Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



“Міністры – на выхад!” Хто ж насамрэч вінаваты?




Карупцыя (дакладней, прымітыўны хабар, вымагальніцтва) ў асобным Палацы спорту і бязладдзе ва ўсёй лясной гаспадарцы – з’явы, малападобныя адна на адну, хаця б па маштабах. Але спартовы і лясны міністр у адзін дзень трапілі пад гарачую руку. Прагучала каманда: “З кейсамі на выхад!” – пакуль што з кабінетаў.
 Аляксандра Шамко адправілі туды, адкуль выцягнулі, у ведамства ратавання ад усіх катастроф: Лёс Міхаіла Амельяновіча невядомы, наўрад ці ягоная кар’ера і надалей будзе звязана з лесам.
Інфармацыі для грамадства, як звычайна, надзвычайна мала. Хопіць вам і лозунгаў: пашчады не будет, калёным жалезам выжігаць будзем, нанеслі непоправімый удар па іміджу уласці!
Пра непапраўны удар па аўтарытэту ўлады гаварыла кіраўніца прэзідэнцкай адміністрацыі Наталля Качанава. Таго і аўтарытэту ўжо засталося з мышыны хвосцік. У такіх выпадках мала разабрацца з персонамі міністраў. Скажам, у ведамстве лясной гаспадаркі кадравыя надзвычайныя здарэнні адбываюцца не ў першы раз. Не так даўно быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі першы намеснік міністра Фёдар Лісіца. Не меньш, а мо нават і больш вінаватыя высокія начальнікі, якія падбіраюць кандыдатаў на пасады міністраў і іх намеснікаў.
Між тым, сам Аляксандр Лукашэнка неаднаразова ўмешваўся ў распарадчую дзейнасць ляснога ведамства, ён то забараняў продаж за мяжу кругляка (неапрацаванай драўніны), то дазваляў, у выглядзе выключэнне, гнаць яго на экспарт у неабмежаванай колькасці. Насуперак эканамічнай логіцы.
 Тут і дылетанту зразумела, што кавардак у правілах стварае глебу для злоўжыванняў. А кошты на дровы, без якіх у вёсцы пражыць немагчыма ні зімой, ні летам, увесь час растуць. За кошт бабуль і дзядуль з мізэрнымі пенсіямі  латаюць дзіркі ў бюджэце.
 Адстаўка міністра спорту Шамко ў разгар Алімпіяды выглядае не праявай справядлівасці, а кепскім кадравым анекдотам. Мо аўтара ўказу аб адстаўцы раззлавалі правалы беларускіх біятланістаў, асабліва,  жаночай каманды, бо яна па разліках павінна была заваёўваць медалі?
Эксперты называюць зараз Аляксандра Шамко самым слабым міністрам у гісторыі незалежнай Беларусі. Мы не ведаем, наколькі ён слабы альбо моцны. Затое нам добра вядома, хто выцягнуў яго з пажарных і пасадзіў у крэсла спартовага міністра.
Мікалай Зяневіч



16.02.2018











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи >>



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2016


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X