Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Чатыры дні ў судовай клетцы - чатыры гады "хіміі"




Уражанні бацькі падсуднага Зміцера Галко, асуджанага за гвалт над міліцыянтам
Везлі  ў суд без пашпарта
Чацвёрты судовы дзень па справе Зміцера Галко  цягнуўся вельмі доўга і выклікаў трывогу. Абвяшчэнне выраку суддзя  Аляксандр Якунчыхін прызначыў на 17 гадзін.
Падсуднага выправілі з камеры на этап без рэчаў і пашпарту, краем вуха ён пачуў рэпліку ад канвойных: “Пашпарт яму не трэба!”, маўляў, вернецца назад. Для такога фіналу справы былі падставы: пракурор запрасіла тры гады пазбаўлення волі.
Ды недзе, у нейкім невядомым нам кабінеце праявілі, з чыноўнага пункту гледжання, гуманнасць. Пазбаўленне волі замянілі  абмежаваннем, прыплюсаваўшы, праўда, год, замест трох стала чатыры.
У зале, дзе мы, стоячы, слухалі кароценькі выступ Якунчыхіна, нечакана ўзніклі лёгкія воплескі,  сведчанне радасці, магло ж быць нашмат горш. Мяне адзін з журналістаў павіншаваў нават з перамогай. Мы ўжо настолькі звыкліся з адсутнасцю ў краіне апраўданняў у судзе, што любая папраўка ў міліцэйска-следчых паперах успрымаецца,  як перамога.
 Зміцер быў без радасці, хаця праз пару хвілін канваіры павінны былі выпусціць яго з клеткі.Ён пачаў гаварыць, лепш бы турма, бо   “хімііі” згладжвае і нават знішчае драматызм падзей, забудуцца пра злачынцаў і пра мяне. Ну, хіба можна было чакаць іншай  рэакцыі ад чалавека, які яшчэ  нядаўна быў скаваны кайданкамі і сядзеў на мулкай лаве падсудных.
Перамогі ў судзе не атрымалася. Вырак жорсткі. Уявіце сабе, што невінаватага чалавека на чатыры гады (на чатыры!) пазбаўляць права быць з сям’ёй, займацца любімай працай, жыць немаведама дзе і шукаць працу ў складанейшых умовах, каб аплочваць усе гэтыя побытавыя “зручнасці”.
Судоваму выраку ў любым выпадку было наканавана стаць скандальным. Апраўданне Зміцера Галко выклікала б шаленства ў афіцыйных інстанцыях, мяркую, Якунчыхін мог бы аддаць сваю мантыю на з’ядзенне молі. Прынімаючы ж цалкам  бок абвінавачвання, суддзя  адгарнуў справядлівасць, капітуляваў перад  няпраўдай.
Хто пазваў іх у кватэру?
Пра саму справу, пачаўшуюся 25 лістапада, пісалася многа. У мяне няма намеру стамляць чытача паўторамі.
 Адны і тады бэсцілі Зміцера (“радзіцель накупіў бухла і спойваў дзяцей”) і цяпер у каментарах сустракаюцца зласліўцы, а што ён думаў, калі спойваў сына. Другія старанна, слова ў слова, перапісвалі міліцэйскія паперы, трэція абаранялі  трапіўшага  ў пералёт таварыша і стараліся разабрацца, што ж насамрэч адбылося ў кватэры па вуліцы Мележа.
На вялікі жаль, ніводнаму з журналістаў нечага не хапіла, каб правесці ўласнае расследванне і высвятліць усё да драбніц. Зразумела, не нацыянальны маштаб. Паўтару толькі некаторыя дэталі.  Па-першае, Зміцер хутка з’ехаў (спакойна з’ехаў, выканаўшы ўсе дакументальныя фармальнасці ў школе сына і ў рэдакцыі “Экономической газеты”).
Па-другое, каб узважыць усе абставіны, трэба было наведаць школу, дзе вучыўся Янка (Ян-Хрысціян), сын Зміцера. Там і цяпер гуляюць неверагодныя чуткі пра ўдзельнікаў тусоўкі  25 лістапада. Злачынныя, я б сказаў, чуткі. І яны не маглі там узнікнуць без педагогаў і міліцыянтаў.
 
