Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



ПЕРАД СХОДАМ: НЯМА ЧЫМ ХВАЛІЦЦА



 
 
Рэжым дакіраваўся да таго, што нават перад галоўным зборам усіх лукашыстаў, пад выглядам усебеларускага і ўсенароднага, няма чым пахваліцца, узвысіцца ў вачах насельніцтва.
Кінуты апошні козыр – ракеты “Паланэз” – тэрміновае стварэнне і не менш тэрміновы запуск у франтавым рэжыме. Характэрна, што паводле Аляксандра Лукашэнкі, сканструявалі і зманціравалі ўсё за “скудные деньгі”. А вынік стральбы, зноў-такі паводле правадыра, фантастычна: “так не бывает!”
Паспрабуй правер: бывае альбо не бывае ў беларускім варыянце. На ўсім – завеса звышсакрэтнасці, пагэтаму прапануецца верыць слову. Гэта няпроста. Бо мы маем не самае лепшае, калі не самае горшае, аўтамабілебудаванне. Узгадваю прызнанне артылерыйскага капітана (прызнанне, якога я не дамагаўся, не выцягваў – а яму рупіла падзяліцца хоць з некім бядой): рама беларускага аўтамабіля, на якім базавалася  сістэма залпавага агню “БелГРАД”, трэскалася пасля першага залпу.
Можна запярэчыць, што мы маем непераўзыйдзены колавы цягач – “сараканожку”, да якасці якога няма прэтэнзій. Хто яго ведае, ёсць тыя прэтэнзіі альбо іх няма, не даведаешся ў сілу спецыфікі. Ясна адно, што і вайсковая “сараканожка” і грамадзянскі  МАЗ выпускаюцца фактычна з адной вытворчасці. Тое што МАЗ значна саступае нават КамАЗУ – не сакрэт, параўнанне з MAN,  DAF можа выклікаць толькі горкі смех
Пра беларускую электроніку таксама дыфірамбаў не праспяваеш.
Мо збіраем “Паланэз” з чужых вузлоў – аналагічна  са зборкай кітайскіх легкавікоў? Тады чым хваліцца?
“Паланэз” – не тая зброя, што абароніць ад “ветлівых зялёных чалавечкаў”.
Не чуваць, а часу ўжо мала, каб  у другіх галінах гаспадаркі рыхтаваліся прыемныя сюрпрызы. Вунь, Нарвегія абвесціла, што перастае валіць лес. А чаму б і не, калі існуюць такія краіны, як Беларусь. Два гады таму сам Аляксандр Лукашэнка даваў “жэстачайшы” наказ: у 2016 годзе спыніць пастаўкі  так званага круглага лесу, толькі ў надзвычайных сітуацыях, з яго асабістага дазволу можна было парушыць правіла. Дазвол такі, відаць, быў дадзены: продаж “круглага лесу” за мяжу ў гэтым годзе значна павялічаны. Лясное ведамства выхвалялася, што на выручку (каля 16-18 млн долараў) закуплена партыя скадынаўскіх “харвестараў” і “форвардэраў”. А між іншым, аналагічныя машыны – канёк “Амкадора”. Пытанне, не спраўляецца пан Шакуцін?
Пілуюць, прадаюць, каб купляць яшчэ больш машын для пілавання. А для нашчадкаў – пні?
Пра поспехі ў медыцыне хваліцца будуць. Ёсць у арсеналах  ідэолагаў медыкі, якія з ахвотаў будуць дзякаваць дзяржаве і асабіста Аляксандру Рыгоравічу за спрыянне, скажам, правядзенню высокатэхналагічных аперацый. Але  кожны шараговы грамадзянін на гэты конт мае свой вопыт: і чэргі ў паліклініках, і немагчымасць трапіць да профільнага ўрача без прамаруджвання, і ляжанне ў шпітальным калідоры, і галоўнае - неабходнасць раскашэльвацца кожны раз…
Сацыяльная сфера ўвогуле губляе свой дэклараваны сэнс. Чалавека абскубваюць з усіх бакоў, хіба што падатак на ўдых-выдых пакуль што не аформлены…. 



17.06.2016











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X