Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



І ХТО Ж УСЁ-ТКІ ЯМЕЛЯ?! І ЯКІ ЯМЕЛЯ БОЛЬШ МЕЛЕ?!



 

 

 
Пра свабоду слова ў Беларусі без слёз не распавядзеш. Сцвярджаць, што яна ў нас існуе, трывала ўсталявалася, можа толькі альбо бессаромны чалавек, альбо недасведчаны, гатовы плакаць ад шчасця ад  любой прапагандысцкай  казкі з тэлеэкрана.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя  Freedom House штогод  выводзіць рэйтынг свабоды прэсы ў свеце. Беларусі ў ім на гэты раз адвялі 192 месца. Газета “Советская Белоруссия”  ў асобе свайго аўтара Вадзіма Каробчанкі аж захліпнулася ад злосці.  У выніку, пад рубрыкай “Злоба дня” змешчана з’едлівая  заметка “Мели, емейл!” Было гэта ў красавіку бягучага года, але з той пары нічога істотна не змянілася.
Рэдакцыя самай галоўнай, прэзідэнцкай газеты не можа ўцяміць, за што бэсцяць рэжым, якому яна пад кіраўніцтвам галоўнага рэдактара  аддана служаць. Беларусь ў сэнсе свабоды прэсы апынулася ніжэй Сірыі, дзе ідзе вайна, ніжэй усіх афрыканскіх краін і дзяржаў з таталітарнымі адыёзнымі рэжымамі.
У мяне няма ні ахвоты, ні патрэбы, ні магчымасці высвятляць, якога месца ў названым рэйтынгу заслугоўвае Беларусь: 192-га альбо 189 га, 148-га альбо нават 99-га. Аднолькава кепска! 
На шалі вагаў у віртуальнай спрэчцы ад аўтара заметкі ў “СБ” ляцяць нібыта звышважкія аргументы: “…в Беларуси смотрят, читают и слушают “Белпартизан», «Народную волю», «Белсат», «Свабоду», и «Би-би-си», и «Аль-Джазиру», и «Дойче велле» и пр, что при МИД аккредитованы корреспонденты из великого множества больших и малых стран».
Дзіўна, што не ўзгаданы дзяжурны козыр: газета “Народная воля” прадаецца ў шапіку прэзідэнцкай адміністрацыі! Цяпер, праўда, з прэзідэнцкімі рэзідэнцыямі вялікая блытаніна. Невядома, ці бывае Аляксандр Лукашэнка ў будынку на вуліцы Карла Маркса, 38?  Яшчэ большая таямніца: а ці ёсць у палацы Незалежнасці па праспекту Пераможцаў газетны шапік, калі ёсць, што ў ім прадаецца, і калі прадаецца, то што і хто там купляе?
Але працягнем па сутнасці. У Беларусі няма ніводнага тэлеканала, дзе б прадстаўнік любой палітычнай сілы, любы іншадумец мог выказаць сваю пазіцыю. Няма! У Сірыі, відаць, ёсць! Ківаць на Белсат” сорамна, бо гэты канал існуе, дзякуючы падтрымцы Польшчы. Яшчэ больш сорамна, што ні тэлеканал, ні ягоныя карэспандэнты не могуць прабіць глухі бюракратычны мур і акрэдытавацца ў Беларусі. Запрашэнні, ад аднаго рэдкага выпадку да другога, апазіцыйных палітыкаў альбо дэмакратычных журналістаў, маюць характар, хутчэй, прафесійнай правакацыі, чым свабоднага абмену думкамі.
Ужо адна гэта, звышістотная акалічнасць: адсутнасць у краіне дэмакратычнай, незалежнай ад рэжыму тэлевізіі, дае падставы наогул выносіць нас за дужкі рэйтынгаў свабоды прэсы.
Аўтар заметкі ў “СБ”, калі б захацеў, лёгка б падлічыў, колькі штрафаў адмералі беларускія суды беларускім журналістам за падрыхтоўку матэрыялаў для “Белсата”. Журналіста Кастуся Жукоўскага, які  стаў рэкардсменам па штрафах, мала таго, што ў час падрыхтоўкі  матэрыяла збілі міліцыянты ў Лоеве, дык  яшчэ  склалі на яго чатыры  пратаколы, як на злачынцу.
І як можна ўспрымаць сказ Вадзіма Каробчанкі з надрукаванага ім: И все пишут, что хотят, и, кроме гонорара, им за это ничего не бывает”.
Верх крывадушша!
Пра ўсё гэта ўжо гаворана-перагаворана, пісана-перапісана, і не варта пускаць у паветра яшчэ адну порцыю  слоўнай пацярухі, калі б не адзін нядаўні, паказальны выпадак. У Беларусі нібыта “ўсе пішуць, што хочуць”.
 Адзін з калумністаў той жа “Советской Белоруссии”(ад рэзкасці меркаванняў якіх рэдакцыі звычайна адхрышчваюцца рэмаркай, маўляў, мы можам не падзяляць пазіцыі аўтара, але друкуем яго) пасля святочнага парада ў Мінску размясціў тэкст аб гэтай падзеі  ў Фэйсбуку. З прыпіскай (без цені далікатнасці), калі хто-небудзь, дзе небудзь перадрукуе ім напісанае, то прыедзе з бітай і папрацуе ёю над любым  інтэлігентным  тварам.
Я не ведаю, спрабаваў калумніст надрукаваць свой матэрыял у “СБ” альбо не, мо і не прапаноўваў, загадзя ведаючы рэдакцыйныя норавы… У  сваёй калонцы калумніст рэзка адмоўна ставіўся да ідэі парадаў увогуле і да марнавання на іх грошай, у прыватнасці, у Беларусі. Такая “крамола” на старонках “СБ” з’явіцца не магла!
Дык хто ж у нас Ямеля, і хто больш меле пра свабоду прэсы ў Беларусі?!
Андрэй ВАСІЛЕВІЧ
 



09.07.2016











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X