Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



ЛУКАШЭНКУ АД НАВУКІ - кітайскі матацыкл



Дзе ж нашы лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, ан Гусакоў?

ХТО Ў НАС ВЫШЭЙ, ЧАЛАВЕК ЦІ НАВУКА?
Лагічней было б дачакацца ста дзён з пачатку года і тады вызначыць, ці праглядвае дзе-нібудзь у чым-небудзь тое шчасце, якога мы жадалі адзін аднаму пад бляск святочных ілюмінацый.
Але пакуль таго дачакаешся, то пра нешта можаш і забыцца.
Калі браць асобна кіраўніка дзяржавы, а ягонае шчасце ў абсалютнай большасці выпадкаў не супадае з нашым, то, магчыма, што самую большую радасць яму мог прынесці чэмпіянат Еўропы па фігурнаму катанню на каньках. Ход спаборніцтваў, відаць, моцна расчуліў Аляксандра Рыгоравіча, што ён на каньках выкаціўся да пераможцаў першынства. Нечага не хапіла, каб ён і сам з кім-небудзь са свайго атачэння кінуўся ў спартовы танец на лёдзе.
Уявіце сабе джыгу ў такім экзатычным выкананні! Мы ж бачылі, як радасна яму танчыць з маладымі і прыгожымі на паркеце. А лёд яму звыклы таксама.
Ці можна параўнаць радасць кіраўніка дзяржавы на гэты конт з радасцю шэраговых заўзятараў? Наўрад ці.
У нашай дзяржаве фігурнае катанне яшчэ ў большым заняпадзе, чым хакей, лыжы ды і біятлон апошнім часам блякне.
Невядома, якога маштабу радасць наведвае Аляксандра Лукашэнку, калі ён пачынае цікавіцца справамі ў навуцы.
З нагоды Дня навукі ён сказаў: “Там,  дзе  высока стаіць навука, высока стаіць і чалавек”.
Прэзідэнцкі рупар газета “СБ” вынесла гэта выказванне ў заголавак справаздачы пра святкаванне. З логікай афарызму цяжка спрачацца. Трэба лепш прыземлена разабрацца, дзе ж у нас стаіць навука і дзе стаіць чалавек? Наколькі высока?
Спроба знайсці міжнародны рэйтынг прывяла да сумнай высновы. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ледз-ледзь трапляе ў першую тысячу аналагічных устаноў у свеце. Калі звузіць свет толькі да Ўсходняй Еўропы, то маем  лепшы вынік: тут мы на 32 месцы. Але ж Усходняя Еўропа – не толькі не ўвесь свет, але і далёка не ўся Еўропа!
Праўда, у самой Беларусі ў Нацыянальнай акадэміі няма канкурэнтаў – яна займае месца пад нумарам 1. Вось так высока ўдалося падпрыгнуць беларускай навуцы і беларусу.
Паколькі вялікіх поспехаў няма, то Аляксандру Лукашэнка не застаецца анічога, апроч камернага мерапрыемства з уручэннем дыпломаў прафесараў і дактароў навук. Ці азначае, што ўладальнікі дыпломаў з’яўляюцца аўтарамі вынаходніцтваў альбо адкрыццяў? Далёка не заўсёды. У дадзеным выпадку, відаць, ідзе гаворка аб шліфоўцы тэхналогій, выкарыстанні дасягненняў іншых краін, вялікай цярплівасці, настойлівасці навукоўцаў.
Цяжка знайсці пробліскі таго неўтаймаванага аптымізму, якім цешыў люд старшыня прэзідыуму Нацыянальнай акадэміі Уладзімір Гусакоў. Мы ж добра памятаем, як ён сцвярджаў, што ў кабінетах Акадэміі процьма распрацовак узроўню Нобелеўскай прэміі, справа толькі за належным афармленнем дакументаў!
І дзе тыя кандыдаты ў набеліяты?! Альбо пан Гусакоў забыўся пра багацці, што схаваны ў акадэмічных шуфлядах?
 
