Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Мінскі падшыпнікавы - коціцца на дно



 
СУПЕРКОМПЛЕКС  “MURARO” – сімвал заняпаду
Гаротны  лёс Мінскага падшыпнікавага завода вачыма рабочых
КАЗКА ПРА СУСВЕТНЫ ЎЗРОВЕНЬ
Папярэдняя публікацыя на гэту тэму была змешчана ў “Народнай волі” 5 мая 2017 года. На той момант сума усіх запазычаннасцяў завода перад банкамі, дзяржавай, за матэрыялы і энергарэсурсы дасягала 900 мільёнаў рублёў. Многія чытачы не маглі паверыць, лічылі лічбу памылкай аўтара. Адзін з былых дырэктараў прадпрыемства нават спецыяльна пабываў там,  каб пераканацца, што так і ёсць, што журналіст нічога  не наблытаў.
З моманту першай публікацыі прайшло  амаль дзевяць месяцаў. З дапамогай былога работніка падшыпнікавага завода Аляксандра Еўдакімчыка мы вырашылі пацікавіцца развіццём падзей, ці з’явіліся ў калектыве  станоўчыя перамены. З 2009 года калектыў жыве спадзяваннямі на іх.  Менавіта тады  завод наведаў Аляксандр Лукашэнка. Спадзяванні ўвасобіліся ў цвёрдыя абяцанні.Падшыпнікавы завод узначаліў чалавек з міністэрства прамысловасці Аляксандр Лабусаў. Лаканічная ацэнка ягонай дзейнасці – запазычанасць  за шэсць гадоў  ягонага кіравання не знікла, а ўзрасла больш чым у дзесяць разоў. Гэта не перашкаджала яму аднак рэгулярна рабіць рэкламныя заявы. Адна з іх:  “У сталіцы фактычна вырасце новы завод сусветнага ўзроўню!”
 Але набытае за вялікія грошы, каля 70 мільёнаў долараў,  абсталяванне па плану мадэрнізацыі перамен не прынесла.
Новага дырэктара вымушаны былі шукаць  аж у Расіі. Мікалай Анціпаў, які папрацаваў на Алтаі і ў Падмаскоўі,  далікатна крытыкаваў  дзейнасць папярэдніка і абяцаў, што усё пераменіцца ў бліжэйшы час.
Маўляў, заказаў у завода  хапае. Кітайскай канкурэнцыі ў роліка-сферычнай сферы няма. Па многіх таварных пазіцыях Мінскі падшыпнікавы з’яўляецца манапалістам, бо валодае ўласнымі распрацоўкамі.
Карацей, па сведчанню новага генеральнага дырэктара, усё спрыяла росту і выпраўленню хібоў. Ён гаварыў так: “Не нарасціць у такіх умовах аб’ёмы вытворчасці будзе вельмі дзіўным”.
Мой добраахвотны памочнік  Аляксандр Еўдакімчык  працаваў  у свой час  станочнікам, потым у перыяд  пратэстных выступаў рабочых  у пачатку 90-х гадоў абіраўся ў склад страйкавага камітэта, а потым і старшынёй прафкама завода. Зараз Аляксандр Васільевіч не губляе сувязі з калегамі,  пастаянна сочыць за падзеямі на МПЗ, збірае статыстычныя дадзеныя з розных крыніц, сустракаецца з людзьмі, якіх непакоіць гаротны стан былога флагмана прамысловасці.
ПАЛЯВАННЕ НА КРЫТЫКАЎ
На адну з такіх сустрэч мы прыйшлі разам.
Дзікаватая, але звыклая ў нашых рэаліях умова – просьба не называць у прэсе імён і прозвішчаў тых работнікаў завода, што згадзіліся распавесці пра гаротны стан прадпрыемства. . Кожны з іх  тлумачыць свой настрой так: “У курылках, у душавых мы пастаянна гаворым аб сваіх бедах, але сіл на моцны пратэст пакуль няма. Улады зрабілі усё, каб раз’яднаць нас, напужаць і прымусіць нас паводзіць сябе рахмана. Кантрактная сістэма, ідэалагічныя пастухі, адсочванне, у якую партыю хто ўступіў – і адразу ўціск, а там і да звальнення недалёка. Прафсаюз прамысловасці, які ўзначальвае Валерый Кузьміч, абяссілеў і не мае здольнасці дапамагаць сваім арганізацыям на месцах. Як вынік, яны танцуюць пад дудку дырэктараў.”
ДЛЯ КАГО БЫЛА ПАКАЗУХА?!
