Свободный Профсоюз Металлистов


http://www.spm-by.org/news/1/1278/ne-treba-nam-kazennyh-v-nshavannya/

Версия для печати / Оригинальная версия






НЕ ТРЭБА НАМ КАЗЁННЫХ ВІНШАВАННЯЎ



ці была ініцыятыва? Альбо мне прымроілася, альбо ўсё заглухла?
Звярнуцца да Аляксандра Лукашэнкі,  каб ён не віншаваў нас з Новым годам. Ягоная каманда ўжо сваімі справамі настолькі сапсавала перадсвяточны настрой, што аніякімі казённымі пажаданнямі яго не выправіш.
Атрымалася б здорава: апярэдзіць  выступ у эфіры  галоўнага персанажа масавым антывіншаваннем ад народу. Не ўсе падпішуцца – нехта добра прысмактаўся да фінансавых ручаін, нехта ўсяго баіцца, некаму хапае на зніякавелубю ліверку – і абы не было вайны – але ж і ахвотнікаў знайшлося б многа.  Абы знайшоўся б арганізатар.
У свеце, канешне, хапае вар’ятаў, што не ўяўляюць уласнага шчасця без вайны. Бачым іх штодня. Ды большасць за мірнае жыццё. Але ці можна называць яго мірным, калі ўлада ў нас фактычна ваюе з народам. Прымянецца арыгінальная зброя: чалавек застаецца жывым (да пары, да часу), а кішэні і гаманец спусташаюцца.  Талоны-жэтоны-квіткі, тарыфы, кошты на ўсё…
 
Побач з парадай  да Аляксандра Лукашэнкі не турбавацца з віншаваннем можна выставіць і патрабаванне: знізіць для ўсёй чынавенскай хеўры памер выплат на 18 адсоткаў (у поўнай адпаведнасці з падвышэннем камунальных  тарыфаў).
Гэта занадта мягкае пакаранне, бо памер страты валавага прадукта на 30 мільярдаў долараў выклікае жах.
Любыя віншаванні з салодкімі (ліпкімі) абяцаннямі недарэчныя ў гэтых умовах.
 Мікалай АЧЫЖА




Copyright © 2009 - 2012 Status-X All rights reserved | Powered by CMS Status-X 1.04