Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Футбольнае "БАТЭ" - любоў з Мінскім трактарным



 
ФУТБОЛ : МЯЧ КРУГЛЫ, ХТО ВЫЙГРАЕ, А ХТО І ПРАЙГРАЕ
 
Некалькі гадоў таму футбалістаў клуба “БАТЭ” перад матчам еўрапейскага турніру ў Балгарыі называлі “трактарыстамі”. Суайчыннікі знакамітай прарочыцы Вангі ўсяроўна, як ведалі, што будзе адбывацца  ў будучым. Нядаўна генеральны дырэктар ААТ “МТЗ” Фёдар Дамаценка і кіраўнік футбольнага клуба “Батэ” Анатоль Капскі падпісалі пагадненне  аб тым, што Мінскі трактарны завод  становіцца генеральным спонсарам футбалістаў. Па словах Фёдара Дамаценкі, ён нядаўна, пасля праведзеных трактарных ралі і трактарнага біятлона, пераканаўся, што спорт можа  станоўча ўплываць на эканоміку.
Чаму ж побач, у Барысаве, буйным прамысловым цэнтры,  адпаведных спонсараў не знайшлося. Мінскаму трактарнаму заводу, не гледзячы на прывабнасць спорту, нялёгка будзе выконваць спонсарства. Яму хоць разарвіся. У дадатак да “БАТЭ” абвешчана і аб спонсарстве над хакейным “Дынама”.
  Першы месяц бягучага года даў у прамысловасці Барысава сумныя вынікі. Амаль палова прадпрыемстваў горада, дакладней, 44 адсоткі, стратныя.
Цёзка футбольнага  клуба ААТ “БАТЭ”, якім доўгі час кіраваў Анатоль Капскі, апошнім часам трывала засеў  у ліку  аутсайдэраў.  Заводу   актыўна шукаюць інвестара, які б мог унесці ў асноўны капітал у межах сумеснага праекта не менш 80 мільёнаў долараў. Але жадаючых пакуль не знайшлося.
Рэклама  абяцае  “стварэнне высокаэфектыўнай аўтаматызаванай вытворчасці аўтамабільных кампанентаў, адпаведных патрабаванняў экалагічным стандартам Еўра-5, Еўра-6 і вышэй для перспектыўных мадэляў легкавой, камерцыйнай, грузавой, сельскагаспадарчай і спецыяльнай тэхнікі, выпускаемай на аўтазборачных прадпрыемствах дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза”. Гадоў пяць таму абяцанні былі больш гучнымі, аб выхадзе на сусветны ўзровень. Не атрымалася з выхадам на сусветную арэну, невядома, што чакае завод у гэтым годзе.
Работнікі прадпрыемства, з якімі ўдалося пагутарыць, упэўнены, што прычынай заняпаду з’яўляецца, у першую чаргу, стварэнне холдынгу і недастатковая ўвага мадэрнізацыі вытворчасці. Дыягназ, які можна ставіць многім прадпрыемствам.
ААТ “БАТЭ” з’яўляецца кіруючай кампаніяй холдынгу “Аўтакампаненты”, у які ўваходзіць і барысаўскі завод  “Аўтагідраўзмацняльнік”. 
Якія траты будзе несці Мінскі трактарны завод, невядома. Але на здымках падпісання рэкламнай дамовы Анатоль Капскі выглядаў задаволеным, шырока ўсміхаўся. Генеральны дырэктар Фёдар Дамаценка пераконваў усіх, і магчыма, самаго сябе, што спорт, дакладней, спартовая рэклама дапаможа прадпрыемству.
Хаця мяч, як ведаюць, футбольныя заўзятары, круглы: сягоння забіваеш ты, заўтра забіваюць табе.
Мікалай Зяневіч
 
 
 
 



05.04.2018











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи >>



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2016


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X