Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Прыезд патрыярха - 100 тысяч долараў



 

Дарагі наш патрыярх: колькі візіт Кірыла каштаваў беларускім епархіям  5


У Мінску адбыўся Сінод Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ), па выніках якога расійскія іерархі вырашылі разарваць адносіны з Канстанцінопальскім патрыярхатам. Аўтаматычна тое самае зробіць і БПЦ, як частка Рускай праваслаўнай царквы. 
Усе гэтыя багатыя на падзеі тры дні, калі ў Беларусі прысутнічалі сябры расійскага Сінода, забяспечваліся бесперабойнай лагістыкай і абслугоўваннем гасцей.
Жытло, абеды, раз'езды, падарункі… Хто гэта ўсё аплочваў? Штосьці траціла дзяржава, але немалыя грошы сабралі і з цэркваў.
Пра якую ж суму ідзе гаворка?
Наколькі ўдалося высветліць «Нашай Ніве», сёлета ніякіх пісьмовых распараджэнняў мітрапаліта Паўла аб зборы грошай не было, пажаданні выказваліся ў вуснай форме. 
Але мы знайшлі лічбы па мінулым візіце патрыярха Кірыла ў Мінск і Брэст — гэта было ў 2015-м, з 20 па 22 чэрвеня.
Па колькі ж тады скідваліся беларускія епархіі? Лічбы ўражваюць: агулам гэта $100 000! 
Мы здабылі адпаведны дакумент, завізіраваны мітрапалітам Паўлам тры гады таму. У «Плане ўнясення мэтавых унёскаў на візіт Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага» ад 13.05.2015 за подпісам галоўнага бухгалтара А.І.Кахно фігуруюць такія лічбы. 
Епархія Сума ў доларах ЗША
Мінская  15 000
Бабруйская 5 000
Барысаўская 5 000
Брэсцкая насупраць Брэсцкай епархіі лічба не стаіць, бо патрыярх прылятаў у Брэст, і яны неслі вытраты
Віцебская 8 000
Гомельская 10 000
Гродзенская 7 000
Лідская 5 000
Магілёўская 7 000
Маладзечанская 6 000
Навагрудская 5 000
Пінская 10 000
Полацкая 7 000
Слуцкая 5 000
Тураўская 5 000
Агулам 100 000
На што за двое сутак можна выдаткаваць сто тысяч долараў? 
Кіраўнік сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін адказаў «Нашай Ніве», што ён не ў курсе памераў мэтавых унёскаў ні 2015-га, ні 2018-га. 
«Наколькі мне вядома, сёлета памер не ўстанаўліваўся і не абмяжоўваўся», — сказаў нам Лепін. 
Абазнаныя людзі кажуць, што сёлетнія ўнёскі маглі быць у агульнай суме большымі па памеры, бо ў 2015-м світа патрыярха была сціплейшай — разам з ім не было сябраў Сінода РПЦ. 
Ну і гасцявалі яны даўжэй на адзін дзень. 
Шараговых святароў уразіла шматлікасць аховы патрыярха. За крытыку яе быў адхілены ад служэння мінскі бацюшка Аляксандр Шрамко. Раскошны лад жыцця патрыярха Кірыла выклікаў нараканні і даўней: яшчэ ў 2012 годзе шуму нарабіў гадзіннік коштам 30 тысяч еўра.
Варта адзначыць, што і тады і цяпер асобныя графы выдаткаў наўпрост фінансаваліся беларускай дзяржавай, напрыклад: у Мінск патрыярх Кірыл звычайна прылятае на ўрадавым самалёце беларускага боку, які забірае яго з Масквы. 
nn.by; 
https://nn.by/?c=ar&i=217686



17.10.2018











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X