Мой унук чалавек несумненных патэнцыйных музыкальных і матэматычных талентаў, і галоўнае, вельмі вольналюбівы. Школьныя педагогі не маглі праходзіць міма, што называецца, і меліся прыкметы маральнага тэрору падлетка. Твой бацька не там працуе, не тое піша, Гэта толькі адзін штрых. Янка ў адказ пісаў, што “школа – гэта турма”.
Бяда многіх, і мая таксама, што мы занадта давяраемся Сеціву. Нас больш уважліва чытаюць нашы нядобразычліўцы і ворагі, чым сябры.
Інфармацыя пра маючы адбыцца збор падлеткаў на кватэры па вуліцы Мележа актыўна выходіла ў эфір.
 
Звесткі ад міліцыянтаў, што іх выклікалі разгневаныя суседзі, не знайшлі падцверджання ў судзе.
Міліцыянты ішлі па адрасу, хутчэй за ўсё, з пэўна акрэсленымі намерамі, да канкрэтных  асоб. Да бацькі, які працуе не там і піша не тое, што трэба. І да сына, які называе сталічную школу турмой.
Чорныя плямы працэсу
Суддзя Аляксандр Ян  адразу паказаў свой нораў. У першы дзень прыгразіў выдаліць з залы маці  і самога  падсуднага. Тое, што многае з таго, што гаварылі сведкі  і пракурор, немагчыма было разабраць, яго не хвалявала.
 
Толькі сляпыя і глухія  маглі  знайсці ў фактах, агучаных на працэсе, насілле, збіццё над міліцыянтам.  Бо яго і ў прыродзе не было. Міліцыянты, пацярпелы і сведкі, не змаглі нават дагаварыцца толкам, і пацяшалі слухачоў відавочнымі несупадзеннямі ў сведчаннях.
Атрымаўшы магчымасць знаёміцца з некаторымі матэрыяламі справы, мяне здзівіла, што ў паказаннях міліцыянтаў  нічога не было пра выпрыгванне падлеткаў з вакон другога паверха на вуліцу. Ім было нявыгадна ўзгадваць зламаныя ў дваіх юнакоў хрыбетнік і нагу, бо яны ратаваліся ад шумнага ўварвання, участковы пры гэтым крычаў: “Наркапрытон! Порнастудыя!”
Уварванне міліцыі не выявіла ў кватэры злачынства.
 
 
 
 
Зміцер Галко затрыманы, кінуты ў камеру, дзе правёў выходныя. У панядзелак  яго абвінавачваюць у адміністрацыйным парушэнні (лаянка на вуліцы, пра падзеі ў кватэры няма і згадкі),  ўшпільваюць штраф у 40 рублёў і рэкамендуюць валіць у сваю Украіну. Важная падрабязнасць, у справе аб адміністрацыйным парушэнні няма аніводнай згадкі, што падсудны быў нецвярозы.
Хаця для  ўсіх міліцыянтаў гэта  найпершы клопат, запісаць, што суб’ект быў п’яны і лаяўся.
Адвакат Наталля Мацкевіч, на мой погляд, яна цудоўным чынам падрыхтавалася да працэсу, грунтоўна вывучыла дэталі справы, і прафесійна выступіла ў судзе.
Адват двойчы хадайнічала аб вывучэнні адміністратыўнай справы, па якой Зміцера аштрафалі і выпусцілі. Выпусцілі чалавека, заўважым, якога праз некалькі дзён сталі абвінавачваць у насіллі над міліцыянтам. Суддзя Аляксандр Якунчыхін двойчы адхіліў хадайніцтва адваката. Двойчы ён адхіліў хадайніцтва і аб далучэнні карткі са станцыі “хуткай дапамогі”, якая б дапамагла ў высвятленні храналогіі падзей. Не будзем гадаць, чаго так баяўся суддзя. На мой погляд, матэрыялы адміністратыўнай справы, якая, дарэчы, знаходзіцца ў тым жа Савецкім судзе, і картка “хуткай дапамогі” перакрэслівалі б паказанні пацярпелага і сведак.
Гэта акалічнасць упрыгожвае якасць працэсу?
Адзінае станоўчае ўражанне было адлюстравана  мною ў Фэйсбуку:
“У мяне няма схільнасці да эйфарыі, але я свае дзённікавыя, камерныя нататкі хачу пачаць з камплімента  суду. Дакладней, эпізоду, у якім падсуднаму, чалавеку ў металічнай клетцы, майму сыну Зміцеру далі магчымасць выказаць усё (усё, на той момант!). Яго ўважліва выслухалі, не перабівалі, не рабілі спроб збіць, заблытаць,  не абвяргалі і не тыкалі ў паказанні сведак. Што ў дачыненні да апошніх, на мой погляд, рабілася дагэтуль бессаромна.
У любым выпадку выступ Зміцера стаў ключавым у працэсе.Асабіста ў мяне зніклі цяжкія сумневы. Я быў упэўнены у адсутнасці злачынных матываў і самога злачынства ў паводзінах сына. Але цяпер мая інтуітыўная вера ўмацавалася канкрэтным, падрабязным факталагічным пералікам усіх крокаў”.
Каб зразумець усё ў гэтай даволі простай для следства справе (адно, што яго ніхто і не вёў толкам), трэба было ўважліва выслухаць усіх сведкаў, прамову і апошняе слова Зміцера, а таксама бліскучую прамову адваката, а перад гэтым усе яе пытанні да сведак.
 