Першае, пра што хацелася даведацца, як працуе суперкомплекс  “MURARO”. Куплялі яго ў Італіі яшчэ пры дырэктары Лабусаве. З прыходам на пасаду Анціпава высветлілі, што комплекс, гаворачы па-рабочаму, не мае мазгоў, дакладней, набыты праграмнага забеспячэння.
Каля 60 мільёнаў долараў доўгі час віселі мёртвым грузам на балансе прадпрыемства. Надзея ўспыхнула летам мінулага года. На ўрачыстую цырымонію прыйшло нямала ганаровых гасцей: памочнік прэзідэнта – галоўны інспектар па Мінску Уладзімір Карпяк, першы намеснік міністра прамысловасці Генадзь Свідэрскі, генеральны дырэктар ААТ “Беларускі металургічны завод” Анатоль Савянок, кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна Аляксандр Дараховіч. У прамовах з нагоды пуска “MURARO” ў эксплуатацыю хваліліся, вось як  дасканала выконваюцца даручэнні  прэзідэнта Беларусі па мадэрнізацыі МПЗ.  Праўда ніхто не сказаў, што з моманту даручэння ўжо праляцела доўгіх сем гадоў! За гэты час любое абсталяванне здольнае безнадзейна састарэць.
Прамоўцы тым не менш перад тэлекамерамі цвердзілі, што з дапамогай комплексу “MURARO” завод пачне выпускаць унікальныя падшыпнікі для металургіі, горнарудных шахт. Гэта аўтаматызаваная лінія для вырабу нарыхтовак (заготовок) колцаў (колец) дыяметрам да 220 да 600 міліметраў. Яна павінна была замяніць 10 адзінак састарэлага абсталявання. І значна палепшыць асартымент вырабаў і іх якасць.
Прамовы былі прыгожымі. Але жыццё зноў паказала, што маніць, мякка кажучы, начальнікі навучыліся. Перарэзаўшы стужку ганаровыя госці разыйшліся. А лінія, як была па сутнасці мёртвай, так і застаецца фактычна бяздзейснай
Гэта самая “Muraro” стала сімвалам бязладдзя на заводзе. Самы значны этап мадэрнізацыі вытворчасці правалены. Мадэрнізацыя стала па сутнасці злачыннай прафанацыяй.
Рабочыя перакананы, што  дакументы ад прыёме лініі ў эксплуатацыю ніхто  са спецыялістаў МПЗ не захацеў падпісваць, гэта  зрабілі толькі гендырэктар і галоўны інжынер. Чаму? Таму што няма веры ў дарагую фактычна цацку і ніхто з дасведчаных людзей не хоча падстаўляць сваю галаву. А дырэктар з бліжэйшым паплечнікам вымушаны быў гэта зрабіць.
Выклікалі прадстаўнікў фірмы-вытворцы, італьянцы прыехалі і зрабілі вінаватымі гаспадароў: не так захоўвалі, не так камплектавалі, карацей, што хочаце, тое і рабіце.
Увогуле інфармацыя аб мадэрнізацыі і аб лёсе сумна вядомай лініі засакрэчана. “Muraro” размешчана ў асобным памяшканні, уваход туды дазволены далёка лічаным спецыялістам.
Праўда, днямі намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы Вольга Артамонава на пасяджэнні прафкама прызнала, што лінія не апраўдала спадзяванняў.
Між тым, ніхто і нідзе не ўздымае пытання, а хто ў выніку павінен расплаціцца за бязглуздыя, правальныя рашэнні?
Праўда, рабочыя кавальскага цэху задаволены: чым даўжэй будзе прастойваць суперлінія, тым выгадней ім. Для вырабу нарыхтовак для колцаў кавалі вымушаны працаваць у тры змены на старым абсталяванні. Каб заахвоціць іх, кіраўніцтва завода не шкадуе дадатковых выплат. У каго гора, у каго радасць.
Мы не вінаваты, што з мадэрнізацыі атрымоўваецца пшык, - кажуць кавалі, - нам абы заробак большы. Няхай з начальства стружку здымаюць.
(першая частка - працяг будзе)


07.02.2018











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи >>



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2016


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X