Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



ГЭТА Ж КОЛЬКІ КАВЫ ТРЭБА ВЫПІЦЬ КСЕНІ СІТНІК?!




Гэта больш падобна на маскіроўку злачыннасці, чым на дабрачыннасць. Язык не павернецца ўпікнуць у нечым кепскім аранізатараў акцыі па збору грошай  для Гарадзейскай школы-інтэрната. Пра яе паведаміла газета “Народная воля” ў публікацыі “Прадаецца сустрэча за кавай з Ксеніяй Сітнік”  (нумар за 25 кастрычніка). Упадабаюць багатыя людзі  гэты няхітры спосаб выманьвання грошай альбо не, невядома. Газета толькі паведамляе, што самая вялікая стаўка на сеанс кавы  - 400 рублёў. Для многіх гэта велічыня месячнага заробку. Вып’еш кавы, а потым будзеш зубамі ляскаць аб шклянку з варам голым…
Не сама ж Ксенія прыдумала сабе такі занятак, пэўна, за акцыяй нехта стаіць, уплывовы, чыноўны…
І тут міжволі думаеш, з  якой ганебнай з’явай  нас пазнаёмілі. . высвятляецца, што ў спальных пакоях школы няма нармальных ложкаў, палічак і тумбачак. Замест іх – ламачча, якое трэба тэрмінова  выкідваць, мяняць.
Яснасці аніякай. Альбо бюджэт, над якім шчыравалі дэпутаты, кепскі, бо не ўлічвае самых надзённых патрэб  падобных школ, альбо нехта раскраў грошы, выдзеленыя для іх. У любым выпадку бачым нядбайнасць  дзяржавы: догляд дзяцей з нялёгкім лёсам скінуты  на энтузіястаў.
Наш урад заклапочаны іншымі задачамі – дзвюма глабальнымі (іенавіта так, менавіта дзвюма і менавіта глабальнымі). Пра іх гаварыла на семінары-нарадзе па сацыяльных пытаннях сумна вядомая сваімі заявамі віцэ-прэм’ер Наталля Качанава. Расшыфроўца абедзвюх глабальных задач здзіўляе местачковым прымітывізмам: “эффективная работа каждой организации, каждого учреждения социальной сферы и привлечение средств по внебюджету”. З такой нагоды і слоўца казённае прыдумалі – внебюджет.
Карацей, дзяржава з яе віцэ- і прэм’ерамі, управамі, міністэрствамі, дэпартаментамі зніякавела, падняло рукі ўгору. І зараз мае сілы толькі на правядзенне семінараў, дзе камандна раіць: грошы для сябе шукайце самі!
Гэта ж колькі кавы трэба выпіць Ксені Сітнік, каб сабраць патрэбную суму грошай у 10.000 рублёў толькі для Гарадзейскай школы?!



28.10.2016











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X