Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



АНТЫГЕРОІ ТЫДНЯ: АНДРЭЙЧАНКА І ШЧОТКІНА




Адбылося нечуванае: пры галасаванні ў “палатцы” аж пяць “дэпутацкіх мумій” праявілі прыкметы жыцця і прагаласавалі супраць. Яшчэ сем істот гераічна ўстрымаліся. Што дало падставу назваць гэта падзеяй і нават бунтам.
Спакой у сонным царстве ўзрушыла прапанова міністэрства працы, якому па непаразуменню нададзены функцыі і сацыяльнай абароны. Дакладней было б называць яго ведамствам сацыяльнай агрэсіўнасці. Бо і на гэты раз чыноўнікі міністэрства прапанавалі пералічваць памер дапамогі па догляду дзіцяці раз у год. Раней гэта рабілася раз у квартал.
Нецяжка здагадацца, што грашовыя выплаты ад такога дабрадзейства скароцяцца.
Рэакцыя залы, безумоўна, здзівіла прысутных журналістаў. Галасаванне тут ідзе, як правіла, аднагалосна, за рэдкім выключэннем.
 Называць пяць галасоў, пададзеных супраць, бунтам, можна толькі ў нашым ціхім заканадаўчым балоце.
Хаця некаторыя выказванні гучалі на рэвалюцыйным узроўні:
 — Мы должны создавать условия как для работающей женщины, так и для неработающей. Сегодня на три миллиона рублей пособия (старыми) обеспечить уход, кормление и лечение и ребенка, и самой мамы при наших ценах и их росте — это извините меня… — продолжала депутат, былая намесніца міністра сельскай гаспадаркі.
Але больш цікавыя не лічбы “пяць + сем”, а рэакцыя кіраўніка палаты Уладзіміра Андрэйчанкі.
 Спачатку ён вымавіў адну глыбокую “мысль”: “Хорошо деліть, когда есть что”.
І тым самым выдаў  фактычна дзяржаўную  таямніцу: у краіне ўжо няма чаго дзяліць. Адлічэнняў з заробкаў беларусаў на сацыяльныя выплаты не хапае. Сёлета з бюджэта на іх выцягнулі каля 750 мільёнаў долараў.
Ціхая рэпліка Уладзіміра Андрэйчанкі не супакоіла залу. І тады ён выдаў канцэптуальнае: “НЕ надо парламентариям разводить панику по конкретному случаю, надо посмотреть глубже на общие проблему страны…”
І апафеоз выступу …”
І
- Конечно, прежде чем заводить ребенка, нужно подумать, как его вырастить и воспитать.
Што вынікае: у самога Андрэйчанкі ахвоты думаць няма. Ён, відаць, свае праблемы з дзецьмі вырашыў. А небаракі, якіх поўна ў гарадах і вёсках, няхай выжываюць, як хочуць.
Так супала, што ў гэтыя ж  дні праходзіў і з’езд саюзу жанчын, на якім пытанні, кшталту абмеркаванага ў палаце, павінны былі абмяркоўвацца не казённа, а з жорсткім бурленнем. Ды дзе там! Асноўным на гэтым з’ездзе было дружнае плясканне ў ладкі з нагоды 25-гадовага юбілею . І абранне Марыянны Шчоткінай, у нядаўнім мінулым, міністра працы, а цяпер намесніка старшыні саюза рэспублікі, старшынёй саюза жанчын. У гэтай пані ёсць тытул, падараваны ёй прэсай, антынароднага міністра. І ніхто яго не адбіраў.
У чым антыгераізм Шчоткінай. У тым, што яна таксама свае асабістыя праблемы, займаючы дзяржаўныя пасады, вырашыла. Пакруцілася (і нам раіла круціцца) - пабудавала палац у Драздах. 





17.12.2016











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X