Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Гомель не дачакаўся. Суд над Фядынічам і Комлікам - першы дзень



 

 
 
 

1.Тыдзень багаты на падзеі. Гомель не дачакаўся прыезду самага галоўнага, а мясцовыя начальнікі так узмоцнена рыхтаваліся, да рызыкі абдыярэіцца ўсё мылі, драілі, пісалі прамовы, справаздачы.
Паведамленне аб інсульце прыйшло нібыта з-за мяжы, а нашымі абвергнута: такога не можа быць, бо не можа быць ніколі. Тым часам, тэлеканалы абмяжоўваліся словамі, карцінкі, як яны любяць называць плады сваіх старанняў, не было.
Такое можа зхдарыцца з любым, ад хваробы і розных яе наступстваў не ратуе ні звышмяккасць аўтамабільных сядзенняў, ні гатунак парцаляну на стале, ні меню і нават лекі з персанальнай клінікі.
У гэтым сэнсе лагічным выглядае спроба прагнозу: а хто ў першыя гадзіны крызісу возьмецца кіраваць тумблерамі дзяржаўнага механізму. Кабякоў, Мясніковіч, Андрэйчанка, Шэйман? – адзін другога прыгажэй. 
У Лондане нібыта падрыхтаваны сцэнар развітання з каралевай, бо разумеюць, ад лёсу не схавацца.
А ў нас якія сцэнары?

 

2. У гэтым сэнсе цікавым мог быць аналіз сітуацыі, звязаны з судовым працэсам на Генадзям Фядынічам і Ігарам Комлікам. Ён мае гучны характар. І дэманструе нашы дэмакратычныя апазіцыйныя магчымасці.
Мы добра ведаем, што судоў нас няма, на замену – судовыя спектаклі. Не лепшае следства.
А мы лепшыя?!
Мы гнеўна трубім у трубы, наклікаючы ганьбу і сорам на галовы ідэйных, і не толькі ідэйных, ворагаў.
Вечныя праблемы, якія руйнуюць, і кожны з новай сілай, апазіцыю – агенты КДБ і грошы.
Першы судовы дзень – уся ўвага былой сакратарцы РЭПа. Яна прызналася, што з’яўляецца агенткай КДБ, за грошы здабывала інфармацыю аб фінансах прафсаюза.
На гэты конт ёсць дакументальнае сведчанне аднаго чалавека, які ў дэмакратычных прафсаюзах са звышактыўных страйкавых часоў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Па службовай неабходнасці наш герой, кіраўнік прафкаму буйнога прадпрыемства, вымушаны быў кантактаваць з раённым кэдэбэшнікам. Той рэгулярна наведваўся на завод, і аднойчы прызнаўся: “Вашы актывісты і мае агенты – гэта адны і тыя ж персанажы!”
Няма навіны ў тым, што ў штаце РЭПа былі агенты. Сенсацыя ў тым, што яна ў першы ж дзень для нечага раскрыла карту. Адыёзнасць інфармацыі стане мацнейшай, калі сярод сведак выявяцца яшчэ майстры патаемных камбінацый.
Бяда ў тым, што ніхто і ніколі не спрабаваў аналізаваць і ачышчацца ад чужынцаў. Усё зводзілася і зводзіцца да кулуарных перашэтванняў з высновамі: высветліць нічога немагчыма.
3. У адным з учарашніх інтэрвію Генадзь Фядыніч абрынуўся з папрокамі ў адрас калег па Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Свабодны прафсаюз, які на днях правёў з’езд, па меркаванню Генадзя, знішчаны. Свабодны прафсаюз металістаў малалікі. Кіраўніцтва Незалежнага прафсаюзу гарнякоў сядзіць ціха, бы мышы пад венікам.
Карацей, усе ў га.не і толькі я ў белым.
Усё лагічна, Фядыніч і ў статусе падсуднага працягвае гнуць сваю лінію і рызыкуе разварушыць мурашнік, што можа справакаваць выкід інфармацыі, даволі смярдзючай.
Пакуль што бакі ўстрымліваліся ад рэзкасцей. Бо ні ў кога не выклікае сумневу здзек над законам пры разглядзе спраў, маючых відавочны палітычны характар. Што не можа не ўзмацняць спачуванне Фядынічу і Комліку, пажаданне хутчэй выйсці са складанай сітуацыі .
4. Што тычыцца маштабаў падтрымкі падсудных у судзе, то яна магла быць мацнейшай. Фядыніч заўсёды падкрэсліваў, што колькасць чальцоў у РЭПе расце з кожным днём, маўляў, другія малалікія, а мы вялікія.
Прагучала такая лічба: у залу суда трапілі 60 чалавек, не змаглі туды трапіць – 70. Зрабіце пералік прафесійных палітыкаў, апазіцыянераў, журналістаў – і атрымаем сумную арыфметыку.
Хто здольны выходзіць на вуліцы ў час трывогі і неадкладнай неабходнасці. Хто-хто? Ніхто!

 
 

 

от 31.07.2018
Подробнее:
 





31.07.2018











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи >>



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2016


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X