Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Інфляцыя ёсць - яна ў салаце



Адной з галоўных страваў навагодняга ды каляднага стала ў Беларусі ўжо не адно дзесяцігоддзе застаецца салата «Аліўе». Святы ўжо зусім блізка, таму Белсат падлічвае, наколькі падаражэла яе прыгатаванне ў параўнанні з мінулым годам.

Індэкс «Аліўе». Наколькі падаражэла самая папулярная навагодняя салата?

 

 

Адной з галоўных страваў навагодняга ды каляднага стала ў Беларусі ўжо не адно дзесяцігоддзе застаецца салата «Аліўе». Святы ўжо зусім блізка, таму Белсат падлічвае, наколькі падаражэла яе прыгатаванне ў параўнанні з мінулым годам.


 
Для падліку мы ўзялі стандартны рэцэпт салаты: чатыры бульбіны, дзве морквы, 500 грамаў «Доктарскай», пяць курыных яек, чатыры марынаваныя агуркі, банку кансерваванага гарошку і 200-грамовы пачак маянэзу. Пры гэтым мы параўноўвалі кошты з адной і той жа крамы на адныя і тыя ж тавары – аднаго і таго ж вытворцы ды аб’ёму.

У выніку атрымалася, што прыгатаваць салату «Аліўе» за год стала даражэй амаль на 1,39 рубля, або прыблізна на 11,3 %. Калі ў снежні 2017 года прыгатаванне салату каштавала 12,3 рубля, дык цяпер – прыблізна 13,68. І гэта пры тым, што афіцыйныя звесткі за 2018 год кажуць пра тое, што спажывецкія кошты сёлета выраслі толькі на 4,82 %.
Больш за ўсё сярод кампанентаў салаты (улічваюцца аб’ёмы, неабходныя для яе прыгатавання) падаражэлі каўбаса – на 54 капейкі, яйкі – на 53 і гарошак – на 10. Бульба вырасла ў цане на 8 капеек, морква – на 7, агуркі – на 4, а маянэз – на 3.
Як адзначыў у каментары «Belsat.eu» старшы навуковы працаўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтру «BEROC» Леў Львоўскі, падобныя індэксы ў параўнанні з іншымі індэксамі інфляцыі больш адэкватна адлюстроўваюць інфляцыю для канкрэтных групаў спажыўцоў. «Яны бліжэйшыя да нас, і, здавалася б, лепш адлюстроўваюць нашае жыццё. Але, насамрэч, там таксама ёсць свае мінусы», – распавёў суразмоўца.
Па-першае, адзначыў ён, шмат якія тавары, што ўлічваюцца ў разліку інфляцыі, канкрэтная хатняя гаспадарка можа і не набываць. Па-другое, індэкс аліўе і яму падобныя могуць пераацэньваць і завышаць інфляцыю.
Гэтак, яны не ўлічваюць паводзінаў людзей. Калі яблыкі, напрыклад, падаражэлі на 20 %, а бананы – толькі на 5 %, дык некаторыя гаспадаркі, якія раней елі яблыкі, пераключацца на больш танныя бананы, і ў выніку кошт іхнага жыцця змяняецца не так істотна, падкрэсліў Леў Львоўскі.
Таксама, паводле эксперта, індэкс «Аліўе» не ўлічвае пошуку людзьмі больш танных крамаў, напрыклад, буйных гіпермаркетаў або крамаў са зніжкамі, дзе цэны растуць не так хутка, як у крамах каля іхнага дому. Апроч таго, не бярэцца да ўвагі змяненне якасці тавараў, як і ўзнікненне новых тавараў, якіх раней проста не было.
2
 
 



25.12.2018











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X