Свободный Профсоюз Металлистов


http://www.spm-by.org/news/1/1754/lovo-pravdy-slovo-svobody/

Версия для печати / Оригинальная версия






Слово правды, слово свободы



 
 
Сягоння  Сусветны дзень свабоднай прэсы. Ініцыятыва займець такую каляндарную адмеціну з’явілася ў Афрыцы. Што яна можа адзначаць для Беларусі? Яшчэ адна магчымасць нагадаць самім сабе і ўсёй грамадзе, што са свабодай увогуле і свабодай прэсы ў прыватнасці – у нас кепска.
Калі б не яркая ўспышка волі ў 90-х гадах, Аляксандр Лукашэнка, так бы і застаўся дбаць у шклоўскім “Гарадцы” пра вывазку арганікі на палі, надоі, прывагі. Чалавека, у якога самым адметным талентам, з’яўляецца здольнасць не выпускаць з рук тое, у што яму дазволілі моцна ўчапіцца, выйшаў на ўсе экраны і на палосы ўсіх газет. Таму і кляўся берагчы свабоду прэсы, спрыяць ёй і, барані божа, зневажаць.
Яшчэ гучалі ў эфіры абяцанні, а палкоўнік Замяталін ужо разглядаўся ў якасці ідэальнай кандыдатуры на ролю знішчальніка беларускай прэсы. Рэдкай пачварнасці кадра! Служыў, стоячы на цырлах, Кебічу, імгненна перабег у атачэнне Лукашэнкі. Гаварыў мякка, нёс банальнасці і лухту, біў па прэсе з-за вугла.
Літаральна к 3 мая нагадаў пра сябе дзікай варожасцю да Беларусі і ўсяго беларускага.
Сцягам афіцыйнай прэсы ў сярэдзіне 90-х гадоў сталі не сімвалы свабоды, а кальсоны Замяталіна.
Гляньце калі, хоць раз перадачу “Клуб рэдактараў” , верныя вучні ўсё таго ж Замяталіна. Узровень на вышыні халявы армейскага бота. Стаўленне да беларускасці? Ніводнага слова па-беларускі, а там жа і выпускнікі філфака, і дзеці вёскі, і на журфаку мову вучылі…
Ды што я з ранку пра жукоў-перцавых-міховічаў, ім на сваіх стойлавых сталах менш за усё думаецца пра свабоду прэсы.
Але ж у нас нямала рыцараў вольнага духу, непадробнай свабоды, жадання шукаць і гаварыць праўду.
З днём свабоды прэсы! Ад Афрыкі да Хоцімска і Камарына




Copyright © 2009 - 2012 Status-X All rights reserved | Powered by CMS Status-X 1.04