Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



З’езд СПМ і музыка. “Развітанне славянкі” і “Стрэчны марш”



 
У мінулую субботу  чарговы, трэці раз Аляксандр Бухвостаў абраны старшынёю Свабоднага прафсаюза металістаў. Навіна быццам бы з разраду ціхіх, непрыкметных. Зразумела, што ў параўнанні, скажам, з Федэрацыяй прафсаюзаў, СПМ выглядае малекулай. Там – звыш чатырох мільёнаў чальцоў, тут – і да тысячы не дацягвае. Але вы чулі калі-небудзь,  каб  Федэрацыя рашуча патрабавала ад улады, ад тых, хто наймае на працу, вызначае размер заробкаў, значнай палёгкі, заўважных даброт для працоўных? Я не чуў і не бачыў. Бо сілу Федэрацыі вызначаюць не чатыры мільёны чальцоў, а тысячы прафсаюзных функцыянераў, па сутнасці штрэйкбрэхераў. Яны дзьмуць у адну дудку з дырэктарамі, міністрамі і з тымі, хто над міністрамі. Ім лягчэй прыбраць смецце каля Кургана славы альбо набівацца ў фундатары мемарыялу ў Курапатах, чым патрабаваць ал улады спыніць здзек з тысяч і тысяч рабочых, пасаджаных на мізэрныя заробкі ў 300-400 рублёў, здаць у архіў  цацку чыноўнікаў  ў выглядзе дэкрэта аб дармаедах, адмяніць узурпацыйнасць кантрактнай сістэмы.
Будзем глядзець праўдзе ў вочы, не можа пахваліцца поспехамі і, у дадзены момант, і  Свабодны прафсаюз металістаў. Бо гэта арганізацыя, у якой, дарэчы, слаўная гісторыя, калі арганізацыі на буйнейшых заводах Беларусі  ў дэмакратычныя часы налічвалі тысячы рабочых,  зараз стаў  бастыёнам  выжывання, захавання лепшых традыцый рабочага руху. Прадвызначэнне СПМ, у прыватнасці,   стаць інкубатарам  для адраджэння сапраўдных, а не марыянетачных прафсаюзаў, узнаўлення эфектыўнай  абароны інтарэсаў работнікаў. Існаванне СПМ – гэта дэманстрацыя, што далёка не ўсе грамадзяне згодны танчыць пад гукі прапагандысцкіх дудак. Зарэгістраваны сцяг СПМ выкананы ў бел-чырвона-белых колерах. Самы звыклы традыцыйны зварот: “Браты і сёстры!”
***
На з’ездзе былі дэлегаты ад арганізацый Гомеля, Магілёва, Гродна, Брэста, Віцебска, Жлобіна, Баранавіч, Бабруйска, Барысава, Вілейкі, Мінска, Рагачова і другіх гарадоў.
Калі на сталічных прадпрыемствах улады імкнуцца захаваць адносна высокія заробкі, не зважаючы на велізарныя фінансавыя страты, то ў абласных і раённых цэнтрах большасць заводаў гібее. Хіба гэта нармальна, калі кваліфікаваны рабочы не можа атрымаць за месяц больш 400 рублёў?! Байкі пра сумна знакамітыя 500 долараў успрымаюцца людзьмі, як здзек, насмешку.
 
