Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Датацыі - шыварат-навыварат



 
 
 

Прадпрыемствы лезуць у кішэні грамадзянаў, каб аплаціць крэдыты


2018.06.0621:46
·          
·          
«Здравушка-мілк» і «Бабушкіна Крынка» атрымаюць грошы з бюджэту на пакрыццё сваіх крэдытаў. Падобную дапамогу ад дзяржавы атрымаюць яшчэ 5 прадпрыемстваў, сярод якіх такія гіганты як «Гомсельмаш» і Беларускі металургічны завод. Чаму падаткі грамадзянаў накіроўваюцца на падтрыманне прадпрыемстваў? І якія гэта дасць вынікі?
«Мы прывыклі забіраць грошы настаўнікаў і лекараў ды накіроўваць іх туды, дзе яны павінныя зарабляцца і наадварот накіроўваць у бюджэт», – казаў месяц таму Аляксандр Лукашэнка.
Савецкага Саюзу даўно няма, але тагачасныя метады кіравання эканомікаю засталіся. Бюджэт пакрые адсоткі па крэдытах для 7 беларускіх прадпрыемстваў.
Гэтак вырашыў Савет Міністраў сваёй пастановаю ад 2 чэрвеня.
Агульная сума падтрымання гэтых вытворчасцяў складзе амаль 5 млн еўраў для разліку з валютнымі крэдытамі ды паўмільёна рублёў для крэдытаў у рублях адпаведна.
Вось што пра гэта думае эканаміст Леў Марголін:
«Дзяржава давала грошы на развіццё дзяржаўных прадпрыемстваў. Напэўна, спадзявалася, што будзе вялікі прыбытак, і прадпрыемствы змогуць самі з гэтымі грашыма разлічыцца».
Але пакуль не атрымліваецца. З бюджэту ж гэтым разам падсілкуюць Беларускі металургічны завод, Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў, «Гомсельмаш», «Менск Крышталь», бярэзінскі ўчастак «Здравушкі-мілк», магілёўскае прадпрыемства «Ольса» і мсціслаўскі філіял «Бабушкінай крынкі».
Сярод пералічаных вышэй прадпрыемстваў два займаюцца малочнымі вырабамі.
«Прабачце, чаму падтрымка? Малако ўсе п’юць, цэны павышаюцца, зніжаюць аб’ёмы, быў літр, стала 900 мл., цэны – тыя ж. Маніпулююць, як хочуць», – кажа эканаміст Леанід Заіка.
Як сцвярджае эксперт, апроч іншага, кіраўнікі прадпрыемстваў выкарыстоўваюць свае сувязі ды маніпулююць таксама ўрадам, каб той выдзяляў ім грошы.
Леанід Заіка гэта ўсё называе «замаскаваным рэкетам».
Эксперты ж пераконваюць: дзяржаўныя інвестыцыі – немэтазгодныя ў сваёй аснове. А растрату бюджэту можна было б вырашыць прыватызацыяй. Але…
«Дзяржава ў асобе Аляксандра Лукашэнкі ўсімі фібрамі душы супраціўляецца прыватызацыі гэтых прадпрыемстваў, бо баіцца страціць уплыў на працоўных гэтага прадпрыемства. А пакуль там сядзяць ідэолагі, якія кажуць: калі што, дык мы вас звольнім», – адзначае Леў Марголін.
А таму, паводле эксперта, дзяржава вымушаная штучна падтрымліваць вытворчасці, няхай і не найбяднейшыя. Але падпітка з бюджэту заўсёды разбэшчвае.
Вітаўт Сіўчык, belsat.eu



07.06.2018











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи >>



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2016


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X