Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Акцыя пратэсту даярак і механізатараў ААТ




Акцябрскі раён (назва рэвалюцыйная,  на беларускую  мову яе не перакладаюць,    яна гучыць і выглядае недарэчна, але мы зараз не пра філалогію) адна за другой ідуць цікавыя навіны. Нядаўна, напрыклад,  там адбыўся страйк. Самы натуральны, хоць і афармлення ўсіх належных папер. Другі страйк у раёне, дарэчы,  на працягу апошніх трох месяцаў.
Даяркі і механізатары ААТ “Някрашынскі” не выйшлі на працу.
Яны сабраліся на гаспадарчым двары ў вёсцы Валосавічы і адкрыта выказалі свае прэтэнзіі раённым уладам.
Іх сфармулявалі так:
“Звольнілі нашага дырэктара, а мы не ведаем, за што. У нас ніхто не спытаў, з намі ніхто не параіўся. Мы супраць звальнення дырэктара! Хопіць рабіць з нас ёлупняў!”
Работнікі ААТ задаволены працай свайго кіраўніка, хваляць яго. Адна з даярак так ацаніла дырэктара:
 “Лепшага кіраўніка нам не трэба. Ён стараецца. К нам едуць з другіх вёсак, каб уладкавацца на працу. Мы будзем  гарой стаяць за яго. Адмаўляемся выходзіць на працу, пакуль Лаханскага  не вернуць на пасаду дырэктара”.
Васіль Лаханскі ўжо 19 гадоў узначальвае ААТ “Някрашынскі” .Якія хібы ў ягонай працы знайшлі , невядома. Гаспадарка – лепшая ў раёне, Тым больш, нелагічным выглядае звальненне Лаханскага. У Валосавічах выказваюць меркаванне, што раённыя начальнікі захацелі  пасадзіць у крэсла кіраўніка спраўнай гаспадаркі некага па блату.
У райцэнтры не чакалі, што механізатары і даяркі дружна заступяцца за дырэктара. Стварылася рэальная небяспека, што спыніцца праца на фермах і на палях. Начальнікі замітусіліся, спачатку бадзёра абяцалі нічога не мяняць у сваім рашэнні, а потым зразумелі, што людзі ў Валосавічах не адступяць.
Гэты канфлікт у аграрным раёне паказаў, наколькі цяперашні рэжым далёкі ад народа. І наколькі  дзейснымі могуць быць акцыі пратэста.
Прадстаўнікі райвыканкама і міліцыі пасля пачатку страйку прыехалі ў вёску, але пабаяліся адразу ісці да людзей.

«Яны хаваюцца за будынкам бані. Сядзяць у аўтамабілях. Не, каб выйсці і пагаварыць з намі, растлумачыць, чаму такое нарабілася”, - распавядала даярка Валянціна.
.
У Акцябрскім раёне адбылася рэальная акцыя пратэста супраць самаўпраўства раённай улады. Наламаўшы дроў, яны зразумелі, што людзі не саступяць і трэба даваць задні ход.
Анекдатычным выглядаў прыезд у Валосавічы старшыні абласной арганізацыі аграпрамысловага прафсаюза Галіны Заморскай. Па ўсім было відаць, што ёй даручана супакойваць работнікаў, не адстойваць іх інтарэсы, а вінаваціць у тым, што яны замуцілі ваду.
Галіна Заморская крыўдавала, што яе фатаграфуюць і запісваюць выступ. Маўляў, трэба яе паважаць, бо яна ўжо пенсійнага ўзросту.На вядомым сайце “Рудабельская паказуха” яе назвалі цёцяй у акулярах. Крыўднавата, але лепшага прафсаюзная функцыянерка не заслужыла. Па-першае, яна назвала стыхійны сход балаганам.Людзі аж загулі ад гневу.
Потым выказалася, што ў Валосавічах створана “очень плохая картинка, образец негодования на всю республику”.
Менавіта гнеў людзей і напалохаў начальнікаў. Сход патрабаваў: вы за дзве хвіліны знялі дырэктара, за дзве хвіліны вярніце яго назад!
Васіля Лаханскага вярнулі на ранейшую пасаду праз некалькі дзён супраціву.
Але як вярнулі. У раённай газеце надрукавалі ману, быццам бы нічога адметнага не здарылася:
 
Директор открытого акционерного общества «Некрашинский» Василий Лаханский в эти дни стал настоящей знаменитостью. В интернете прошла информация о том, будто его уволили. Поставить точку в этом «загадочном» деле мы попросили самого Василия Петровича: – Я уже говорил, что произошло какое-то недоразумение. Сегодня мы продолжаем работать, как и работали. Людей старался успокоить, просил идти по своим рабочим местам. Я против забастовок, любые вопросы, убежден, проще решать мирным путем. Почему работники заволновались? Привыкли ко мне. Я почти 20 лет являюсь директором хозяйства”
Начальнікі вырашылі зрабіць выгляд, быццам
бы нічога ў Валосавічах не адбылося.  
 
Вось як адрэагаваў  на публікацыю ў раённай газеце сайт “Рудабельская паказуха”: “У  ААТ "Някрашынскі" не было бунта рабочых, а случылась нелепае недаразуменне. Як назваць такую прэсу, якая іскажае дзействіцельнасць? Неўжо раёныя журналісты такія праплачаныя, што будуць нават на родную маці за бюджэтныя грошы пісаць хлусню? Чаго намагаецца нашая раённая ўлада? З каго яна робіць дурняў? Мо з сябе? Цьфу на такую …
Далі на арэхі і !цёці ў акулярах”! Хіба ж можна быць такой безхрыбетнай у  прафсаюзе?!

Мікола АНДРЭЕЎ
 



19.10.2018











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X