Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



"Клуб рэдактараў": пратэстуюць ворагі і вар'яты



 
 
Ніводнай згадкі пра трагедыю ў Скідалі (Инцидент произошел на ОАО «Скидельский сахарный комбинат» в ночь с 24 на 25 февраля в галерее, соединяющей цех упаковки и фасовки сахара и лифтовую башню. В результате инцидента пять сотрудниц комбината получили ожоги и баротравмы, а затем были доставлены бригадами скорой в реанимацию. Работнікі завода і жыхары Скідаля перакананы, што людзі загінулі ў выніку злачыннай халатнасці).
Нават словам не ўзгадалі і пра паляванне на журналістаў са збіццем і псаваннем відэаапаратуры (На журналистов "Белсат" по всей стране сегодня идет настоящая охота. В четырех городах съемочные группы телеканала задержаны.)
Маю на ўвазе ўчарашні выпуск тэлеперадачы “Клуб рэдактараў”, дзе ў пачатку пералічваюцца найбольш значныя падзеі мінулага тыдня. Не было ў тым пераліку і акцый пратэсту. Але менавіта ім  “Клуб” вымушаны быў прысвяціць  ўвесь позні вечар. Служкі рэжыму ўстрывожаны  і гатовы  агрэсіўна даказваць тэлеглядачам, што пратэсты – справа ворагаў і вар’ятаў.
Падбор аргументаў хісткі. Цяжка паверыць, што яны самі вераць у свае доказы.  Паказваюць, напрыклад,  надрукаваны ў СБ графік прыёму грамадзян, “прамых ліній”, маўляў, што яшчэ трэба грамадзянам, ідзі, гавары з любым начальнікам. Чым не дыялог? Нядаўна прачытаў меркаванне рабочага чалавека: “Прыходжу ў аблвыканкам на прыём да намесніка старшыні, ён на мяне глядзіць, як на чарвяка, я са сваёй праблемай для яго ніхто!”  Рабочаму веры больш.
Робяць героя з магілёўскага дэпутата Марзалюка.  Выйшаў на вуліцу Магілёва, не пабаяўся, узяў мегафон, растлумачыў быдлу! Так, услед за Лукашэнка сказануў  пра глупства, бязмозгласць у дэкрэце нумар 3. А дзе ён і ягоныя калегі былі ў час падрыхтоўкі, галасавання?! Той жа самай бязмозглай чыноўнай масай.  Жыхары Магілёва, дарэчы,  дасылалі ліст  дэпутам з  патрабаваннем: адмяніце дэкрэт!  Вы што?! –не згадзіліся  дэпутаты. У дэкрэце  усё цудоўна!
І хто яны пасля гэтага? Дармаеды. Уціснуліся ў крэслы мяккімі азадкамі – і заліваюцца папугаямі, як яны худнеюць-марнеюць ад цяжкай працы. З адным можна пагадзіцца: парламенцкая праца для цяперашніх дэпутатаў непасільная. Не для іх яна!
“Клуб рэдактараў” не мог абмінуць тэму арыштаў пасля марша пратэсту. Галоўны козыр – маскі! Калі цвяроза ацаніць сітуацыю, то выхад у поле на паляванне міліцыянтаў у штацкай апранасе, без апазнавальных знакаў, без пасведчанняў, без цвёрдай звычкі ўцямна называць сябе перад грамадзянамі яшчэ горш, чым нацягванне масак на фізіяноміі. Гэта ўласна тая ж самая маскіроўка, каб не пазналі. Падзеі 15 сакавіка не вымагалі выключных па сваёй жорсткасці мер. Калі б у міліцыянтаў быў намер спыніць невялікую групу маладзёнаў у масках, яны б маглі зрабіць сваю справу яшчэ каля кіно “Октябрь”. Яны і заблакавалі іх, але дазволілі ісці далей. Навошта?
