Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



70 гадоў рупару працоўных подзвігаў



Нататкі аб юбілеі газеты МТЗ


У калег – юбілей, а віншаваць не хочацца,  душа пратэстуе. Ну, пажадаць ім добрага здароўя, каб не хварэлі, не галадалі, калі ласка, а на большае ад мяне  няхай не разлічваюць.
Пра які юбілей гаворка? Знаёмыя прынеслі  свежы нумар газеты Мінскага трактарнага завода, ведаючы, што я працаваў некалі і ў рэдакцыі, і ў цэхах (механічныя  № 4 і 1, вопытнай вытворчасці корпуса №6). У тыя  часы яе называлі лепш, коратка і ёмка – “Трактор”. Потым пайшлі назвы, адна горш  другой, хаця б з-за таго, што іх цяжка выгаварваць услых: “Белорусскій тракторостроітель”, “Беларус –МТЗ Обозреніе”.  Апошняю ўвогуле  прыдумваў чалавек  без густу і без уцямнага ўсведамлення, што ад яго патрабуецца, назва газеты альбо рубрыка.
Мо і не варта прыдзірацца, гэта дробязі, справа не столькі  ў назвах, а ў сутнасці.  Уладзімір Куфцерын, былы супрацоўнік “Трактора”, так напісаў пра першыя гады існавання газеты: “… журналисты тех лет каких-то вопросов не могли, не имели права касаться… первый редактор вынужден был дипломатично обходить в публикациях «Трактора» иные острые проблемы. В 1947 – 1949 годах «Трактор» был «рупором» трудовых подвигов…»
Уладзімір Куфцерын – цудоўны чалавек і журналіст з багацейшым вопытам, але ў дадзеным выпадку не кажа ўсёй праўды. Хіба толькі ў 1947 – 1949 гадах газета была “рупором трудовых подвігов”.  Яна і зараз застаецца такой! І зараз рэдактар разам з усім карэспандэнцкім калектывам не толькі абыходзіць вострыя праблемы, але і не набліжаецца да іх, бо ведае чым тая спроба закончыцца. Так дадуць па руках, што другі раз асмеліцца не захочаш.
За 70 гадоў газета, безумоўна,  змянілася. Павялічыўся аб’ём,  стала іншай вёрстка,  друк стаў намнога лепшы, больш разнастайнасці ў выбары рубрык, але гэта знешнія прыкметы. Характар застаецца ранейшым. І задачы перад  газетай выдаўцы-гаспадары  ставяць тыя ж самыя.
 
Галоўны рэдактар газеты Аліцыя Пінюта так піша пра сваё выданне: “Мы никогда не претендовали и не будем претендовать на глобальные темы и жёлтые подтексты, потому что у творческой команды разных лет нашего издания были свои правильные творческие принципы, гражданская позиция и совесть”.
На мой погляд за ўсімі гэтымі словамі хаваецца не ўчарашні, а пазаўчарашні характар і стыль  працы. Не ведаю, што разумее пад словамі аб “жоўтым падтэксце” рэдактарка. На мой погляд, у нармальных журналістаў у творчым арсенале маюцца ўсе колеры вясёлкі. У газеце МТЗ пануе спалучэнне  выключна чырвона-зялёнага, афіцыйна-кандовага.  Можна казаць пра вернае следванне прынцыпам  дзяржаўнасці, патрыятызму, насамрэч – гэта ўстаноўка на адмову ад уласнай  журналісцкай пазіцыі, сляпое падпарадкаванне начальству ўсіх рангаў.  Пад журналісцкай пазіцыяй я разумею зусім не так званае “яканне” карэспандэнтаў, не  навязванне  ўласных поглядаў, густаў, палітычных прыярытэтаў.
Цяперашняя пазіцыя газеты МТЗ заснавана на выкарыстанні выключна станоўчага матэрыялу, прычым, у такім вось барабанным стылі. Усё цудоўна, усе любяць свой завод, усе ў захапленні ад таго, што робіцца тут.  Праблему, далёка не самыя сур’ёзныя хіба што толькі ўзгадваюцца, іх аналіз не прысутнічае нават у самым мізэрным выглядзе.
 Спрачацца, а тым больш пакрытыкаваць генеральнага дырэктара альбо ягоных намеснікаў – вялікі, недапушчальны грэх.  Што ўжо гаварыць пра крытычны погляд на ўладныя рашэнні у галіне хаця б толькі машынабудвання. Няма такога, бо і раней не было. У гэтай баязлівасці, пакорлівасці і хаваюцца нібыта правільныя творчыя прынцыпы, грамадзянская пазіцыя і сумленне, якімі ганарыцца пані Аліцыя Пінюта. Яны настолькі правільныя, наколькі дапамагаюць  захоўваць работнікам рэдакцыі пасады, адносны спакой, пашану з боку начальства.
Стыль узаемаадносін рэдакцыі  і ўладных структур добра праглядваецца са справаздачы аб святкаванні юбілею, якая была змешчана ў нумары газеты.

