу ўжо няма чаго сказаць тым, на чые грошы ён някепска жыве.
Увогуле міністэрсты перасталі лічыцца з гэтымі марыянетачнымі прафсаюзамі. Міністэрства прамысловасці перастала запрашаць пана Кузьміча (цяперашняга старшыню прафсаюза АСМ) на пасяджэнні. У міністэрстве працы і сацыяльнай абароны начхалі на патрабаванні  афіцыйных прафсаюзаў адмяніць змены ў аплаце бальнічных. Леанід Козік на пленуме прафсаюза АСМ нават дагаварыўся да таго, што раіць праводзіць пікеты. Бо дапякло нават тоўстаскурых!
 
 



13.12.2013











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X