Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



НІХТО НЕ ПЕРАМОГ, ВЫНІК _ НІЧЫЯ



2 снежня ў Мінску прайшоў Х з’езд асацыяцыі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі



 
Адна з першых публікацый, прысвечаных прафсаюзнаму з’езду, з’явілася на сайце “Беларускі партызан”. Там была адна кропка гледжання – старшыні прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча. Ён пастаянны крытык Кангрэса і ягонага старшыні Аляксандра Ярашука. Але ўсіх саюзнікаў у гэтай справе, якіх і меў, згубіў. І на гэты раз Генадзь Фядыніч круціў усё тую ж заезджаную мелодыю. Кангрэс не прымае да ўвагі напрацоўкі РЭП, старшыня Кангрэса не ездзіць па пярвічных арганізацыях і гэтак далей. Але на гэты раз Фядыніч вымушаны прызнаць поспехі Ярашука на міжнародным узроўні.
Прафсаюз РЭП, а дакладней, старшыня Генадзь Фядыніч і ягоны паплечнік, галоўны бухгалтар Ігар Комлік, зараз знаходзяцца ў такім стане, што крытыкаваць іх няёмка. Супраць іх узбуджана крымінальная справа, і хто ж будзе нападаць з крытыкай на сваіх?!
Пагэтаму можна абмежавацца некалькімі заўвагамі. РЭП знаходзіўся ў параўнанні з СПМ і СПБ у камфортным стане, бо меў значную фінансавую падтрымку.
Папаўненне шэрагаў ідзе за кошт іншадумцаў, незадаволеных, фактычна прафесійных апазіцыянераў, для якіх прафсаюзнае асяроддзе не зусім сваё, скажам так. Уплыву ў рабочых жа калектывах РЭП не мае, не гледзячы на значныя матэрыяльныя рэсурсы.
Казаць пра нейкі поспех РЭП на з’ездзе, які выявіўся ўсяго толькі ў жорсткай крытыцы Ярашука, дзіўнавата.
Мы пастараемся глянуць на падзеі з’езда больш спакойна, без злосці.
Увогуле чакаць нейкай перамогі ад такой падзеі, як з’езд, быццам бы бессэнсоўна. Калі прафсаюзы ў цэлым даўно ўжо згубілі смак трыумфу, то і некалькі дзесяткаў дэлегатаў не ў стане карэнным чынам змяніць сітуацыю.
Прысутных на з’ездзе можна было падзяліць на чатыры групы. Дзве з іх: умоўна багатыя - салігорскія шахцёры і работнікі другіх прадпрыемстваў канцэрна “Белнафтахім”. Яны аб’яднаны ў Беларускі незалежны прафсаюз (БНП) і Незалежны прафсаюз гарнякоў (НПГ). Безумоўна бедныя – рабочыя розных заводаў, беспрацоўныя, пенсіянеры, якія прадстаўлялі Свабодны прафсаюз Беларускі (СПБ) і Свабодны прафсаюз металістаў (СПМ)  Асобны пласт – прадстаўнікі прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці. І прыкметная група  шматлікіх гасцей з Польшчы, Галандыі, Літвы, Азербайджана, Грузіі, Украіны, Расіі.
Асноўнай сілай у Кангрэсе здавён з’яўляюцца Беларускі салігорцы. Так павялося з часоў гарбачоўскай перабудовы, што шахцёры ў патрэбны момант становяцца самай наступальнай сілай інтарэсаў працоўных. Так было ва ўсім Савецкім Саюзе, Беларусь не выключэнне, маршы пратэсту з Салігорска на Мінск яшчэ ў многіх у памяці. Настрой у асяроддзі гарнякоў свайго роду градуснік, калі падземны працоўны люд спакойны, то чакаць гарачых вёсен альбо зім, колькі іх не клікай, не выпадае.
Ці застаецца гэта ў сіле цяпер?