За што певень хваліў зязюльку


. Волнительность моменту придавал тот факт, что поприветствовать газету Минского тракторного завода прибыли: Денис Овсяников — глава администрации Партизанского района г. Минска, Ольга Мычко — депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь, Федор Ромашко — консультант управления печатных СМИ и внешних связей Министерства информации Республики Беларусь, Ирина Милькевич — начальник управления отдела идеологической работы и по делам молодежи администрации Партизанского района, Светлана Купцова, председатель Партизанского районного объединения профсоюзов, Сергей Сверкунов — заместитель председателя ОО «Белорусский союз журналистов», Александр Свороб — доцент кафедры периодической печати и Петр Дорощенок — доцент кафедры истории журналистики и менеджмента СМИ Института журналистики БГУ, представители Партизанского РУВД г. Минска — оперуполномоченный ОБЭП Леонид Асташко и старший инспектор ГК Алексей Петушков.
Госці хваляць гаспадароў, бо тыя перад гэтым хвалілі будучых гасцей, кіраўнікоў раёна, упраў раённай адміністрацыі..
Так заведзена даўно, так яно і цягнецца гадамі.
Са штрэйкбрэхерскім адценнем
.Тесное и плодотворное сотрудничество  связывает газету «Беларус-МТЗ обозрение» и отраслевой профсоюз. Журналисты издания помогают выпускать «Вестник профсоюза «БЕЛПРОФМАШ», поэтому слова благодарности за совместную работу и высокая оценка творческому потенциалу сотрудников редакции, прозвучавшие в приветственном слове председателя Белорусского профсоюза работников отраслей промышленности «БЕЛПРОФМАШ» Валерия Кузьмича  стали  лишь прелюдией. Валерий Арсентьевич вручил Почетные грамоты «БЕЛПРОФМАША» сотрудникам редакции газеты. Но и на этом приятные сюрпризы не закончились. Валерий Кузьмич от имени Белорусского профсоюза работников отраслей промышленности «БЕЛПРОФМАШ» вручил главному редактору газеты сертификат на сумму, которой достаточно для приобретения необходимой в ежедневном труде журналистов техники. Зал такое решение и подарок общественной организации одобрил бурными аплодисментами.  
 
.

Светлана Купцова, председатель Партизанского районного объединения  профсоюзов стояла у истоков создания специального выпуска администрации Партизанского района на базе газеты Минского тракторного завода. Она соавтор и инициатор многих публикаций о деятельности профсоюзных организаций района. Почетную грамоту коллективу редакции Светлана Александровна вручила  как заслуженную оценку труда творческой команды.

 
 Асабліва хочацца глянуць на ўзаемаадносіны газеты МТЗ і прафсаюза, цяпер ён называецца Белпрофмаш. Для рэспубліканскай канторы, якую ўзначальвае Валерый Кузьміч, журналісты МТЗ дапамагаюць выпускаць “Вестник”,  абсалютна казённы, бяззубы, сумны. Ну, а пра прафкам завода “Беларус- МТЗ Обозрение” піша рэгулярна і ў значных аб’ёмах, бадай, у кожным нумары змяшчаецца рубрыка на прафсаюзныя тэмы. Гэта адзіная шчылінка, праз якую на газетныя старонкі прасочваюцца кропелькі  інфармацыі пра сапраўднае жыццё. Але толькі кропелькі. Працэс актывізуецца ў перыяд справаздач-выбараў у арганізацыях. Цалкам утойваць крытычную інфармацыю было б ужо верхам  прафесійнай непрыстойнасці.
Не падумайце, што там уздымаюцца хвалі рэвалюцыйнасці, патрабаванні адставак, забастовак. Жыццё ў калектываз завода даволі мірнае, нічога райскага там няма, усё як усюды, урэшце рэшт, у адны і тыя ж крамы ходзяць і трактарысты, і настаўнікі, і сантэхнікі, і бухгалтары…
Некалькі гадоў таму вычытаў у газеце МТЗ скаргі жанчын на кепскі спецыяльны абутак, на матэрыял спецвопраткі, які ўлетку не дае дыхаць целу і ў ім вельмі нязручна.
З году ў год на старонках людзі паўтараюць гэту не самую вялікую праблему, што азначае адно – яна не зацікавіла ні прафкам, ні дырэкцыю, ні рэдакцыю. Паўтараюць? Няхай сабе паўтараюць! Ім у адказ6 няма грошай на лепшае..
Запрашаць маскоўскую папсу на заводскія святы – на гэта сродкі ёсць. Аддаваць партыю магутных трактараў Віцебскай вобласці ў абмен на пачак білетаў “Славянскага базару” і карціну-пейзаж  з рагоў і касцей жывёлін (менавіта так!) ёсць магчымасць.
А на набыццё якаснага абутку і вопраткі – няма!
Выключна ў хвалебным тоне вядзецца і тэма аховы працы. Інфармацыю аб тым, што МТЗ – адзін з вечных лідэраў па прафесійных захворваннях, ад вачэй трактарабудаўнікоў хаваюць. Чытачоў люляюць паведамленнямі пра дзейнасць медычнага заводскага цэнтра. Ён сапраўды цудоўны. Але ж ягоныя спецыялісты таксама не маюць здольнасці прадухіліць шкоднае ўздзеянне заводскіх умоў на арганізмы работнікаў.
Нідзе і ніводнага разу не было пастаўлена пытанне рубам аб самых гарачых (па шкоднаму ўздзеяню) структурах. Ні прафкамам, ні журналістамі газеты. Гэта не ўпісваецца ў іх правільныя грамадзянскія прынцыпы.
Мой добры знаёмы бывае ў ліцейным цэху нумар 2 па справах перыядычна, але кажа, што нават за кароткі тэрмін адзенне становіцца мурзатым, настолькі брудная там атмасфера
Пра начальнікаў – толькі хвалебнае
И если говорить о специальном выпуске администрации Партизанского района, то стоит отметить, что одним из самых внимательных и строгих читателей газеты является глава администрации Денис Овсяников. Рассказывая о том важном месте, которое занимает газета «Беларус-МТЗ обозрение» в информационном поле и района, и столицы, Денис Васильевич поблагодарил сотрудников редакции за высокий профессионализм и творческую самоотдачу и пожелал дальнейших успехов, а также укрепления полиграфической базы:
— Минский тракторный завод является брендом нашей страны, и его газета — одно из лучших корпоративных изданий — должна внешне выглядеть так, чтобы укреплять положительный имидж предприятия.
Денис Васильевич вручил коллективу редакции Благодарственное письмо администрации за добросовестный многолетний труд и большой вклад в оперативное, объективное и всестороннее освещение жизни Партизанского района г. Минска и в связи с 70-летием со дня основания газеты.
 
