Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Мітусня ў восеньскім тумане




1.Прамільгнула траціна восені. Пакуль не відаць і не чуваць аніякіх прыкмет таго, што яна атрымаецца гарачай. Што нас яшчэ здольнае разагрэць, калі ўвесь навакольны свет трымцеў ад страшных прагнозаў, а мы, у асноўным, капалі бульбу, бэсцілі ўжыванне назвы Вэйшнорыя. Расійскія  ў камфорце дэманстравалі сілу, беларускія – прыслужвалі.
Наперадзе – анансаваны Марш раз’юшаных. А хопіць па-сапраўднаму раз’юшаных на Марш?

Мы чакалі цікавых навін са  з’езда БНФ? Цікавостак, інтрыгі, як піша Зміцер Панкавец у “НН”? Мо нават сенсацый? Тых, хто чакаў, была кропля. Тых, хто не заўважаў, агромністае балота.
Дарэмныя спадзяванні. Усё прайшло, як любяць гаварыць ваенныя бюракраты, у штатным рэжыме. Нічога, апроч звыклага суму, хада і вынікі з’езду не пакнулі.
А чаму радавацца? Янукевіч у выніку, перадаючы крэсла, паабяцаў з’явіцца перад намі ў статусе кандыдата ў прэзідэнты? Гэта азначае, што ён фактычна застаецца персонай нумар 1  у БНФ. Нумар адзін з пазнакай штрых. Усе роўныя, а ён усяроўна раўней за іншых.  Новы старшыня БНФ, усяроўна, як з печы злез. У тым сэнске, што не збіраўся і не хацеў балатавацца, ды нехта пераканаўча  папрасіў.
 Адчуванне заезджанасці кружэлкі, вядомых мелодый са скрыгатам, бясконцых паўтораў.  Абраны старшынё. Рыгор Костусеў  зведаў радасці  кандыдацтва ў прэзідэнты. Лісты ад лаўравецця зрывалі другія.
Працэс нагадвае прызначэнне нараду на кухню абіраць бульбу. Не хочаш – але трэба!
Грамадзе са з’езда БНФ не прад’яўлена анічога свежага і новага. Стабільнасць. У нашым выпадку той стан, калі пачынае апаноўваць усемагутная цвіль.
Калі прама гаварыць, то мы сталі сведкамі мерапрыемства, якое аніяк не цягне на маштаб нацыянальнай падзеі. У неслязлівых слёзы могуць закапаць, калі параўнаць, што мела нацыя ў якасці БНФ у 90 гады, і што мы маем зараз. Мы тады адчувалі хто гонар, хто боязь, хто пільную ўвагу, незалежна ад належнасці да структур.
Лідэры  і кандыдаты ў лідэры на ўзроўні кшталту раённага, абласнога. Вылучаючыся кандыдатамі ў прэзідэнты, яны думаюць, што ім таксама можа сустрэцца  шанец (шчаслівы для асобы і трагічны для нацыі), атрымаць галоўны мандат не па розуму, не па сіле, не па высілках, а па горкаму збегу абставін, так, як гэта здарылася ў 1994 годзе.
 
2.У гэтай сувязі звярнула на сябе ўвагу нататка чалавека, які актыўна эксплуатуе ўсе літары алфавіту, магчыма, каб даказаць, што гэта ён, менавіта ён, а не паплечніца Таццяна найважнейшая персона ў сумна вядомым гаварэнні праўды. Дык вось гэты актывіст друку напісаў, што “ Слово "партия" сегодня вообще отпугивает людей. Партии поднимают проблемы, которые люди не всегда понимают, не считают важными”.
Пужае не толькі слова “партыя”, пужаюць і словы “дэмакратыя”, да прыкладу. Мы ведаем, як многа гэтых баязліўцаў у краіне. Самы лепшы варыянт – адкідванне, руйнаванне ўсяго, што прыдумала чалавецтва ў палітыцы?
Далоў партыі, дэмакратыі, а разам і чэснасць, маральнасць?!
Перацягнуўшы ў сваё гаварэнне праўды многіх і многіх чальцоў партый, сама той момант гаварыць аб іх недалужнасці, непатрэбнасці.
І ў той жа час будаваць жорсткую дысцыпліну ў сваёй арцелі: “У нас, кстати, ни один глава областной организации не может быть членом другой политической организации, и главы районных, городских и даже первичных организацией тоже не могут быть членами других партий”

 Андрэй Васілевіч
 



11.10.2017











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи >>



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2016


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X