Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Мінск слухае папсу, есць сасіскі ў цесце і дрэмле



 
 
Мінск – такая сталіца, за якую даволі часта бывае сорамна. Напрыклад, за ўчарашні дзень.

З аднаго боку, гульбішча, наладжанае Федэрацыяй прафсаюзаў. Боз з ім, але якія водгукі  ад тых, хто там слухаў лухту  прамоўцаў, і каўзануўшы грамаў сто пяцьдзесят, паўтараў тое ж самае: як нам хораша жывецца (проста цуд – паглядзіце якое неба!), усё нас задавальняе і гэтак далей.
Бывае, што мае апаненты прыводзяць такі аргумент на карысць шчаслівага жыцця ў Беларусі: у рэстарацыях заўсёды поўна людзей, заказваюць смакату, выпіваюць… Але ж у Мінску каля двух мільёнаў чалавек, мо дзесяць тысяч з іх і наведваюць рэстарацыі. У чым тады наша шчасце? Дык і на “майбахах”, рол-ройсах” чалавек  раз’язджаюць. Гэта не можа быць паказнікам заможнага жыцця.


Канешне, кожны чалавек павінен мець  права гаварыць тое, што яму хочацца. З гэтым правам у нас кепска, вельмі кепска. Дазвол на правядзенне першамайскага мітынгу незалежныя прафсаюзы атрымалі пасля доўгіх гадоў забарон. Думалі, і на гэты раз гарадскія ўлады выставяць шлагбаум. Не, спрацаваў нейкі нябачны тумблер – дазвол атрыманы. Часу на падрыхтоўку амаль не заставалася.
Інфармацыя пайшла па ўсіх даступных каналах.


Мітынг адбыўся. Ён атрымаўся нешматлюдным, адны кажуць – сто чалавек было, другія – дзвесце, выведзем сярэдняе арыфметычнае – сто пяцьдзесят.
Рэй вёў Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (Аляксандр Ярашук, Сяргей Антусевіч). У падрыхтоўцы ўдзельнічалі вядомыя прафсаюзныя лідэры Генадзь Фядыніч, Аляксандр Бухвостаў, другія асобы.

Мінчане мітынг праігнаравалі, становішча ратавалі актывісты з Магілёва, Брэста, Жлобіна, Вілейкі, Гомеля, Віцебска.
Прамовы і лозунгі былі надзённымі, вострымі, цікавымі.

Месца, вызначанае ўладамі, адметнае. Добра што не абрыдлы, тысячу разоў высмеяны Бангалор. Ёсць значная пляцоўка, побач кінатэатр “Кіеў”, як напамінак  пра майдан. Напамінак і падказка, арыентыр і стымул. Многія пры слове “майдан” гатовы схавацца пад венік і не дыхаць. У кожнага народа павінен быць, і ён будзе, свій Майдан. Армяне зараз дэманструюць годнасць нацыі, напрыклад. Без страляніны, без крыві, але з апантанай рашучасцю.

Беларусы яшчэ зялёныя, як грушы-дзічкі ў пачатку лета. У тралейбусе, на якім мы ехалі ад “Кіева” ў цэнтр горада, успыхнуў лятучы мітынг. Немаладыя жанчыны каля задніх дзвярэй  гучна бэсцілі ўладных хакеістаў, байкераў, якія большым чынам забаўляюцца гульнямі, і не дбаюць пра народ.
Маладзейшая жанчына, што ўладкавалася бліжэй да кабіны кіроўцы, гучна шаптала: “Тупыя, тупыя ж!”

Хто з іх больш тупы, здагадацца проста.
Мінск, рабочы Мінск дрэмле, ахвотна запаўняе плошчы і вуліцы, цягнецца на пах падпаленага мяса, хмель гарэлкі, гучную да адурэння папсу, і адсоўваецца ўбок ад наспелых пратэстаў.


Мікалай Андрэеў


02.05.2018











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X