На з’ездзе прагучала нямала цікавай інфармацыі з месцаў. Яна папаўняецца за кошт маніторынгу, які вядуць актывісты СПМ. Пасля аналізу яе накіроўваюць у адпаведныя органы ўлады. Рэакцыя – бюракратычныя, у лепшым выпадку, а ў нас усё цудоўна, у горшым – маўчанне.
Больш дзейсны варыянт – распаўсюд інфармацыі праз сайт СПМ, бюлетэні.
Гэта ўступ.
Коратка адкажу непазбежным крытыкам. Чаму ў трэці раз адзін і той жа? Маўляў, паказваем пальцамі на Аляксандра Лукашэнку, а самі?
Тут усё ясней яснага. Лукашэнка атрымлівае неабмежаваную ўладу і магчымасць кіраваць усімі рэсурсамі, кадрамі.
А кіраўнік СПМ, як і ўсе кіраўнікі аналагічных арганізацый, атрымоўваць толькі цяжкія клопаты: дзе ўзяць грошай на арэнду офіса, правядзенне семінара, распаўсюд інфармацыі і гэтак далей? Як абараніць аднадумцаў ад цкавання і пераследаў? А яны не сціхаюць, наадварот, набываюць усё больш вычварэнскія формы. Гэта толькі штрыхавое абазначэнне праблем.
Як я апынуўся ў СПМ? Па-першае, з’яўляюся натуральным металістам, маю дыплом Мінскага аўтамеханічнага тэхнікума. За плячыма – некалькі гадоў працы на аўтамабільным і трактарным заводах. У 1998 годзе пасля звальнення з “Народнай газеты” адчуў, што для чырвона-зялёных стаў абсалютна чужым, а для бел-чырвона-белых не стаў сваім.  Аляксандр Пупейка, гаспадаром фірмы “Пушэ”, з якім на роўных правах зарэгістравалі газету “Воля”, вымушаны быў з’ехаць за мяжу.
Куды ўладкавацца?
Аляксандр Бухвостаў на той час кіраваў прафсаюзам аўтасельгасмашынабудавання (АСМ). Тады гэта была самая прагрэсіўная і баявая арганізацыя. Выспела ў іх жаданне выпускаць уласную газету. Назва была – “Рабочая салідарнасць”, не было толькі каму выпускаць яе.
Сустрэліся, сыйшліся ў поглядах. Даволі хутка наклад газеты пераваліў за дзесяць тысяч. У друкарні “Чырвоная зорка” рабочыя паведамлялі нам: мы дадаткова для сваіх сто штук адкаталі. Ішла яна са свістам. Праўда, некаторыя старшыні прафкамаў крывіліся, рэзка пішаце. Пасля выпуску аднаго нумара, дзе крытыкаваўся гендырэктар МТЗ Лявонаў, прафкам завода ледзь не ў поўным складзе прыехаў ганяць рэдактара.
Трэба аддаць належнае, ужо тады Аляксандр Бухвостаў цвёрда адстойваў прынцыпы свабоды слова, хаця тое-сёе у публікацыях яму асабіста таксама магло  не падабацца.
Прафсаюзныя акцыі пратэстаў збіралі тады дзесяткі тысяч чалавек. Завадатарам быў АСМ.
Нездарма на Аляксандра Бухвостава і быў скіраваны жорсткі наезд прэзідэнцкіх структур. Першымі забаяліся да дрыжыкаў у каленях функцыянеры, цёпла ўладкаваўшыяся на заводах, аўтамабільным, трактарным, “Гомсельмашы”, БелАЗе. Здраджвалі яны не толькі і не столькі Бухвоставу, здраджвалі сутнасці прафсаюнага руху, сваім перакананням, тым, хто сваімі ўнёскамі з заробкаў забяспечвае ім сытыя аклады і другія даброты.. Не дзіва, што многія з тых перабежчыкаў, дагэтуль сядзяць у сваіх крэслах.
Аляксандру Бухвоставу давялося перажыць  стварэнне незалежнага прафсаюза РЭПАМ, а потым і разрыў з Генадзям Фядынічам па прынцыповых разыходжаннях.  Цяперашнія праблемы прафсаюза РЭП у многім следства той тактыкі, якую абраў у 2010 годзе Генадзь Фядыніч. Яму карцела кіраваць аднаасобна, у РЭПАМЕ ж былі сустрашыні. Ён папракаў Бухвостава за сумяшчэнне прафсаюзнай  і палітычнай дзейнасці.
Але тыя разнагалоссі з мінулага не замінаюць Бухвоставу выказвацца супраць рэпрэсій, скіраваных  зараз на прафсаюз РЭП.
Ён застаецца на цяперашні момант адным з самых выбітных, самых вопытных, самых дзейных  прафсаюзных лідэраў. Нездарма яго так часта запрашаюць для каментароў па бунтарскаму, самаму беларускаму тэлеканалу “Белсат”.
На з’ездзе прысутнічалі старшыня БКДП Аляксандр Ярашук і старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза Мікалай Зімін, яны выступілі з цікавымі прамовамі. Цікавая дэталь: у пачатку спрэчак у тэлефоне аднаго з дэлегатаў загучала знаёмая ўсім мелодыя “Развітання славянкі”. Што за сігнал?!  Ніхто ж не збіраецца развітвацца са сваімі прынцыпамі… Паўсміхаліся – і пайшлі далей.
У канцы з’езда ўжо ў другога дэпутата загучаў “Стрэчны марш”. Музыка гаджэтаў уздымала настрой, узмацняла аптымізм і веру ў лепшыя часы.
Мікалай Галко
 



12.06.2018











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи >>



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2016


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X