Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Мінскі падшыпнікавы - коціцца на дно (частка другая)



НІ ПРАДУКЦЫІ, НІ ЗАРОБКУ
Праграмныя заявы Мікалая Анціпава, якія ён ахвотна даваў ў 2016 годзе, не выконваюцца. Для вынікаў без страт патрабаваўся штомесячны выпуск прадукцыі на 4 – 4,5 мільёны рублёў. У пачатку 2017 года новы гендырэктар намерваўся давесці штомесячны выпуск да 6-6,5 мільёнаў. Рэальнасць жа такая, што ў канцы мінулага года не асвойвалі і паловы з таго, аб чым марылі. Абяцаны заробак у 800 рублёў – таксама фантом. У справаздачах фігуруе лічба ў 711 рублёў за снежань. Гэта ў вытворчых рабочых. Па заводу лічба такая – усяго 697 рублёў. І выведзена яна з улікам дырэктарскай ласкі, перад святамі ўсім налічылі па 80 рублёў, не заробку, а падарунку.. Рабочыя ж (заўважым, самай высокай кваліфікацыі) паказваюць нам разліковыя лісткі, згодна з якім яны атрымлівалі  апошнімі месяцамі  на рукі ад 400 да 500 рублёў.
-       Адкуль жа ўзяцца таму заробку?! – з боллю ў голасе пытае наладчык станкоў  са стажам. – Няма прадукцыі, няма грошай!
Праблема не толькі ў заробку, але і ў кепскіх умовах працы.  Доўгі час у цэхах фактычна не ўключалі ацяпленне. А калі ўключылі, то кіраўнікі сталі шантажаваць:
-       Хацелі цяпла?  Цяпер альбо заробак, альбо камфорт!  Адразу на тое і другое грошай няма.
. Даўняя бяда і ў тым, што на заводзе няма пітной вады. Тая, што ліецца з кранаў прыгодная толькі на тэхнічныя патрэбы. Санітарныя службы складваюць акты-пратаколы-прадпісанні, але вада ад папер лепшай не становіцца.
У гардэробных доўгі час не было асвятлення .Вакон няма, дзверы вузкія, што ўдваіх не размінуцца, у пацёмках пераапраналіся. Праз столь цячэ, вільгаць, адзенне гніе.
 
 
Падшыпінікавы завод, распавядаюць рабочыя, наведала вялікая дэлегацыя прафсаюзных функцыянераў, ФПБ праводзіла акцыю, камісія абыйшла ўсе ўчасткі, - матэрыялу хапіла  аж на шэсць старонак. Рабочыя горка пасмейваюцца, ну і чым нам дапаглі гэтыя прафсаюзныя дармаеды?!Як не было толку, так і няма.
 
 
СМАЧНА ЕСЬЦІ! ТУЗАНІНА ВАКОЛ АБЕДАЎ
На пашыраным пасяджэнні прафкама разглядалі, як выконваецца калектыўная дамова. Беднасць вымушае ад некаторых ільгот адмаўляцца. Аднак для падтрымкі настрою ў рабочых вырашылі, што ўсім, хто будзе абедаць у сталоўцы, завод  кампенсуе   20 адсоткаў кошту. Дырэктар цвёрда  паабяцаў, што так і будзе,  а ягоная намесніца па эканоміцы Вольга Артамонава запярэчыла: “Завод не пацягне!” У выніку – горкі смех і кепскі апетыт. Наеліся!
У цэхах і аддзелах пачалі з новай сілай бэсціць кіраўніцтва. Чуткі аб ціхім пратэсце дайшлі і да дырэктара. Зноў быў скліканы прафкам. Пасля цяжкіх разваг вырашылі ўсім, хто абедае ў сталоўцы, даплочваць 20 рублёў у месяц.
 
У ЧЫМ ПРЫЧЫНА?
Мы просім усіх удзельнікаў размовы адказаць на пытанне, а чаму ж завод не можа нарошчваць выпуск прадукцыі, тым лягчэй, што яна запатрабаваная на рынку? І чым тлумачаць заняпад кіраўнікі завода?
Сутнасць адказаў падсумоўваецца так: мадэрнізацыя правалена. Хто ў гэтым вінаваты? Рабочыя думаюць, што ранейшае кіраўніцтва.
-       Старая ісціна, - настойліва цвердзіць адзін з самых вопытных рабочых прадпрыемства. – як толькі міністэрства пачало прысылаць к нам варагаў, людзей далёкіх ад нашай спецыфічнай, некалі флагманскай вытворчасці, усё пайшло праз пень-калоду. Лінія “Muraro” – не адзіны закуп кепскага абсталявання. На заводзе прастойваць дзесяткі дарагіх, але мёртвых станкоў. І ўсе начальнікі, як гусі, да якіх вада не прыстае, мо дзе ў кабінетах іх крытыкуюць, але ж мы не ведаем пра гэта. І адной  крытыкі ўжо мала.
-       Увогуле, на заводзе вялікі недахоп кадраў, - лічыць слесар, таксама ветэран завода, - кадравікі вывешваюць аб’явы, патрабуюцца рабочыя ўсіх асноўных спецыяльнасцей. І ніхто ні ў кога не спытае, а чаму пад сцягам так званай аптымізацыі былі звольнены тысячы рабочых?! Хто вам будзе выконваць вытворчую праграму? Навічкі? Яны і выконваюць яе усяго напалову!
 