 
 




Тым больш крыўдна, што па словах Аляксандра Рыгоравіча, на навуку вялікія спадзяванні:
  •  От вас ждем инновационных проектов и технологий в области атомной энергетики, освоения космического пространства, цифровизации. В отраслях экономики, медицины и образования. В сферах социологии, экологии и геологии.
    Созданы оптимальные условия для научно–технической и практической деятельности, разработана система материальных вознаграждений за эффективное внедрение идей в реальный сектор жизни и социальную сферу.

     
  •  
  • “СБ” дадала ад сябе, дакладней паўтарыла: “Потому что там, где высоко стоит наука, высоко стоит человек”.
  • Цяжка быць экспертам у такіх галінах, як лекаванне хвароб нырак у дзяцей,
    другаснага выкарыстання металічнага лому, поспехаў у аталарынгалогіі, у фізіцы паўправаднікоў, менавіта, прадстаўнікам  гэтых спецыялізаваных галін медыцыны, прамысловасці і фізікі былі ўручаны дыпломы дактароў навук і прафесараў. Але, паўтаруся, у каментатарах не чуваць было аніводнага слова пра адкрыцці і вынаходніцтвы.
  •  Практычныя парады ад кіраўніка дзяржавы зводзіліся да пажаданняў навесці парадак у ахове здароўя, у адмове ад пластыкавай тары.
     
 



 
 
Асобна можна сказаць пра распрацоўку барацьбы са шкоднікамі лесу. На гэтай цырымоніі быў уручаны дыплом навукоўцу з акадэмічнага Інстытуту леса..У мінулым годзе мне давялося сутыкнуцца, як на практыцы міністэрства лясной гаспадаркі адхрышчваецца ад выкарыстання дронаў у раннім выяўленні караедаў. Стаўка робіцца па-ранейшаму на лясніка, які задраўшы галаву, ходзіць ад адной хвойкі да другой, і на вока вызначае, ёсць у кроне шкоднік альбо не.
 
 
 
Дайшла чарга і да кіраўніка Нацыянальнай акадэміі навук, таго самага, што прапагандуе невядомых кандыдатаў у набеліяты.
На жаль, ішла гаворка не пра поспехі, а пра кур’ёзны выпадак.:



  • То, что вы из Китая привезли, сделали там электромотоцикл и мне привезли для испытаний, это хорошо. Постоянно перемещаюсь, где только можно на этом электрическом мотоцикле. Штука прекрасная. Но это китайское, кроме рамы, которую вы сварили. А нам надо свое. Прежде всего батарея.
     
 
 
Уладзімір Гусакоў у адказ нагаварыў шмат чаго.Ідзе праца над матацыкламі (капіяваннем кітайскага?), трактара, мінівэна, камунальнай машыны, невялікага цяжкавіка. Распрацоўваецца ўласная крыніца сілкавання. У ланах стварэнне эксерыментальнай вытворчасці.
У завяршэнне Аляксандр Лукашэнка ставіў задачы. З іх зместу было відаць, што да вялікага свята ў беларускай навуцы далёка.

— Очень хотелось бы, чтобы мы не изобретали велосипед. Я же вам «Теслу» пригнал и поставил рядом с вашим образцом. Я понимаю, что это был сырой образец. Но я не думаю, что вы белорусскую «Теслу» изобретете. Но должно быть близко к этому. Чтобы человек по принципу цена — качество мог приобрести этот автомобиль.






— Науку нужно повернуть сегодня к тому, что нужно людям. К тому, что нужно нашему государству. Желательно, чтобы у нас не было проходных тем. И даже у кандидата наук диссертация должна быть не только какой–то компиляцией или обзором существующей литературы. Это хорошо в студенчестве. Когда учишься анализировать то, что до тебя сделано. Выводы какие–то на основании этого делать. Ну а доктор и профессор — тем более. Я вас очень прошу: вы люди здесь, конечно же, не случайные. Это лучшие из тех ученых, которые у нас есть. После нашей встречи должна быть динамика понимания учеными, чем нам надо заниматься. Какие у нас приоритеты. Ну и, конечно, Академия наук, ВАК, университеты должны прежде всего ориентироваться на это, а тон задавать Академия наук. Она у нас на вершине всего. Мы ее не сделали каким–то общественным институтом. Это важнейшая государственная научная организация. Так и будет. Мы роль Академии наук будем только поднимать.






29.01.2019











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X