Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Светлагорск: прэм'ер уцёк ад актывістаў



 
 
Алена Маслюкова
8 гадз. · 
СКАЗ ПРА ТОЕ, ЯК СВЕТЛАГОРСКІЯ АКТЫВІСТЫ СП. С. М. РУМАСА ЧАКАЛІ.
Даведаўшыся пра прыезд прэм'ер-міністра на ЗБЦ, вырашылі мы паспрабаваць сустрэцца з ім. З 9:00 былі ўжо каля прахадной СЦКК. Чакалі. Назіралі падрыхтоўку да сустрэчы: ахоўнікаў у форме і без яе, аўтамабілі ДПС, "лунцікаў" ці "лунацікаў" (не ведаю, як правільна), супрацоўнікаў СЦКК на чале з дырэктарам сп. Ю. А. Крукам. Мелі мы намер спачатку з Крукам пагаварыць наконт распачатага днямі "рамонту" даху. Аднак, заўважыўшы, што мы накіроўваемся ў яго бок, сп. Крук вельмі хутка сыйшоў. , заўважыўшы, што мы накіроўваемся ў яго бок, сп. Крук вельмі хутка сыйшоў. 
Чакаем. 
На невялікай адлегласці ад прахадной прыпыніўся аўтамабіль з нумарамі 7-га рэгіёну. Глядзім - прыехаў сп. Ю. В. Назараў, старшыня канцэрна "Белляспаперапрам". Мы да яго. Некалькі разоў гукнулі Юрыя Віктаравіча. Прыпыніўся ён, сказаў, што пазнаў нас, але размаўляць з намі не будзе на той падставе, што мы неадэкватныя - непраўду пішам і гаворым пра ЗБЦ. 
Прачакалі да пачатку дванаццатай гадзіны, надыхаліся "чыстага і свежага паветра", пачулі, як нехта з ахоўнікаў, відаць для дэзінфармацыі, сказаў, што прэм'ер-міністр змяніў маршрут))).
Мы вырашылі больш не чакаць Румаса, не атручвацца і не перашкаджаць сваёй прысутнасцю іх прыездам і сустрэчам. 
Пачалася праверка на праўдзівасць: прызнаюць, што аварыя з абрушэннем даху ў КВЦ адбылася, ці будуць працягваць гаворку пра планавы рамонт на новым, не ўведзеным у эксплуатацыю, заводзе?
ВЫНІК: 
1) сп. Румас і яго каманда нейкім дзіўным чынам усё ж патрапіла на завод; 
2) па выніку візіта з'явіўся артыкул на БелТА;
3) прызналі, што абваліўся дах, а не рамонт!
4) у мяне ціск 160/100, галаўны боль, ваніты, спазмы ў страўніку, слезацячэнне ў Змітровіча, зварот за медыцынскай дапамогай у паліклініку - зафіксавалі і зарэгістравалі ў адмысловым журнале. 
Засталіся пытанні:
1) не зразумела, хто больш неадэкватны - мы, калі гаворым, што смуродзіць і рушыцца кітайскі "якасны цуд", што не дае жыць і дыхаць чыстым паветрам, ці тыя, хто пісаў пра планавую замену сэндвіч-панэляў на новым заводзе?! 
2) пра які давер да іх інфармацыі цяпер можа ісці размова? 
3) дзе ад смуроду купіць таблеткі, якія ўжывае завадское начальства і чыноўнікі? Ім жа ніколі не смярдзіць! І нам таксама гэтага хацелася б.
 





18.05.2019











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X