Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Яшчэ адна клямка на свабоду слова




 
Парад недарэчнасцей, якія мяжуюць з маной, адкрыў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.


«Грамадзяне нашай краіны, апынуўшыся ў ролі паддоследных трусаў, выказваюць сваю ацэнку, уносяць свае прапановы, патрабуюць абмежаваць доступ, зачыніць той ці іншы рэсурс”.
https://nn.by/?c=ar&i=207746
Цікавая думка наконт існавання папуляцыі паддоследных трусоў. Трэба было толькі вызначыць, дзе, на думку міністра, пражываюць трусы, а дзе трусаводы. І навошта канструяваць таямніцы? Пакажыце, якія грамадзяне патрабуюць зачыніць які рэсурс. Раптам многім захочацца не бачыць БТ і не браць у рукі СБ?!
У тон міністру заспявалі і функцыянеры праўладнага саюза журналістаў.Старшыня БСЖ Анатоль Лемяшонак прама ўзвіўся ад шчасця:«Наконец–то это свершилось! Ведь многие руководители незарегистрированных изданий жаловались, что их журналистов не пускают на определенные мероприятия. Сейчас же все становится на свои места. Для того чтобы получить официальный статус СМИ, им придется пройти регистрацию в Министерстве информации. Вместе с правами у них появятся и обязанности, и ответственность».
Крывадушнасць – штука заразная, ужо калі завядзецца, то нічым не вытравіш. Мо Лемяшонку ніхто ніколі не казаў, колькі разоў імкнуўся  атрымаць рэгістрацыю Белсат? А то ён, пражыўшы доўгі век, не ведае, як праходзяць рэгістрацыі ў краіне занядбанай свабоды слова?
Далей – болей. «Это то пространство, где обсуждаются серьезные вещи. Когда происходит какое-то резонансное событие, то посмотрите, что там творится. Еще не провели до конца следствие, нет никаких судебных решений, а некоторые уже пишут категоричные комментарии. Судьи тоже все это видят. Бурные обсуждения могут оказать на них психологическое давление».
Псіхалагічнае ўздзеянне на беларускіх суддзяў рабіць не трэба, яно зроблена аднойчы і назаўсёды, пра гэта хіба што толькі дзеці не ведаюць. Ды і “катэгарычныя каментары” – такая дробязь. У параўнанні, напрыклад, з катэгарычна хлуслівымі, паклёпніцкімі фільмамі, якія рэгулярна склёпваюць, дарэчы, чальцы БСЖ.
 
 
Кіраўнік камітэта па прэміях і прафесійнай этыцы журналіста Дзмітрый Партон адзначыў: “Если районная газета за каждый комментарий должна ответить по закону, то масса крупных ресурсов, где читателей гораздо больше, как бы остались за бортом. Мол, мы не СМИ и не несем ответственность. Поправки урегулируют правовую сферу. Если ты журналист и хочешь пользоваться другими возможностями представителя СМИ, то должен принять правила игры».
Бедныя раённыя газеты, яны выдаюць такія глыбокія, змястоўныя, геройскія,  можна сказаць, каментары, што рэдактары пачынаюць працоўны дзень з таго, што хаваюцца пад стол, каб не арыштавалі яго за смеласць падначаленых.
Няўжо цяжка разумець, што ў несвабодзе слова, і раённыя, і абласныя, і цэнтральныя выданні ўсіх форм і рангаў нічога з жыцця праўдзіва не толькі не каментуюць, але і не чапаюць. Альбо нахабна хлусяць.
Абмеркаванне змен у закон аб СМІ будзе працягвацца. Дружнае плясканне ў ладкі завершыцца ўсеагульным “ура”.
 
 
https://www.sb.by/articles/gde-prava-tam-i-obyazannosti.html
 



09.04.2018











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи >>



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2016


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X