Рэжым заўсёды цвердзіць пра неабходнасць канструктыўнага падыходу, у тым ліку, і ў дзеяннях апазіцыі. На гэты раз таксама прагучала прапанова сабрацца чальцам Асацыяцыі журналістаў і Саюза журналістаў, каб дамовіцца аб сумеснай тактыцы. У той жа час ніводнага слова хаця б спачування збітым, затрыманым журналістам Белсату. Рэдактарскае панства не магло не ведаць пра сумную аблогу на журналістаў. Канструктыўна?
Закіды наконт таго, што Белсат не мае ў Беларусі акрэдытацыі, падводзіць к сур’ёзнаму пытанню: “Чаму да гэтай пары тэлеканал вымушаны працаваць як бы ў падполіі? Ад яго патыхае нядобразычлівасцю? Вы хочаце, каб рэжым толькі хвалілі на ўсіх частотах?  Ён транслюецца з Польшчы? А шматлікія расійскія тэлеканалы, якімі беларусы аблытаны ў моцныя клубкі, для вас нічым не смярдзяць?
Рэй ў тым “Клубе” вядуць, як заўсёды,  Генадзь Давыдзька і Павел Якубовіч. Тэлевізійны начальнік без дапамогі галоўнага газетнага рэдактара выглядаў бы клоўнам на экране. Чалавек большую частку жыцця прамаўляў са сцэны чужыя словы і ўладным кадравікам уявілася, што ёні сам па сабе разумны. А тут трэба сваімі словамі.
Горкую ўсмешку выклікаў расповяд Давыдзькі пра перапужанага Ярмоленка. Прозвішча спявака ўзгадаў у сваёй прамове Аляксандр Лукашэнка:”Некоторые вообще не читают декрета, а начинают рассуждать…Наш великий человек, народный артист Ярмоленко: “Декрет надо переработать или отменить”. И начинаю додумывать: наверное, у нас  и среди творческой интеллигенции есть такие, которые не несут солидарной ответственности за мероприятия в государстве”.
Вялікі чалавек Ярмоленка, хутчэй за ўсё, адразу пасля гэтай прамовы  адчуў сябе маленькім. Патэлефанаваў Давыдзьку: “Што рабіць?!”
У русле “солідарной ответственності”  ў 2Клубе” пачалі бэсціць журналістаў, маўляў, на радыё многа ўсялякага жулля, падставілі Ярмоленку.
Кадры для падтанцоўкі і падбрэхвання Давыдзька з Якубовічам ператасоўваюць. Гэтым разам малапачэсная роля прысутнічаць у кадры выпала рэдактару “Сельской газеты” Сяргея Міховічу. Небарака выдаў “речь” і фактычна сам сябе адлупцаваў.
Тым, хто сочыць за інфармацыяй з пратэстных акцый, не магла не запомніцца постаць чалавека без нагі, які выйшаў на плошчу ў Пінску. Вакол яго потым усчалася інфармацыйная каламуць. З аднаго боку, гомельскі  юрыст Леанід Судаленка прапанаваў сабраць грошы на пратэз для інваліда. А з другога… У прыватнасці названы Сяргей Міховіч пахваліўся, што яго падначаленыя правялі расследванне і высветлілі, што інвалід страціў нагу пасля выстрала на паляванні. Усяроўна як ён перастае з-за гэтай акалічнасці быць інвалідам… І ён, гэты чалавек, цвердзіў Міховіч, быў вельмі ўдзячны рэдакцыі, дзякаваў журналістам і дзяржаве, якая рэгулярна абнаўляе яму пратэз… Па-за шырмай засталася  адна, адна, але істотная дробязь: у дзяржаўным, айчынным пратэзе інвалід не можа хадзіць больш 15 хвілін і марыць аб імпартным. А на яго не хапае грошай, аб чым ён распавёў падчас акцыі пратэсту.
 



19.03.2017











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи >>



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2016


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X