Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Арсенал барацьбы з крамолай



НАВОШТА НОВАЕ? ЦІСНІ ПА-СТАРОМУ!
Бывае і так, што журналісты носяцца з малазначнай навіной, як цюцька са  смачнай свіной косткай. І абліжуць яе, і абгрызуць яе, і аббегаюць з ёю усё наваколле.  У замілаванні ад зваліўшагася шчасця шукаюць такія эпітэты, якія выглядаюць пер’ямі паўліна на шэрай вясковай гусі.
TUT.by, напрыклад, напісаў, што ў беларускай ідэалогіі “всё более женское лицо”. Гэты выраз прыдуманы пасля празначэння кіраўніцай управы адміністрацыі прэзідэнта Вольгі Шпілеўскай. Управа гэта, мяркуючы па назве, займаецца ідэалогіяй. У другім выданні той жа  Вользе Шпілеўскай прысвойваюць тытул галоўнага ідэолага. У трэцім выпадку сцвярджаюць, што ёй уласцівы свежы погляд на рэчы, з’явы.
Пачнем з таго, а ці ёсць увогуле  у нашай дзяржаве ідэалогія?
Наталля Качанава аднойчы заявіла, што ідэалогія – гэта хакей. Таму што ў нас ёсць дзеці, якія жадаюць займацца хакеем, тлумачыла яна. Таму што гэта любімы від спорта народа.  А паколькі спорту ўвогуле, і хакею ў прыватнасці,  Аляксандр Лукашэнка надае неаслабную пастаянную ўвагу, то анічога другога выдумляць не трэба. Карыстайцеся!
На тле такіх рызыкоўна экзатычных разваг гаварыць аб “ всё более или всё менее женском лице идеологии” няма сэнсу.
Калі карыстацца вышэйзгаданымі тытуламі, то галоўным ідэолагам да ўчарашняга дня быў Аляксандр Ільясевіч. Вы чулі гэта прозвішча? А калі і чулі, то ведаеце хоць нешта аб ягоных поглядах на ідэалогію, аб яго творчых унёсках у складаны і спрэчны працэс абвяшчэння галоўных мэт і  ісцін? Не думаю, што вам гэта ўдавалася, калі вы не лічыцеся ў штаце адпаведнай управы.
Ёсць званні і пасады, на якія ў нас можа прэтэндаваць толькі адзін чалавек. Пра назву пасады “прэзідэнт” нават у дакументах запісана: Ён можа быць толькі ў адзіным ліку – і вопыт другіх краін тут не ўказ.
Неяк Аляксандр Рыгоравіч сказануў таксама, што палітыкай ён будзе займацца аднаасобна.
Пэўна, так і з ідэалогіяй. Каму яшчэ можна даверыць такую важную справу?
Той, хто пісаў пра свежыя погляды Вольгі Шпілеўскай мо ведае больш, чым шэраговыя спажыўцы інфармацыі. Але ж нешта тыя “свежыя погляды” не дапамагалі газетам “Вячэрні Мінск” і “Мінская праўда”, якімі кіравала Шпілеўская, выскокваць у лідэры інфармацыйнай прасторы. Звычайныя шэрыя СМІ, як і другія казённыя выданні.
Няма падстаў чакаць свежых павеваў.
Дарэчы, на завяршэнне варта ўзгадаць адно з выказванняў Наталлі Качанавай, дзе яна назвала ідэалогію фрагментам арсенала барацьбы з крамолай.
Панове, дык гэта ўносіць яснасць. Для змагання з крамолай можна і не выдумваць анічога новага. Удасканальвай старое – і цісні.
Васіль АСТРАВУХ
 
 



14.09.2018











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи >>



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2016


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X