Адказу на гэта цікавае пытанне на з’ездзе, як мне падалося, не шукалі. Справа ў тым, што прысутнасць шматлікіх замежных гасцей  кваліфікавалася многімі з трыбуны, як доказ паспяховай дзейнасці Кангрэсу. У свой час, і гэта спецыяльна падкрэслівалі дэлегаты з Салігорска, бацькі-заснавальнікі асацыяцыі ставілі перад ёю галоўную задачу - выйсці на міжнародную  арэну. Усё астатняе, у тым ліку, і арганізацыя барацьбы за правы працоўных – клопат прафсаюзаў – чальцоў Кангрэсу.
Ніхто не адмаўляў старшыні Кангрэсу Аляксандру Ярашуку ў тым, што ён удала дзейнічае на міжнародным накірунку. Праўда, раней арганізацыі дэмакратычных прафсаюзаў перабіралі, які варыянт замежнай дапамогі ім больш падабаецца, шведскі, галандскі, германскі альбо іншы. Ёсць такія актывісты, што аб’ездзілі паўсвета ў знак салідарнасці з калегамі. На прадпрыемствах сусветна вядомых фірм наладжваліся семінары, экскурсіі. Зараз можна спрачацца, наколькі ў каня быў той корм, ці дала замежная навука жыццяздольныя парасткі ў нашым беларускім асяроддзі. Многія на гэта пытанне могуць адказаць адмоўна. Магчыма, што і замежныя калегі не ўбачылі высокай эфектыўнасці ўласнай руплівасці. Як бы тое ні было, замежная дапамога дэмакратычным прафсаюзам Беларусі значна паменшылася. Таму ёсць многа палітычных і эканамічных прычын.
Добра вядомы ў прафсаюзным асяроддзі Аляксей Габрыэль з Новалукамля, хутчэй сур’ёзна, чым жартаўліва папрасіў з трыбуны з’езду скінуцца дэлегатам у шапку па рубліку, як гаворыцца, на карысць арганізацыі, якую ён узначальвае, бо і капейчыны  няма на жыццёва важныя патрэбы. І старшынёю замест яго, чалавека пенсійнага ўзросту, ніхто станавіцца не хоча. Гэта амаль анекдатычная сітуацыя яскрава малюе стан рэчаў. Пра адсутнасць сродкаў на арганізацыйную працу маглі б распавесці кіраўнікі СПБ і СПМ у цэлым.
Таму некаторыя дэлегаты больш гаварылі аб палітыцы выжывання, чым аб актыўных дзеяннях у абарону  інтарэсаў працоўных. Дзе ўжо там спадзявацца на гарачыя восені і вёсны.
Прадстаўнікі магутнага аб’яднання “Беларуськалій”, старшыні БНП Мікалай Зімін і НПГ Сяргей  Чаркасаў з трыбуны не гаварылі пра забастоўкі, другія формы пратэсту. Яны падкрэслівалі тое станоўчае, што прыносіць ім кантакт з дырэкцыяй. Так, Чаркасаў сцвярджаў, што 25 адсоткаў заробку ў шахтах і па-за шахтамі на “Беларуськаліі” – вынік рашучай пазіцыі прафсаюзаў у адстойванні зместу калектыўнай дамовы з адміністрацыяй.
Дзіўна, але з болем аб праблемах салігорскіх гарнякоў гаварыў толькі галандзец Тон Кітцан. Ён займаецца ў прафцэнтры сваёй краіны пытаннямі умоў і аховы працы. Падчас візітаў у Беларусь імкнецца аналізаваць стан рэчаў у гэтым накірунку і дапамагаць сваім вопытам. Тон Кітцан знаёмы з многімі ў Салігорску, і на гэты раз распавёў страшную статыстыку, пачутую ім ад аднаго з  гарнякоў. У брыгадзе з 21 чалавека засталося ў жывых толькі трое. Можна успрыняць гэты расповяд, як пужалку. Але і лічбы статыстыкі сведчаць, што сярэдняя працягласць жыцця ў апошнія гады зменшылася з 49 гадоў у канцы мінулага стагоддзя да 46 ў цяперашні час. Лічбы прыблізныя, бо ўвогуле за тое, каб іх назвалі афіцыйна, ішла і ідзе жорсткая барацьба з уладнымі структурамі.
Тон Кітцан з горыччу гаварыў, што салігорскія гарнякі толькі ў шахтах Германіі ўбачылі, якой насамрэч павінна быць вентыляцыя на працоўных месцах.
