Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Новая перадача БЕЛСАТА. Як мы любім Машэрава?



З цікавасцю глядзеў учора па Белсату перадачу пра Машэрава. І не толькі таму, што па збегу абставін прысутнічаў там сам.
Перадача Глеба Лабадзенкі і Яўгена Валожына - якасная тэлевізійная праца. "Форум" Эдуарда Мельнікава, і тым больш, пазнейшы ягоны "Рапарт" - кандовае ўчора. Нездарма яны выскачылі з сеткі.
"Кожны з нас" не адкрывае Амерык. Але ў складаных умовах аўтарам удаецца выціснуць максімум відавочных плюсаў. Мяркую не па адной перадачы пра Машэрава.
Самы моцны эпізод у апошняй - заключны, дзе далі слова фігурантам трагедыі. Па-першае, іх удалося сабраць. Кіроўцу МАЗа ўвогуле ўпершыню пачулі з экрана. Ледзь-ледзь угаварылі згадзіцца на здымкі афіцэра аўтаінспекцыі, які суправаджаў Машэрава ў апошняй паездцы. Слушным быў удзел і адзінага афіцыйна вінаватага.
Узнікла пытанне аб відавочнай супярэчлівасці: шафер ГАЗона з бульбай, якога аднаго суд назваў вінаватым у гібелі і адмераў яму 15 гадоў няволі, сцвярджае, што яму моцна замінаў МАЗ. Усе астатнія наадварот кажуць: МАЗ ехаў па правілах і спыніўся на ўскрайку шашы.
У глядачоў маглі ўзнікнуць пытанні. Хаця, як слушна патлумачыў Слесарэнка, афіцэр ДАІ, следства вёў адзін з самых аўтарытэтных беларускіх пракурораў Мікалай Ігнатовіч. Ён мо адзіны бездакорны пракурор у гісторыі найноўшай.
Слесарэнку папракалі, чаму далёка адарваўся ад "чайкі", чаму не прыняў удар на сябе? Ён нагадаў, што ім кіравалі па рацыі, і хуткасць, і павароты - толькі па камандзе. Аніякай самастойнасці. Ім удалося імгненна вярнуцца назад. МАЗам тараніць зліпшыяся ГАЗон і "чайку", выцягнуць МАшэрава. Ужо нежывога, але хацелася верыць, што дактары зробяць цуд.
У шпіталі Смалявічаў сустрэлі няласкава: ну, каго ты прывалок? Даведаліся, аж дрыстун праняў - О!!!
Што тычыцца асобы Машэрава, то яму пашанцавала: у нас вялікі дэфіцыт герояў сучаснасці, і ў параўнанні з цяперашнімі начальнікамі - ён выглядае бездакорна. Час рэтушуе, час згладжвае. 
Фядута нездарма прапанаваў: параўнайце ўсмешкі Пятра Міронавіча і Аляксандра Рыгоравіча.
Пятра МІронавіча суправаджаў пешым ходам па вуліцах Мінска адзін ахоўнік, а Аляксандра Рыгоравіча, як мінімум, полк, з абавязковым закрыццём вакон і міліцыянтамі ў кожнай падваротні.
Мне не зусім ясна ўдалося выказаць сваё меркаванне. Мы ідэалізуем Машэрава: усё, што было добрым - гэта ягоная заслуга, у кепскім вінаватыя навукоўцы, атачэнне.
Кепскага ж было навалам. Знішчэнне ў шырокім і вузкім сэнсе беларушчыны (а мы лепім вобраз нацыянальнага(!) героя. Прызначэнне Бураўкіна на ТБ - выключэнне, свайго роду подзвіг, у значнай ступені, і самога Генадзя МІкалаевіча.
Кепскім быў час. Неідэальнымі былі і ягоныя героі.
Калі ўводзім паняцце = нацыянальны герой - то давайце прымерваць ягоныя паводзіны да высокіх ідэалаў, а не прымітыўных побытавых стандартаў.
Уляляшванне вялізарных сродкаў у меліярацыю, у Вілейска-Мінскую водную сістэму, вада з хлоркай для мінчан. Для ліквідацыі гэтай згубы марнуюцца яшчэ боьшыя сродкі, чым некалі на будаўніцтва.
Прыпісваць развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі выключна генію МАшэрава таксама не зусім правільна. БССР тады спаборнічала з Літвой. І Вілюнюс не быў у ім аутсайдэрам, хаця ў літоўцаў не было МАшэрава.
У перадачы бралі ўдзел некалькі былых цэкоўцаў. Канешне ж, яны толькі пелі асанну свайму колішняму шэфу. Напрыклад, а нам (у аддзеле культуры!) ніхто не забараняў гаварыць па-беларускі. У той жа час студэнта БДУ за беларускую мову выключалі з уніврсітэту.
МАшэраў быў ідэальным дзеячам савецкай эпохі. Няма слоў. Любіў і апекаваў творцаў - пісьменнікаў, мастакоў, кіношнікаў, - яны і аддалі (і аддаюць яму належнае). Узгадваюць добрым словам.
Гаварыць пра ўсенародную любоў не выпадае. Чаму ж тады не сталі, нават толкам не паспрабавалі абараніць назву праспекта.
І на помнік карове грошы збіраем, а пра помнік Машэраву баімся і зайкацца.
Новых удач Глебу Лабадзенку і Яўгену Валошыну!


15.09.2018











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи >>



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2016


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X