Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Чалавек памёр. Ціхенька спісалі.



02.04.2019 / 18:42

«Ён у нас не працуе»: што кажуць начальнікі чыноўніка, які памёр на працы ў кароўніку 8

Учора «Наша Ніва» напісала пра смерць чыноўніка Шклоўскага райвыканкама Ігара Кабылянца. 50-гадовага эканаміста з упраўлення сельскай гаспадаркі адправілі бяліць кароўнікі на ферме. Падчас працы мужчыну стала блага, ён памёр.

Ігар Кабылянец, фота з сацсетак

Сваякі Кабылянца сцвярджаюць, што чыноўніка, як і іншых работнікаў райвыканкама, перыядычна адпраўлялі мыць і фарбаваць фермы. Кажуць, такая практыка з’явілася, калі Шклоўскі райвыканкам узначаліў Васіль Віцюноў — нядаўна звольнены з гэтай пасады.

«Наша Ніва» звярнулася па каментары да начальнікаў памерлага чыноўніка.

Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Шклоўскага райвыканкама Міхаіл Куксянкоў сваім адказам здзівіў.

«Кабылянец на сённяшні дзень у нас не працуе», — паведаміў Куксянкоў.

Міхаіл Куксянкоў.

На ўдакладненне, што ўжо вядома пра смерць яго падначаленага, чыноўнік адказаў так:

«Спытайце ў яго жонкі, яна лепш ведае. Хто яго куды адпраўляў, памёр ён, не памёр, я не блізкі сваяк, не магу вам патлумачыць гэтага».

Ірына Лазарэнка, намесніца Куксянкова, паведаміла, што нічога не можа сказаць, бо на момант трагедыі была ў адпачынку і нічога не ведае.

Васіль Віцюноў, які нібыта і адпраўляў чыноўнікаў працаваць у кароўніках, ужо змяніў працу. 26 сакавіка Лукашэнка наведаў аграхолдынг «Купалаўскае» і зладзіў разнос, убачыўшы брудных і «абасраных» кароў. Пасля паляцелі галовы: звольнілі міністра сельскай гаспадаркі Зайца, віцэ-прэм’ера Русага, магілёўскага губернатара Даманеўскага. Знялі і Віцюнова — з пасады кіраўніка Шклоўскага райвыканкама яго перавялі на пасаду кіраўніка таго самага аграхолдынга «Купалаўскае».

«Наша Ніва» звязалася з Віцюновым, але ён не захацеў размаўляць. Адказаў коратка: ніякіх каментароў, усе пытанні да следчых. 

Васіль Віцюноў.

Дарэчы, блізкія да сям’і памерлага Ігара Кабылянца сцвярджалі, што чыноўнік меў напружаныя адносіны з Віцюновым. Гэта не першая непрыемная гісторыя ў біяграфіі экс-старшыні райвыканкама.

Год таму павесіўся Дзмітрый Васілеўскі, які на той момант кіраваў тым самым «Купалаўскім». СМІ пісалі, што ў Васілеўскага са старшынёй райвыканкама быў канфлікт. Сам Віцюноў сцвярджаў, што канфлікту не было.


https://nn.by/?c=ar&i=228131&fbclid=IwAR1E_rX05kjPrBbnqqlMIwcuMFndhB0pAyifmAktFCPP9FZYR3HYol2nJMQ

 

 





03.04.2019











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X