Ужо па-за межамі з’езду давялося пачуць, што заробкі гарнякоў нельга лічыць высокімі, хаця яны дасягаюць і трох тысяч рублёў у месяц, бо няма нічога даражэй, чым здароўе, а шахцёры яго губляюць на працы.
Сумна, што і разрэкламаваныя праграмы імпартазамяшчэння значна пагаршаюць умовы працы пад зямлёй, бо айчынная тэхніка па якасці і эфектыўнасці значна саступае замежнай. У падземных выпрацоўках высокая канцэнтрацыя пылу, шум, тэмпература, наяўнасць вялікай колькасці механізмаў.
Усё гэта вельмі добра вядома і прафсаюзным лідэрам і тым больш дэлегатам. Але на іх думку, вырашаць іх трэба іншым чынам, праз перамовы з уладнымі структурамі.
На гэтым спакойным тле выбухам выглядалі выступы дэлегатаў прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Была наладжана змястоўная прэзентацыя акцый пратэсту супраць сумнавядомага дэкрэту аб дармаедах, выказваліся папрокі ў адрас старшыні БКДП Аляксандра Ярашуку за нібыта ігнараванне праблем мясцовых арганізацый. Крытыка не стала навіной, яе чакалі, бо і на мінулым з’здзе, тры гады таму, старшыня РЭП Генадзь Фядыніч супернічаў у выбарах старшыні з Аляксандрам Ярашуком і выказваў тыя ж самыя папрокі.
РЭП нездарма выдзяляецца сваёй несумненнай актыўнасцю на тле другіх. Бо меў да апошняга часу эксклюзіўную праграму дапамогі, што дазваляла яму прыцягваць моладзь, якая і давала перцу на з’ездзе, настойваючы на больш рашучых дзеяннях прафсаюзаў. Трэба толькі ўлічваць, што гэта моладзь па сутнасці прафесійныя палітыкі, а не прафсаюзныя актывісты з прадпрыемстваў, яны не баяцца згубіць працоўнае месца, бо абралі шлях змагання. Такія ж маладыя людзі з “Беларускалія” асцярагаюцца і падобных заяў і тым больш дзеянняў, бо не аднойчы бачылі, як выкідваюць за вароты іншадумцаў.
У сувязі з ціскам з боку сілавых структур дзяржавы, у выніку чаго Генадзь Фядыніч і ягоны паплечнік Ігар Комлік сталі фігурантамі крымінальнай справы (Комлік нават правёў некалькі месяцаў за кратамі), магчымасць працы значна ўскладнілася. З’езд прыняў спецыяльную рэзалюцыю ў абарону прафсаюза РЭП і ягоных лідэраў.
У бюлетэнь для галасавання пры выбарах старшыні запісалі адно прозвішча – Ярашук А.І. Генадзь Фядыніч і Сяргей Антусевіч, таксама названыя ў ліку прэтэндэнтаў, адмовіліся ўдзельнічаць у галасаванні.
Аляксандр Ярашук і быў абраны ў чарговы раз кіраўніком Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Арыфметыка выглядала дэмакратычна прыгожа. 37 галасоў “за”, 10 – “супраць”, 7 – устрымаліся.
У выніку ўсе засталіся задаволенымі, усе засталіся пры сваіх. Вынік – нічыя, інакш, нічога – нікому, апроч добрых уражанняў для гасцей.
Прадказальнікам гарачых вёснаў не было чым узбагаціць свае меркаванні.. Дарэчы, прадстаўнік “Салідарнасці” з Гданьску нагадаў, што лепшы дэвіз мець цярпенне і працаваць.
Мікалай ЗЯНЕВІЧ
 
 
 
.
 
 
 
 
 
 
 
 
 



05.12.2017











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи >>



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2016


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X