Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



ДЗЕД, А ШТО Ў ЦЯБЕ ЗА КСІВА?!



У Пінску правялі аблогі на пенсіянераў



У Пінску правялі некалькі аблог на пенсіянераў. Вынікі настолькі ўсцешылі арганізатараў, што мясцовыя міліцыянты падзяліліся сваімі поспехамі ў галоўнай прэзідэнцкай газеце “СБ”.
Якія ж такія злачынствы ўчынілі ветэраны працы?
У кіпцюры правасуддзя  трапілі 76-гадовая жыхарка Пінска, 86-гадовая бабулька, 79-гадовы пінчанін…
Гэта як бы вярхушка “кодлы”.
На процілеглым полюсе  - Юля Д., кантралёр аўтобуснага пралпрыемства, ад якой не ўцячэ ніводзін парушальнік.
Справа між тым прымітыўная, прымітыўней не бывае. Пінскія пенсіянеры, як і іх аднагодкі ў другіх гарадах, самымі рознымі шляхамі шукаюць выйсце з нястачы, фактычна, жабрацтва. І стараюцца хоць крышку зэканоміць на грамадскім транспарце, хадзіць жа ў сталыя гады, скажам, у паліклініку, па крамах у пошуках таннейшых харчоў, цяжка, а кошт праезду немаленькі.
Пагэтаму некаторыя дзядулі і бабулі паводзілі сябе ў нейкім абстрактным сэнсе, як крутыя аферысты, кандыдаты ў крымінальнікі. Пішу гэтыя словы і сам сабе думаю, гэта дзяржава заганяе людзей сталага веку ў канфлікт з законам, вымушае іх шукаць фальшывыя дакументы , пасведчанні, даведкі, спадзявацца, што ніхто не заўважыць іхніх маніпуляцый. Робяць падробкі яны  няўмела, прымітыўна. Таму іх лёгка выкрываюць больш-менш уважлівыя кантралёры, як тая ж гераіня з аўтобуснага парку Юля Д. У гэтым годзе, піша газета, яна выкрыла 20 падробленых пасведчанняў. “Прыкметы падробкі, - піша журналіст, - яна вызначае з першага погляду”.
Ну, усяроўна, як вучаніца знакамітага некалі памежніка Карацупы!
Верхаводы ўлады цвердзяць, што Беларусь – сацыяльнае дзяржава, што ўсё ў яе межах робіцца для грамадзян.
Нахабная мана. Бо над пенсіянерамі ўлада здзекваецца. Суседкі, сёстры па колішняму Савецкаму Саюзу Расія і Україна не маюць такой праблемы, як вайна з пенсіянерамі-безбілетнікамі. Бо ў гарадскім транспарце яны могуць ездзіць бясплатна. І на прыгарадных маршрутах існуе нямала зніжак для іх, і на міжгародніх маршрутах таксама.
Не існуе такой праблемы, як паездкі ў гарадскім транспарце і ў Польшчы.
Былая агітатарка і прапагандыстка рэжыму Наталля Петкевіч уводзіла грамадзян у зман, калі з раніцы да вечара насычала інфармацыйную прастору казкамі, што нідзе ў свеце ільгот для пэных катэгорый грамадзян не  засталося.
Ільготы існуюць у многіх краінах.
Гэта толькі ў нас заціснулі пенсіянераў, ветэранаў працы ў моцныя абцугі безграшоўя. Ведаю асабіста многіх людзей сталага веку, якія не саромеюцца прызнавацца, што стараюцца ездзіць на трамваях, тралейбусах і метро бясплатна. Стане дзядуля альбо бабуля бліжэй да дзвярэй і пільна сочыць, ці няма на прыпынку кантралёраў? Заўважыць – выскоквае на вуліцу…
Некаторыя саромеюцца ездзіць бясплатна і ходзяць пешкі.
Некалькі ініцыятыўных груп у свій час дамагаліся стварыць партыі пенсіянераў, каб можна было абараняць старэйшае пакаленне ад цяжкасцей жыцця. Ніводнай групе гэты намер не ўдаўся. Дзяржава выціскае са сваіх грамадян усё, што можа, і не пакідае аніякай магчымасць гаварыць-крычаць аб сваіх праблемах пакрыўджанаму люду.
Васіль ВОЙТ



05.11.2016











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X