Свободный Профсоюз Металлистов


http://www.spm-by.org/news/1/1519/deputatskaya-bludl-vasts/

Версия для печати / Оригинальная версия






Дэпутацкая блудлівасць



Хто дзеўчыну дэпутаткай зрабіў, той яе і танцуе. Навіна ад Канапацкай аб стварэнні чарговай аднаасобнай арцелі  - не сенсацыя, раней альбо пазней такое лагічна чакалася. Яна спачатку мужна прычапіла на дэпутацкую уніформу бел-чырвона-бела значок, потым, абжыўшы кабінет, не менш мужна ад яго адмовілася. З цынічным, але празрыстым тлумачэннем, гары ён гарам гэты значок, справа не ў ім, а ў справах.
Справа не затрымалася. Дырыжорам-лялькаводам, пэўна ж, надакучыла адчуваць прысутнасць Анатоля Лябедзькі ў кожнай паперчыне дэпутаткі. Вось і пырснулі густым струменьчыкам дусту-гексахларану, каб лішнія ў кулуарах не боўталіся.
Значок – гэта не толькі кавалачак бляшанкі з малюнкам, гэта ясны код, пароль, сігнал. Той жа бел-чырвона-белы ясна сведчыў спачатку: я, Ганна Канапацкая, не ваша, не хеўра вам! Як толькі значок апынуўся ў шуфлядзе (у лепшым выпадку) зусім іншы тэкст: я падобна ад вас, не пужайцеся!
Нам у рукі падалі тое, што мы самі ўзгадавалі. Што лепшае магло ўзняцца на глебе татальнага падману, палітычнага шулерства, узаконенай фальсіфікацыі? Каб у такіх кіслотных умовах захаваць характар, пазіцыю, перакананні, трэба іх, як мінімум, мець.
А калі за спіной бізнес свой і яшчэ большы – бацькаў, то міжволі будзеш думаць, а ці варта нешта гаварыць, а мо выгадней памаўчаць?! Альбо гаварыць тое, што дыктуецца.
Стварэнне “рухаў” – гэта беларуская кароста. Сядзець у запечку не хочацца, змагацца за праўду ў класічных партыях не дае выгоды, вымагае высілкаў. Лягчэй, камфортней сказануць, што беларускія партыі маргінальныя, недзеяздольныя, - і стварыць уласную арцельку з прэтэнцыёзнымі  назвай, дэвізам, праграмай. Глядзіш, на дзыньканне капеек у гаманцы падцягнецца з дзесятак чалавек. Ужо ёсць справа.
І называй сваю арцель, як хочаш, уверх, уперад, удалячынь,  усяроўна будзе відавочна, што адзін-два кандыдаты ў брыгадэнфюрэры някепска працаўладкаваны. Як мінімум,забяспечана таптанне на месцы, як максімум, спаўзанне ў яму. І няважна, што той-сёй не будзе падаваць руку пры сустрэчы. У іх жа, чэсных і маральных, рукі пустыя і ў кішэнях іхніх гуляе вецер, яны ўжо забыліся, як шамацяць купюры пры пераліку. Які з іх толк?!
Андрэй Васілевіч
 




Copyright © 2009 - 2012 Status-X All rights reserved | Powered by CMS Status-X 1.04