Абсталяванне старое, зношанасць да  100 адсоткаў. Кругі шліфавальныя  абы што, алмазны інструмент  кепскі.  Самае галоўнае – не хавае кваліфікаваных майстроў, а  вытворчасць жа унікальная.
 Няма каму кіраваць вытворчым, тэхналагічным працэсам. У вытворчай управе завода  засталося 8 чалавек, вопыту ў іх няма. Абсалютна знішчана творчая атмасфера, пра энтузіязм і гаварыць няма чаго.
У цэху ролікавых падшыпнікаў  доўгі час  няма начальніка цэха. А гэта  асноўны цэх. Каму толькі ні прапаноўвалі пасаду, ахвотнікаў няма. Вялікая бяда – кепская якасць метала, што паступае на завод са Жлобіна. Ён на 90 адсоткаў не адпавядае тэхналагічным патрабаванням.  У такарным вам распавядуць, што з прутка даўжынёю  6 метраў толькі адзін метр якасны,  астатняе – фактычна брак.  Рабочыя патрабуюць ў майстра: “Праверце метал!”
А ў адказ ім: “Метал – не ваша справа. Рабіце!”
 Ахаладжальная эмульсія такая, што метал імгненна іржавее.
 
 
У гендырэктара размова з падначаленымі кароткая: калі што – вон за вароты! Гэта не патрабавальнасць, а жорсткасць.
Разрэкламаваная ў маштабах дзяржавы аптымізацыя прывяла да таго, што ад спецыялістаў пазбаўляліся дзеля прыгожых справаздач. А зараз высвятляецца, што на падшыпнікавым заводзе няма каму працаваць. Кадравікі пішуць аб’явы, але склеіць разбітае не ўдаецца. Навічкі на завод ідуць неахвотна.
ЛАВІ ЗЛОДЗЕЯЎ!
Пакуль на заводзе не разбіраецца, чаму мільёны долараў змарнаваны ўпустую, але актыўна змагаюцца з меньшымі стратамі. У мінулым годзе былі затрыманы пяць  чалавек, у тым ліку, і заводскія ахоўнікі з начальнікам каравула. Адна з аперацый адбылася ў выходны дзень. У ціхім месцы цераз высокую агароджу перакідваліся латунныя чушкі, вагой больш 30 кілаграмаў кожная. Падазроны грукат пачулі ахоўнікі суседнягаматорнага завода і выклікалі міліцыю. Выявілі і яшчэ адну групу злодзеяў, якая збіралася рэалізаваць некалькі скрадзеных тон латуні.
Незразумела толькі, разважалі ўдзельнікі нашай размовы, чаму ў гардэробных усталявалі відэакамеры, а там, дзе крадуць латунь, няма кантролю. Адных злодзеяў ловяць, а другім пэўна ўдаецца рабіць сваю брудную справу патаемна.
 
ПАРАТУНАК – У АГУЛЬНЫМ АДПАЧЫНКУ?
Кіраўніцтва завода вынайшла арыгінальны метад выпраўлення становішча. Запланаваны адпачынак для ўсяго калектыву. Кожнаму работніку паказалі для азнаямлення цэлы жмук папер, для чаго гэта робіцца. Рабочыя гавораць, там цяжка разабрацца, для чаго гэта і якой будзе карысць. Цяпер няма, адкуль яны возьмуцца  пасля месячнага прастою? Вялікая праблема – і адначасовая выплата грошай за адпачынак.
З 1 студзеня адкрыты спецрахунак, дзе будуць акумулявацца грошы на гэта.
Нам падаецца, мяркуюць рабочыя, што страты будуць большымі, чым набыткі. Нехта з дарадцаў дырэктара вычытаў пра такі прыём нібыта аздараўлення і, не ведаючы спецыфікі завода, учапіўся за яго. Уявіце сабе, наколькі складана, запусціць усе тэхналагічныялініі пасля месяца прастою? Тыдні два пойдзе на раскачку.
Характэрна, што на заводзе ўсталявалася атмасферу страху ва ўсім. Спецыялісты баяцца спрачаццаз дырэктарам, баяцца лухту назваць лухтой, пражэкцёрства пражэкцёрствам.  Начальнікі цахоў – як хлопчыкі для біцця.
Выйсця з гаротнага стану рабочыя пакуль што не бачаць.
-       
-      Мікалай ЗЯНЕВІЧ
 
 
 
 
 
 



09.02.2018











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X