 
Гэта справа – не толькі драма маёй сям’і. Яна жывое сведчанне многіх хвароб грамадства.  Канвеер маны, ілжэсведчання міліцыянтаў супраць апазіцыянераў натхняе іх на ўседазволенасць, самадурства, гатоўнасць лезці ў тваё асабістае жыццё, не зважаючы ні на законы, ні на прыстойнасць.
 
 
 
 
Судовы вырак – пуцёўка ў доўгі, пакутлівы шлях
 
Я ўжо ўзгадваў пра інцыдэнт з тэлефонам, Калі ўчастковы, не маючы на тое права, пачаў здымаць камераў падлеткаў, Зміцер загараджваў іх рукамі. Актыўна аберагаў. Ён прызнае, што ў той момант, тэлефон мог вызлізнуццца з рук на падлогу. Участковы Юрый Чыркоў гаварыў аб матэрыяльным уроне ў 150 рублёў. Звестак аб кошце рамонту ён не прадставіў. Плюс яшчэ 850 рублёў – гэта, па ягонаму перакананю дастаковая кампенсацыя за яго службовыя пакуты.
Дык вось 850 рублёў за маральныя пакуты ў выраку суда застаецца, а 150 рублёў за разбіты тэлефон знікаюць. Выветрыла іх скразняком, ці што?!
З гэтага можна зрабіць верагодную выснову: тэлефона ніхто не разбіваў, але тады і галоўнага доказу фізічнага кантакта падсуднага з міліцыянтам, нібыта пацярпелым, не было!?
Як імя тваё суддзя?
Гродзенскі журналіст Дзяніс Івашын падрыхтаваў змястоўнае дасье суддзі Аляксандра Янчухмана. У пераліку яго службовых дасягненняў прысуды многім і многім апазіцыянерам з часоў Плошчы 2010 года. Вопыт багаты.
Цікава, што ў пастанове, датаванай 26 чэрвеня 2018 года, аб пачатку судовага разбіральніцтва (разбірательства) значыцца суддзя Шаціла С.В.
Выходзіць, працэс вывучаў адзін, а судзіць даручылі другому. Аналагічная метамарфоза была са следчымі, справу кідалі ад аднаго да другога. З пракурорамі тое ж самае. Усе дні на працэсе прысутнічаў адзін пракуров, а для вызначэння тэрміну пакарання з’явіўся другі. Няўжо за гэтым хаваюцца толькі службовыя абставіны і няма чыста маральных, калі некаму ўсё-ткі не хочацца купацца ў брудзе?
 У нас ва ўсім палітыка, а ў гэтай справе – тым больш
У завяршэнне публікацыі дазвольце працытаваць пару нататак з Фэйсбуку, які асабіста я ўспрымаю, як дзённік для сябе і сяброў.
 
