Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



ЗА КАЧАНАВАЙ - ШЛЕЙФ АДМОЎНЫХ ЭМОЦЫЙ



Адна за адной сыплюцца на нашы галовы прыемныя навіны. Падвышэнне коштаў на жэтоны і талоны для паездак пад зямлёй і па зямлі – хіба гэта не падарунак ад улады к новаму году і калядам?! Няхай нам зайдросцяць пенсіянеры Кіева і Варшавы,  якім падобныя вострыя адчуванні не свецяць, таму што іх прывучылі стабільна ездзіць у гарадскім транспарце бясплатна
 
Калі задумацца ўсур’ёз, то часу надакучыла шчыраваць на дыктатуру. Верхаводы не маюць ні сіл, ні сродкаў, каб па-сапраўднаму павіншаваць люд і нечым істотным парадаваць. І кожны крок цяпер падсякае сук, на якім яны пакуль трымаюцца. Падвышэнне кошту праезду пад зямлёй і па зямлі пракацілася мо не самай моцнай хваляй, але і не слабай, яно як інфармацыйннае тарнада знішчае кроплі даверу да прэзідэнта і ўраду. Сталічныя пенсіянеры вымушаны  гойсаць па гораду не ў пошуках забавак і цацак, а, здабываючы ў пошуках больш танныя харчы і рэчы.
Ды і усім другім, не толькі ж пенсіянерам, не падабаецца  падскокванне коштаў і тарыфаў, літаральна, на ўсё.
Калі каласальнае памяншэнне валавога нацыянальнага прадукту на 30 мільярдаў долараў асэнсаваць цяжка, з аднолькавым поспехам можна спрабаваць палічыць колькасць зорак на кавалку неба, то прыбаўка пяці капеек  на кожны жэтон-талон прадметна, даходліва  памяншае вартасць уласнай кішэні.
У рэчышчы перамен грамадскага настрою варта з радасцю успрыняць і апошнія кадравыя камбінацыі. Яны проста шыкоўна адмоўныя!
Пра што можа сведчыць прызначэнне Наталлі Качанавай кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі? Найперш, відаць, што нарэшце  наступіла пара актыўнага самаруйнавання рэжыму. Пані Качанава ідэальна падыходзіць да гэтай ролі. Нейкім невядомым ветрам яе, валейбалістку, спецыяліста па каналізацыі, вынесла ў верхнія эшалоны ўлады, на пасаду віцэ-прэм’ера. Кожнае  з’яўленне гэтай чыноўніцы перад публікай  было выбухам  моцнага  негатыўнага  зараду. Чаго варты, напрыклад, яе выступ перад маладымі трэнерамі, вымушанымі працаваць за паўтары мільёны рублей (недэмінаваных) у месяц. Вы ведалі, куды ішлі! – чысціла яна аудыторыю. – І за такія грошы можна жыць!
 І гэта быў не адзіны ляпсус.
Яна апантана насаджвала і насаджвае ідэю вышуку і штрафавання так званых дарамедаў.
Шлейф адмоўнага ўражання пацягнецца ў прэзідэнцкую адміністрацыю.
Мы добра памятаем, дарэчы, як незадоўга да звальнення Аляксандра Косінца, Аляксандр Лукашэнка даручыў яму ўсчаць актыўны пошук свежых, неардынарных ідэй. І каб ніводнай непрычэсанай ідэі не адкідвалі! – даваў наказ.
Дзе  цяпер той Косінец са сваімі і чужымі  непрычэсанымі ідэямі?!
І пра што думаюць тыя, хто іх заказваў і чакаў?
Для Наталлі Качанавай  выцягнуты  каманды са старой шуфляды: пра дэбюракратызацыю. Гэта старая звыклая песня, гучыць яна ўжо больш дваццаці гадоў.  Нонсенс у тым, што бюракратызм даручаецца знішчаць бюракратам. Яны ўжо насабачыліся рабіць выгляд, што шчыруюць, хаця насамрэч, толькі узмацняюць свае пазіцыі. Нам з імі даводзіцца сутыкацца штодня.
 



22.12.2016











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X