Свободный Профсоюз Металлистов


http://www.spm-by.org/news/1/2066/dzya-badzyatly-na-prafsayuznai-hval/

Версия для печати / Оригинальная версия






Дзяўбадзятлы на прафсаюзнай хвалі



Дыялог, пачуты ў поўдзень на 1-м канале Беларускага радыё. У анонсе паабяцалі пагаварыць аб прафсаюзных праблемах.
Перад мікрафонам намеснік кіраўніка сталічных прафсаюзнага аб’яднання і карэспандэнт. (наўмысна не называю прозвішчаў).
Праз некаторы час пасля пачатку перадачы разумею, што пачую  не размову аб праблемах, а прапагандысцкую балбатню, перастук па дрэву двух дзяўбадзятлаў, калі гаварыць па-рабочаму.
Прыбізна так пачалося:
Да, - працягвае прафсаюзны функцыянер, - вы совершенно справедліво заметілі, что в рядах профсоюзов насчітывается более четырех мілліонов человек, что сос
 
Абмяняўшыся пустымі па зместу рэплікамі дзяўбадзятлы  нібыта пераходзяць да галоўнага.
Ну, мы ведаем, як у нас выконваецца канстытуцыя для ўсіх, пагэтаму няма аніякіх гарантый па выкананню менш значных дакументаў.
Дзяўбадзятлы мо і не заўважаюць, як пачынаецца сеанс стрыптызу, самавыкрывання.
Да гэтай пары ў краіне не было адказнасці за невыкананне тых самых рабочых канстытуцый. Цяпер ёсць! – хваляцца яны. Але няма аніводнага прыкладу, каб некага пакаралі.
Больш канкрэтная размова – пра кантракты. Ужо некалькі гадоў Федэрацыя дзяўбе ў адну і тую ж кропку (там ўжо дзюра прадзёўбана), каб для нармальных работнікаў кантракты заключаліся больш, чым на год. Федэрацыя не сама гэта ініцыявала, яе падпіхнуў Аляксандр Лукашэнка.
А прафсаюзнаму функцыянеру няма чаго адказаць, больш алавіны кантрактаў па-ранейшаму заключаюцца ўсяго на год.
Выходзіць, што інструменты ў самай масавай грамадскай арганізацыі іржавыя, толку ад іх няма. Дырэктарат, што рабіў тое і робіць і чхаць хацеў на ўшчуванні самай масавай грамадскай арганізацыі.
Прыблізна тое ж самае і з кантролем за тэмпературай у цэхах і другіх працоўных памяшканнях.  Прафсаюзны начальнік хваліцца, што яны праводзяць месячнік, з 1 па 31 снежня. Вядуць так званы маніторынг, чакаюць паведамленняў  з месцаў на “гарачыя лініі”…
Бюракратычная валтузня.
Калі б самая масавая арганізацыя хацела, то яна б не збірала лічбы пасля сваіх маніторынгаў для імітацыі дзейнасці, а дамаглася пакарання, самага жорсткага ў межах магчымага, для некалькіх кіраўнікоў. Чаму гэта людзі павінны губляць здароўе на працы?!
Пярэчанні наконт таго, што няма магчымасцей для пакарання вінаватых, неістотныя. У прафсаюза ёсць інструменты ўздзеяння. І не ва ўсіх функцыянераў мазгі заплылі тлушчам, яны іх добра ведаюць.
Другая справа, што нікому не хочацца па-сапраўднаму змагацца за правы работнікаў, акуль яны самі не прачнуцца і не пабягуць на Плошчу.
Прывітанне дзяўбадзятлам!
Андрэй Нікольскі
 




Copyright © 2009 - 2012 Status-X All rights reserved | Powered by CMS Status-X 1.04