Папракнуць дэпутатаў у бяздзейнасці? Не і не!
 
У газеты Минского тракторного завода своя гражданская позиция, если так можно сказать по отношению к СМИ. На страницах издания  всегда публикуется информация о главных политических событиях  Беларуси. Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Ольга Мычко поблагодарила коллектив за информационную активность и отметила, что газета объединяет многотысячный коллектив тракторостроителей Беларуси, жителей Партизанского района столицы одной философией — чтобы наша Родина процветала, а жизнь была солнечной, мирной, созидательной. Вручая Почетную грамоту Национального собрания Республики Беларусь, Ольга Мычко пожелала, чтобы каждый день приносил новые замыслы, подсказывая те главные слова и душевные строки, которые тронут сердце читателя.
 
70 лет истории «Трактора», «Белорусского тракторостроителя» и «Беларус-МТЗ обозрения» — это не только работа по освещению деятельности Минского тракторного завода и иформированию населения района и города, но и воспитание журналистских кадров, для которых профессиональный опыт старших товарищей — это хорошая журналистская школа. Об этом рассказал собравшимся заместитель председателя ОО «Белорусский Союз журналистов» Сергей Сверкунов. Он вспомнил, как впервые побывал в газете и что его впечатлило в редакции. В подтверждение своих слов он вручил дипломы о присвоении звания «Журналист — наставник» двум сотрудникам газеты.
Наверное, лучшим подтверждением того, что заводская газета  всегда была крепкой школой профессионального опыта, стало открытие филиала профилирующей  кафедры периодической печати Института журналистики БГУ на базе «Беларус-МТЗ обозрения».

 
Заводскія – у радасці. А Карцаў нават верш забамбіў
Первый заместитель генерального директора ОАО «МТЗ» — маркетинг-директор Юрий Пототурко и исполняющий обязанности заместителя генерального директора по идеологической работе, кадрам и соцразвитию Игорь Воробей приветствовали от имени одного учредителя — администрации МТЗ — всех собравшихся и, конечно же, сотрудников газеты-юбиляра. Юрий Иванович рассказал, что его отец с удовольствием читатет газету в печатном виде и что такие читатели всегда будут, несмотря на развитие цифровых технологий, и пожелал газете еще больше рассказывать о родном предприятии, укрепляя его положительный имидж в информационном поле. Представители администрации МТЗ также вручили награды сотрудникам редакции. А представитель второго учредителя — председатель первичной профсоюзной организации ОАО «МТЗ» Александр Карцев — пришел не только с подарком — техникой для газеты,  наградами для сотрудников, но и со стихами, которые прочитал искренне и с волнением.

 
 
Карацей, перамен чакаць не выпадае. Заводская газета і далей будзе каціцца па правільных рэйках, не ствараючы праблем для тых, хто мог бы стаць адмоўнымі героямі на яе старонках
Андрэй ВАСІЛЕВІЧ



03.07.2017











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи >>



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2016


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X