Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



Сем гадзін гаварыльні



 
 
 “Бальшой разгавор”, хоць і не вайсковая аперацыя, але ахвяры ўжо ёсць. А хто яшчэ, апрача ахвяр, можа вось так  ацэньваць учарашняе дзейства: “ Состоялся первый публичный диалог руководителя государства и общественности. Середич на равных с президентом - каждый оправдывается за свое”  Узята з Фэйсбуку, на сцяне паважанага чалавека.
Дыялог у большай частцы быў маналогам. І гаварыць пра грамадства не выпадае, бо ўся аудыторыя, за вельмі рэдкім выключэннем,  прадстаўляла не розныя пласты насельніцтва, як палітычныя, так і сацыяльныя, а дбайна вызначанае кола прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі, тых, хто не збіраўся псаваць настрой гаспадару.
Вынікам дыялогу, калі яго вядуць сур’ёзныя бакі, павінны быць, як мінімум, дамовы. Вы ўбачылі хоць адну, хоць адну маленькую?!
Іосіф Сярэдзіч, пра якога згадвае ахвяра імітацыі , быў адзіным, каму далі слова ад недзяржаўнай прэсы. Астатніх, хоць і запрасілі, але выкарысталі ў ролі мэблі, маўклівых табурэтак, каб паслухалі і “данеслі да народа” тое, што пачулі.
Згодзен, што Сярэдзіч без дрыжыкаў у каленках пярэчыў і стараўся даказаць сваё Аляксандру Лукашэнку, але тэма спрэчкі ў выніку звузілася да  імкнення галоўнага рэдактара і гаспадара газеты “Народная воля” трапіць на прыём да кіраўніка дзяржавы, каб пагаварыць аб нейкіх невядомых нам праблемах адзін на адзін, а не падчас “дыялога з грамадствам”.
Арганізатары спектакля бліскуча выкарысталі Яраслава Раманчука. Але як?! На падпеўках. Вось вам ліберал, ледзь не пальцам паказваў Лукашэнка, які працверазеў, сутыкнуўшыся з явай. Такая вось жывая ілюстрацыя да поглядаў гаспадара. Па колькасці згадак прозвішча Яраслаў стаў, бадай, чэмпіёнам учарашняга дня, каб ведалі ўсе астатнія, што лібералізм ні на вуліцу Карла Маркса, ні на праспект Пераможцаў не прапаўзе.  
Усе праблемы прамысловасці, а гэта праблемы соцень тысяч чалавек, абыйшлі бокам. Усё так, як і ў жыцці. Сямашка ўскокваў з месца, называў лічбы, крыху блытаўся. Хацелася б ведаць, якія перамогі прамысловасці звязаны з ягоным імем? Увогуле надзённыя праблемы людзей працы аніяк не абмяркоўваліся. Словаблуддзе вакол заробку ў 500 долараў – усяго толькі шырма, за якой хочуць схаваць нялёгкае жыццё.
Не ведаю, як паставілася да адказу на свае прапановы Алена Анісім, збоку ж падаецца, што як не мелі мы Нацыянальнага (па сутнасці) універсітэта, так і не будзем мець пры жыцці Аляксандра Рыгоравіча. Некаму бачыцца шчасце ў тым, што ён сходу не адрынуў прапанову, абыйшлося без слова “Не!”. Невялікая радасць, бо словы згоды павінны былі прагучаць гадоў дваццаць таму.
Пра закон аб дармаедах. Пратэсты ўзрушваюць Лукашэнку, ён пра іх ведае, але не заўважана, каб пужаўся. А чаго пужацца, калі людзей, гатовых пратэставаць, расцягваюць некалькі груп арганізатараў. Праблемы людзей, з якіх выцягваюць грошы, так і засталіся не пачутымі.
На падпеўках прыслужваў не толькі Раманчук, вынырнуў з нечаканым пытаннем і дэкан Гігін. Калі б яго хвалявалі пошукі Ганчара, Захаранкі і другіх, то ён бы ведаў усе версіі і пытанне гучала б інакш… У дадзеным выпадку, мне падаецца, што яго выкарысталі ў якасці чытальніка шпаргалкі, каб Аляксандр Лукашэнка сказаў тое, што яму захацелася сказаць. Дакладней, не сказаць анічога новага. Але ж попел зніклых стукае ў грудзі, відаць,  не слаба стукае…
Гераіняй “бальшога разгавору” стала і пенсіянерка Галіна Ігнатовіч. На мой погляд, гэта гераіня, рашучы і мужны чалавек. Яна адстойвае сваё, нажытае, пабудаванае, яна паказала ўсёй грамадзе, што належным спакойным чынам праўды і справядлівасці ў нас не даб’ешся. І паказала прыклад самаахвяравання.
Што пачалося?  Форменнае паласканне бялізны..  
Свае пяць капеек устаўляла Наталля Качанава. Было цікава пачуць, што ж скажа высокая начальніца, якой з месяц таму выдзелілі зямельны надзел пад палац у Драздах той, каго пазбаўляюць і дома, і ўчастка зямлі Выяснилось, что женщине пытались выделить квартиру, в которой ей пришлось бы жить вместе с бывшим мужем, затем оказалось, что с мужем она до сих пор не разведена.
Гэта дыялог? Гэта імітацыя дзяржаўнага клопату.
Заканчваўся “бальшой разгавор” весела, гаспадар абяцаў выкаціць, не, не бочку, а некалькі пляшак гарэлкі “Презідент”, доўга распавядаў, які шакалад ён варыць сам, якога колеру ў яго гальштукі і майткі.
Аляксандра Лукашэнку вельмі парадавала, што доўгае сядзенне ў памяшканні, збудаванага некалі для маштабных выстаў, доўжылася больш сямі гадзін. Рэкорд! Галоўная здабыча. А тут яшчэ пазванілі, што Коля перамог на лыжнай дыстанцыі. Хоць і не лыжнік.



04.02.2017











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи >>



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2016


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X