“Адна істотная акалічнасць у справе Зміцера Галко, на якую пакуль што ніхто не звярнуў увагі. Уся хада падзей - ад той тусоўкі падлеткаў да ўчарашняга выраку ад вырадкаў юстытуцыі - гэта высокая, вельмі высокая верагоднасць помсты ад "русскава миру".


 
Апошнія сумневы скептыкаў наконт таго, ці мае працэс над Зміцерам Галко істотныя прыкметы палітычнага, павінны былі б знікнуць у ходзе слухання. 
Рэжым увогуле адхрышчваецца ад паняцця "палітычныя вязні", камуфляючы людзей і з'явы пад чыста крымінальныя. Ды нячысцік выдае з вантробамі сваіх улюбёнцаў, як бы яны не зашмалёўвалі свае дзеянні.
Зміцера міліцыянты пратрымалі ў камеры некалькі сутак, потым даказвалі суду, што ён брыдка лаяўся і не зважаў на заўвагі грамадзян. Менавіта з матэрыяламі гэтага суда не захацеў знаёміцца суддзя. Паколькі ўсё гэта тычыцца Савецкага суда, то Якунчыхін меў магчымасць з імі знаёміцца ў любы момант. І, хутчэй за ўсё, баяўся іх абнародваць.
Зміцер пасля выхаду з камеры стаў актыўна пісаць пра мярзотнасць міліцыянтаў, што засталося незаўважаным. Людзі, блізкія да міліцэйскага асяродку, так і сказалі: не пісаў бы - не чапалі б.
Палітычны характар працэсу не ў тым, бэсціць падсудны, кандыдат у вязні, Лукашэнку альбо не. Узгадвае партыйныя праграмы альбо не. 
Палітычнасць працэсу ў тым, што чалавек апынуўся на лаве падсудных не за злачынствы альбо намер іх здзейсніць, а за імкненне абараніць свае грамадзянскія правы. А потым у друку выкрываць фактычна злачынныя дзеянні міліцыі.
Міліцыі, ў першую чаргу, дадзены дазвол на самаўпраўства, ігнараванне законных працэдур,, на ілжэсведчанне - і вывад іх з-пад следства і судовага пераследу
Канешне, тут ужо не палітыкай, выбачайце, смярдзіць, а крыміналам, толькі абарочваецца ён на галовы тых, хто не хоча падаць перад самадурамі ніц”.
Пра аалкагольную бомбу
Ніхто не абмінае сцвярджэння што ў кватэры было 15 пляшак. “Радзіцель накупіў бухла!” Калі б такая колькасць спіртнога была выпіта, то паказнік у праміле выскокваў за 3-4 адзінкі.
Зміцер сам быў цвярозы, што дакументальна сведчыць адміністрацыйная справа, якую суддзя так і не захацеў дадаць для вывучэння бакам.Ніводзін падлетак не сказаў, што бацька Яна ўжываш алкаголь.Сляды зелля былі знойдзены ў 5 чалавек з 17 ці 18. Міліцыянты не здолелі дакладна, пад пратакол падлічыць усіх.
Калі б сапраўды ў кватэры ўжылі 15 пляшак, то падлеткі валяліся б упокат. Але ж у міліцыянтаў не ўзнікла намеру выклікаць “хуткую” для дапамогі атручаным.
Адкуль з’явілася столькі пляшак, Зміцер не ведае. Не выключана, што для ўзмацнення адмоўнага ўражання ў публікі госці падкінулі “рэчавых доказаў”, - яны ж больш гадзіны правялі ў кватэры ўжо без гаспадароў.
 
Мікалай Галко
Вынік нашых размоў учора: Зміцер не азлоблены, псіхалагічна не падаўлены. Збіраецца жыць і працаваць. Абы злыдні не перашкаджалі.


20.07.2018











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи >>



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2016


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X